21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Спачатку бульдозер — потым сход»

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Спачатку бульдозер — потым сход»

У публiкацыi пад гэтай назвай "Звязда" 14 мая г.г. расказала аб канфлiкце жыхароў дамоў №№ 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка ў Мiнску i гарадскiх уладаў. Прычынай непаразумення стала рашэнне аб узвядзеннi побач з гэтымi дамамi першых у гiсторыi сталiцы хмарачосаў кампанiяй расiйскага паходжання "Ітэра". Адказ Мiнгарвыканкама на праблемны артыкул у "Звяздзе" за подпiсам намеснiка яго старшынi Н.А. Ладуцькi не задаволiў рэдакцыю газеты. Па сутнасцi, гэта была банальная чыноўнiцкая адпiска. Яна i рэдакцыйны каментарый былi надрукаваны ў "Звяздзе" 8 лiпеня г.г. у газету ад неабыякававых чытачоў прыйшлi пiсьмы, звароты па Iнтэрнэце i тэлефоне. Вытрымкi з рэдакцыйнай пошты мы сёння публiкуем.

"На прыкладзе будаўнiцтва вышыннага шматфункцыянальнага бiзнэс-цэнтра мы, на жаль, сутыкнулiся з тыповай праявай бюракратычных адносiнаў адмiнiстрацыйных структур да меркавання грамадзян. Так, у адказе намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Н.А. Ладуцькi паведамляецца, што "па найбольш хвалюючых тэмах жыхарам гэтага квартала неаднаразова давалася пiсьмовая iнфармацыя па будаўнiцтве згаданага аб’екта". Але абсалютна нiякай дадатковай iнфармацыi мы не атрымлiвалi!

Складваецца ўражанне, што ўсiмi праўдамi i няпраўдамi гарадскiя ўлады стараюцца без улiку крытычных меркаванняў грамадзян дабiцца рэалiзацыi гэтага праекта. Без сумненняў, будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра ў вельмi зручным месцы горада прынясе iнвестару (расiйская нафтагазавая кампанiя "Iтэра") вялiкi прыбытак, а Мiнгарвыканкам атрымае дадатковыя сродкi для рэалiзацыi iншых праектаў. Але не за кошт зручнасцяў, здароўя i бяспекi тысяч грамадзян.

Бо невыпадкова аб неабходнасцi ўважлiвых адносiнаў да людзей у працэсе рэканструкцыi гарадоў гаварыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Мiнску з архiтэктарамi ў гарадской ратушы ў маi г.г. Ён падкрэслiў, што цяпер няма праблем з iнвестыцыямi ў добраўпарадкаванне горада. Задача ўлады, па яго словах, у гэтай сiтуацыi зводзiцца да выбару такiх праектаў, якiя ўпрыгожаць горад i зробяць яго яшчэ больш зручным для жыцця.

А праект будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра, мяркую, не адрознiваецца арыгiнальнасцю i не ўпрыгожыць горад, а, хутчэй, пагоршыць сацыяльна-эканамiчныя ўмовы жыцця тысяч грамадзян".

В. Вiльтоўскi.

***

"Як удзельнiца сустрэчы жыхароў дамоў №№ 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка з прадстаўнiкамi зацiкаўленых арганiзацый, сведчу, што нiякага "грамадскага абмеркавання" будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра не было. Усе выступленнi чыноўнiкаў зводзiлiся да падкрэслiвання адной думкi: рашэнне аб узвядзеннi бiзнэс-цэнтра прынята даўно аўтарытэтнымi органамi i будзе абавязкова выканана ў намечаныя тэрмiны. Такi характар носяць i адказы адмiнiстрацыi Цэнтральнага райвыканкама i Мiнгарвыканкама на пiсьмы жыхароў дамоў па вулiцы Максiма Танка. У пiсьмах, лічу, няма адказаў на пастаўленыя пытаннi".

Ларыса.

***

"Цi варта ўзводзiць хмарачосы ў густанаселеным раёне горада, не маючы адпаведнага вопыту i нарматыўна-прававой базы? Зразумела, не, скажа амаль кожны мiнчанiн. Адна з дзвюх вежаў бiзнэс-цэнтра будзе вышынёй 217 метраў. Гэта ў два з паловай разы вышэй, чым будынак Нацыянальнай бiблiятэкi. А яна, мiж iншым, адна з самых высокiх пабудоў сталiцы.

20—21 мая г.г. у Мiнску праходзiла мiжнародная канферэнцыя "Вопыт узвядзення вышынных будынкаў i будаўнiцтва ўнiкальных аб’ектаў у краiнах СНД i Еўрасаюза". На ёй выступiў намеснiк мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Анатоль Нiчкасаў, якi, у прыватнасцi, заявiў, што ў блiжэйшы час трэба ўвесцi ў дзеянне нормы праектавання i будаўнiцтва будынкаў вышынёй звыш 75 метраў. Яны, па яго словах, павiнны ахапiць увесь спектр праблем узвядзення вышынных будынкаў: вялiкiя нагрузкi, складаныя iнжынерныя сiстэмы, сiстэмы бяспекi i эвакуацыi ў надзвычайных сiтуацыях i г.д. Такая нарматыўная база, згодна з выступленнем А. Нiчкасава, знаходзiцца пакуль у працэсе распрацоўкi.

