Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусi ёсць рэзервы для радыкальнага ўздыму эканомiкi гаспадарак"
Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусi ёсць рэзервы для радыкальнага ўздыму эканомiкi гаспадарак"
Аб’ём экспарту беларускай сельгаспрадукцыi можна падвоiць. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт
Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы Брэсцкага аблвыканкама аб ходзе
выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады.
Паводле яго слоў, у 2007 годзе за межы Беларусi прададзена сельгаспрадукцыi на
суму больш як $2 млрд. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што прыняцце дзяржпраграмы
адраджэння i развiцця вёскi было своечасовым i правiльным крокам. "Сёння мы больш
ясна разумеем значнасць i своечасовасць прыняцця праграмы. Нашай задачай было
выратаваць вёску, прымусiўшы працаваць па сучасных тэхналогiях на супертэхналагiчных
прадпрыемствах i стварыўшы нармальныя ўмовы для жыхароў", — сказаў беларускi лiдар.
Паводле яго слоў, сёння ва ўмовах крызiсу на сусветным харчовым рынку Беларусь можа забяспечыць не толькi сваю харчовую бяспеку, але i мае магчымасць добра зарабiць. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што цяпер неабходна рэальна ацанiць, наколькi эфектыўна ажыццяўляецца гэты вельмi важны агульнадзяржаўны iнвестыцыйны праект i на прыкладзе Брэсцкай вобласцi падвесцi вынiкi зробленага за тры гады, вызначыць, што не ўдалося рэалiзаваць, i ўстаранiць прычыны недапрацовак, прыняць меры не толькi па выкананні, але i перавыкананні дзяржпраграмы, удакладнiць тактыку дзеянняў i задачы на перспектыву. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў Беларусi ёсць рэзервы для радыкальнага ўздыму эканомiкi гаспадарак. Прэзiдэнт падкрэслiў, што вынiкам рэалiзацыi дзяржпраграмы павiнна стаць комплекснае развiццё сацыяльнай i вытворчай сфераў, фармiраванне ўмоў для ўстойлiвага вядзення сельскагаспадарчай вытворчасцi, забеспячэнне вытворчасцi канкурэнтаздольнай сельгаспрадукцыi i прадуктаў харчавання ў аб’ёмах, дастатковых для ўнутранага спажывання. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу таксама на тое, што разам са значным паляпшэннем эканамiчных паказчыкаў не трэба забываць i аб уладкаваннi быту сельскага насельнiцтва, паляпшэннi ўмоў iх працы i павышэннi даходаў. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу з заўтрашняга дня пачаць масавую ўборку ўраджаю ва ўсiх рэгiёнах краiны. "Час не церпiць. Пачалося хуткае выспяванне пасеваў. Злачынна будзе не пачаць масавую ўборку з заўтрашняга дня. Уся тэхнiка заўтра павiнна быць выведзена на палi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць праблемы з уборкай збожжавых. Аднак, нягледзячы на iх палегласць, якая ў сярэднiм па рэспублiцы складае 25 працэнтаў, тэхнiка, што ёсць у гаспадарках, дае магчымасць падняць пасевы. Многае ў паспяховым развiццi гаспадарак залежыць ад паваротлiвасцi кiраўнiкоў, адзначыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка даручыў кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта прааналiзаваць практыку назначэння на кiруючыя пасады. "У блiжэйшы час праверым i дадзiм ацэнку кожнаму", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. На выкананне праграмы развiцця вёскi ў 2005—2007 гадах накiравана практычна Br46 трлн, або 125 працэнтаў да прадугледжанага аб’ёму фiнансавання. З iх на развiццё сацыяльнай сферы затрачана Br11 трлн, вытворчай — амаль Br35 трлн, паведамiў Аляксандр Лукашэнка. "Гэтыя iнвестыцыi далi вынiк. Гэта трэба прызнаць. Атрыманыя ў АПК паказчыкi гарантуюць харчовую бяспеку нашай краiны. Асновай дасягнутых вынiкаў стала iнтэнсiўная мадэрнiзацыя вытворчай базы", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён з задавальненнем адзначыў, што аблiчча беларускай вёскi змянiлася ў станоўчы бок, павысiўся ўзровень жыцця вяскоўцаў. Паводле яго слоў, у 2005—2007 гадах ажыццёўлена рэканструкцыя больш як 900 жывёлагадоўчых фермаў, комплексаў i птушкафабрык. Актыўна iдзе новае будаўнiцтва. "У блiжэйшыя два гады ў Беларусi будзе пабудавана ў кожным са 118 раёнаў па адной сучаснай малочнатаварнай ферме. У кастрычнiку 2009 года кожны губернатар мне за гэтыя фермы адкажа. Я спецыяльна даваў даручэннi прапрацаваць будаўнiцтва найбольш сучаснай у тэхналагiчных адносiнах i разам з тым незатратнай фермы. 