На наступным тыднi пахаладае
На наступным тыднi пахаладае
У выхадныя тэрыторыя Беларусi трапiць пад уплыў Скадынаўскага антыцыклона, таму ў гэтыя днi пераважна будзе без ападкаў, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.Толькi сёння ў асобных раёнах Брэсцкай i Гомельскай абласцей, а ў нядзелю па паўночным усходзе краiны магчымыя кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Вецер паўночна-ўсходнi памераны, удзень парывiсты. Тэмпература ў суботу 23—29, у нядзелю ўначы 12—17, удзень 22—28 градусаў. Напачатку наступнага тыдня паўночныя ветры прынясуць да нас адносна халоднае паветра. Чакаецца, што ў панядзелак — па паўночным усходзе краiны, а ў апошнiя днi лiпеня месцамi пройдуць невялiкiя дажджы. У апошнiя два днi месяца тэмпература ўначы знiзiцца да 8—11 цяпла, удзень — 16—21, па паўднёвым усходзе — да 24 градусаў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя тэрыторыя Беларусi трапiць пад уплыў Скадынаўскага антыцыклона, таму ў гэтыя днi пераважна будзе без ападкаў, паведамiла рэдакцыi галоўны с |
|