Няцяжка заўважыць, што выступленне намеснiка мiнiстра закранала найперш тэхнакратычны бок гэтых нарматыўных патрабаванняў. У iх не ўтрымлiваецца сацыяльна-гуманiтарных крытэрыяў i патрабаванняў, звязаных з асаблiвасцямi пэўных раёнаў, павышэннем якасцi жыцця iх насельнiкаў, абаронай iх фiзiчнага i псiхiчнага здароўя, забеспячэннем iх бяспекi не толькi ўнутры вышынных будынкаў, але i вакол iх.

Улiчваючы складанасць i шматграннасць гэтай праблемы, было б правiльным увядзенне ў практыку судоў усiх ступеняў, у тым лiку Канстытуцыйнага i Вярхоўнага, строгi кантроль за працэсам распрацоўкi i рэалiзацыi зацверджаных Прэзiдэнтам i Ўрадам Беларусi нарматыўных патрабаванняў да вышыннага будаўнiцтва".

Н. Гардзееў.

***

"Здзiўляе перакананасць чыноўнiкаў у тым, што будаўнiцтва на месцы сквера дзвюх вежаў-хмарачосаў, паркiнга i 30-павярховага жылога дома "адпавядае сучасным тэндэнцыям развiцця горадабудаўнiчага асяроддзя сталiчнага цэнтра".

Наколькi мне вядома, нi ў адной еўрапейскай сталiцы хмарачосы не ўзводзiлiся ў раёнах жылой забудовы 6—9-павярховых дамоў, як гэта робiцца па вулiцы Максiма Танка. Хмарачосы па эстытычных меркаваннях i меркаваннях бяспекi патрабуюць вакол сабе адкрытай прасторы. Нездарма нi ў Санкт-Пецярбургу, нi ў Парыжы гэтага сабе не дазволiлi. У Парыжы быў створаны асаблiвы раён для вышынных будынкаў: бiзнэс-цэнтраў i гатэляў".

Алег.

***

"Шаноўны спадар Ладуцька! Няўжо вы думаеце, што нам, жыхарам яшчэ пакуль прыгожага горада, абрыдзеў яго натуральны зялёны ландшафт, якi мудра збераглi славутыя архiтэктары Кароль, Заборскi, Грыгор’еў? Няўжо вы лiчыце, што нам будзе прыемна i радасна хадзiць на станцыю метро "Фрунзенская" не па алейках нашага сквера, а па "штучным ландшафце", "другiм паверсе", "другой зямлi", праз "крыты скразны праход". Запэўнiваю, нам яшчэ не надакучыла хадзiць па зямлi, створанай Богам, а не чыноўнiкамi".

Svеtlаnа.

***

"Мы вельмi ўдзячныя вам за аб’ектыўную ўвагу да праблемы, якая ўжо 6 месяцаў грукоча экскаватарамi i дае ведаць аб сабе клубамi пылу ў нас пад вокнамi. Праблема гэта — будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра, бачыцца нам сур’ёзнайi вартай грунтоўнага абмеркавання.

З адказу намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама са здзiўленнем даведалiся, што СААТ "Iтэрабелбуд" выбрала зямельны ўчастак у сакавiку 2004 года i атрымала дазвол на правядзенне там праектна-пошукавых работ у вераснi таго ж года. Такiм чынам, больш як 4 гады таму Мiнгарвыканкам зацвердзiў будаўнiцтва першых у сталiцы хмарачосаў, якiя, згодна з адказам "Звяздзе" спадара Ладуцькi, зробяць больш "багатым сiлуэт цэнтральнай часткi горада i змогуць завяршыць горадабудаўнiчую перспектыву". I ўсе гэтыя 4 гады аб такiм грандыёзным будаўнiцтве, аб стварэннi новых контураў горада, якiя разам з будынкамi Прывакзальнай плошчы i абелiскам Перамогi гатовыя стаць яго сiмваламi (цi замест iх), няма шырокай iнфармацыi. I толькi пасля сабранага ў экстранным парадку сходу жыхароў дамоў №№ 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка для "грамадскага абмеркавання праекта", перспектывы будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра трохi праяснiлiся. Аказалася, на тэрыторыi, супастаўнай з плошчай сярэдняга памеру стадыёна, будуць узведзены гiганцкiя аб’екты. У гадзiны пiк тут будзе велiзарнае стоўпатварэнне.

Ларыса Карсакова.  

Водгукі тых, хто прачытаў артыкул, атрымаліся некалькі аднатыпнымі, але размова пра важны аспект нашага гарадскога жыцця працягваецца. Пішыце!

Падрыхтаваў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У публiкацыi пад гэтай назвай "Звязда" 14 мая г.г. расказала аб канфлiкце жыхароў дамоў №№ 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка ў Мiнс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика