У Пецярбургу забілі беларуса
У Пецярбургу, у раёне Лігаўскага праспэкту знойдзенае цела 24-гадовага грамадзяніна Беларусі.
Паведамляецца, што малады чалавек памёр ад вялікай страты крыві: у яго было шмат колата-рэзаных ранаў. Па факце забойства гарадзкая пракуратура распачала крымінальную справу, паведамляе пецярбурская інтэрнэт-газэта Фонтанка.ру. Паводле сьледзтва, малады беларус прыехаў у Расею на заробкі. Пазаўчора разам зь сябрам ён адпачываў у начным клюбе “Мэтро”, які абодва пакінулі разам учора раніцай. Гэта зафіксавала відэакамэра клюбу. На вуліцы хлопцы ўступілі ў канфлікт зь незнаёмымі мужчынамі. (Відавочцы кажуць, што гэта былі ці то кітайцы, ці то якуты). У часе бойкі беларус атрымаў шматлікія нажавыя раненьні. Забойцы зьніклі зь месца здарэньня на машыне, нумар якой запомнілі відавочцы канфлікту. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пецярбургу, у раёне Лігаўскага праспэкту знойдзенае цела 24-гадовага грамадзяніна Беларусі. |
|