Паступіла 448 заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў
Паступіла 448 заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў
Завяршылася падача заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў
у дэпутаты шляхам збору подпiсаў выбаршчыкаў. У акруговыя выбаркамы паступiла
448 адпаведных заявак. Аб гэтым паведамiў сакратар Цэнтральнай камiсii Беларусi
па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк.
"Не ўсе iнiцыятыўныя групы могуць быць зарэгiстраваны. Акрамя таго, з’явяцца
вылучэнцы ад палiтычных партый i працоўных калектываў. Не выключана, што жадаючыя
балатавацца прадублююць сваё вылучэнне некалькiмi спосабамi", — сказаў Мiкалай
Лазавiк.
У Беларусi налiчваецца 110 акруг. Таму сярэднi конкурс па краiне складае больш як чатыры заявы на адну акругу ад жадаючых вылучацца шляхам збору подпiсаў. Сакратар Цэнтрвыбаркама канстатаваў, што 114 заяў паступiла ад членаў палiтычных партый i 334 — ад беспартыйных. У лiку партый, якiя маюць намер вылучаць сваiх прадстаўнiкоў у парламент шляхам збору подпiсаў грамадзян, — Аграрная (1 заява), Беларуская сацыял-дэмакратычная (Грамада) (18), Кампартыя Беларусi (18), Лiберальна-дэмакратычная (1), Аб’яднаная грамадзянская партыя (29), Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" (6), БНФ (22), Партыя камунiстаў Беларуская (18), Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi (1). БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршылася падача заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпiсаў выбаршчыкаў. У акруговыя выбаркамы п |
|