Цэны на жыллё працягваюць зніжацца
За другі квартал 2008 году сярэдняя цана квадратнага мэтра кватэраў на другасным рынку жыльля ў Менску зьнізілася на 1,52% з $1904 за квадратны мэтар у красавіку да $1875 у чэрвені.
На сёньня назіраецца сэзоннае зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці, паведамляе сайт нерухомасьці Realt.by. Паводле дадзеных сайту, аб’ём прапановы на рынку нерухомасьці Менску па-ранейшаму дастаткова вялікі. Пакупнікі маюць магчымасьць выбару. У асноўным істотна патаньнелі кватэры старой забудовы - так званыя хрушчоўкі і брэжнеўкі. Лідэрамі паводле памеру сярэдніх цэнаў прапановы па-ранейшаму застаюцца Цэнтральны ($2257/кв.м.) і Савецкі ($2063/кв.м.) раёны. Самыя нізкія цэны ў Заводзкім ($1646/кв.м.) і Ленінскім ($1805/кв.м.) раёнах. Новыя кватэры ў Менску прапануюцца па камэрцыйных цэнах ад 1300 да $2500 за квадратны мэтар. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэраў у Менску вырасла за 2-і квартал 2008 году на 1,55% і складае на сёньня $1963/кв.м. Для параўнаньня, у Кіеве сярэдняя цана на другасным рынку складае ў сярэднім $3844/кв. м., з пачатку году яна вырасла на 16,3%. Сярэдняя цана кватэраў на пярвічным рынку Кіева ніжэйшая, чым на другасным і складае $2922/кв. м. У Маскве сярэдняя цана на другасным рынку вырасла з пачатку году больш чым на 23% і складае ў сярэднім $5857/кв. м. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За другі квартал 2008 году сярэдняя цана квадратнага мэтра кватэраў на другасным рынку жыльля ў Менску зьнізілася на 1,52% з $1904 за квадратны мэтар у красавіку да $1875 у чэрвені.На сёньня назіраецца сэзоннае зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці, паведамляе сайт нерухомасьці Realt.by.
|
|