7 праектаў адабралi — выбiрайце i будуйце. Але лiшнiх грошай у гэтыя фермы нiхто ўкладваць не будзе", — падкрэслiў беларускi лiдар. Прэзiдэнт таксама адзначыў, што ў сельскай мясцовасцi за тры гады пабудавана больш як 25 тыс. дамоў i кватэр. Гэта важны напрамак праграмы выкананы ўсiмi абласцямi, канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў рэалiзацыi праграмы адраджэння беларускай вёскi ёсць шмат недахопаў. Не выконваюцца мерапрыемствы, якiя непасрэдна ўплываюць на эфектыўнасць работы гаспадарак. Прычына тут — знiжэнне патрабавальнасцi i пасiўная пазiцыя кiраўнiкоў, лiчыць ён. Дзяржава прыме дадатковыя меры па замацаванні спецыялiстаў у вёсцы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння складваецца няпростая сiтуацыя з кадравым забеспячэннем вёскi аграрыямi, медыкамi i работнiкамi iншых спецыяльнасцяў. Паводле яго слоў, выпускнiкi сельскагаспадарчых ВНУ, якiя навучаюцца па мэтавым накiраваннi, "прыязджаюць па размеркаваннi зусiм не працаваць, а адпрацаваць пэўны час". "Паступiў у ВНУ — ведаў, куды iшоў. І проста адпрацаваць i некуды пайсцi не будзе дазволена. Мы гэта юрыдычна замацуем", — сказаў Прэзiдэнт. Ён падкрэслiў, што малады спецыялiст, накiраваны па размеркаванні, без дазволу старшынi раённага або абласнога аблвыканкама не зможа перайсцi на iншае месца работы. "Мы падумаем, як гэта рэалiзаваць, каб не наламаць дроў", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што для маладых спецыялiстаў у сельскай мясцовасцi павiнны быць створаны нармальныя ўмовы для жыцця i дзяржава сёння можа гэта забяспечыць. Прадуктовая кампанiя, якая будзе ажыццяўляць экспарт сельскагаспадарчай прадукцыi, можа быць створана да канца 2008 года ў Беларусi. Прэзiдэнт наведаў выстаўку прадукцыi вядучых вытворцаў Брэсцкай вобласцi. У час размовы з кiраўнiком дзяржавы кiраўнiкi перапрацоўчых прадпрыемстваў выказалi скаргi адносна праблем, што ўзнiкаюць пры экспарце беларускiх тавараў на расiйскi рынак. На iх думку, многiх цяжкасцяў можа было б пазбегнуць, калi дзейнiчаць разам, стварыўшы своеасаблiвы холдынг. "Гэту прадуктовую кампанiю вы мне пакажыце ў снежнi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў размове з вытворцамi. У час наведвання Камянецкага раёна Прэзiдэнт настойлiва заклiкаў кiраўнiкоў у тэрмiновым парадку прыняць меры па змяненнi стылю кiравання. Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў урад за адсутнасць сiстэмы па фiнансавым аздараўленнi сельгасарганiзацый. "Ураду, аблвыканкамам неабходна выпрацаваць дакладную сiстэму па фiнансавым аздараўленні сельгасарганiзацый. Пакуль што вы iгнаруеце вырашэнне гэтага пытання", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што галоўнае ў рабоце па выкананнi дзяржпраграмы не знешнi лоск, а стварэнне развiтой высокаэфектыўнай вытворчасцi. Неабходна пераадольваць вузкаведамасныя падыходы пры арганiзацыi дзейнасцi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на праблему занятасцi сельскага насельнiцтва. Паводле слоў Прэзiдэнта, у перспектыве колькасць рабочай сiлы ў вёсцы будзе скарачацца, што ўжо i назiраецца, у тым лiку i ў замежных краiнах. "Гэта аб’ектыўны працэс, спынiць якi мы не ў сiлах. Аднак людзей выпiхваць з аграгарадкоў нельга, iх трэба заняць", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што разам з рэалiзацыяй Дзяржпраграмы адраджэння i развiцця вёскi не трэба забываць i пра праграму развiцця малых населеных пунктаў. На думку Прэзiдэнта, выконваць iх трэба комплексна. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём экспарту беларускай сельгаспрадукцыi можна падвоiць. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы Брэсцкага аблвыкан |
|