Алеся
Алеся
Верш Аркадзя Куляшова "Бывай" вельмi прыдатны для перадачы асабiстых перажыванняў. Колькi разоў даводзiлася Iгару Лучанку захапляцца мiлавiднымi равеснiцамi, паклоннiцамi, адчуваць прыцягненне да iх, а пры сустрэчы бянтэжыцца. Як толькi з’яўлялiся рослыя хлопцы, дзявочая ўвага адразу ж скiроўвалася на мужчынскую самасць... I ў душы кампазiтара палыхалi вiхуры, набатам гулi ўзрушэннi — i ўзнiкалi мелодыi. Светлыя. Пяшчотна-летуценныя. З тужлiвым адценнем. Гэта пазней, пасля знаёмства з Сашай Чаканавай, якая падчас навучання ў Брэсцкiм музвучылiшчы прыехала летам адпачыць у пухавiцкiя мясцiны, пачуццi ўраўнаважацца i народзяцца новыя мелодыi (на iх будуць грунтавацца песнi "Зачарованая мая", "Мой лёс — каханне" i iншыя). Сямейнае жыццё — таксама таямнiчая вандроўка ў будучыню. Аднак у памяцi назаўсёды застануцца памкненнi, парываннi, перажываннi... I паэзiя Аркадзя Куляшова, вабная мяккай лiрычнасцю, фiласофскiмi развагамi i высновамi, надзвычай блiзкая светаўспрыманню Iгара Лучанка. Паводле яго твораў кампазiтар напiсаў песнi "Ты ўспомнi ўсё", "Балада пра мацi", раманс "Спакойнага шчасця не зычу нiкому". Але найбольш папулярнай стала песня "Алеся". Дзякуючы "Песнярам" яна абляцела ўсю нашу планету. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Iгара Лучанка Верш Аркадзя Куляшова Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець? Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Прыпеў: Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звiнiць i плача май. Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звiнiць i плача май. Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы, Палынны жаль тугой ахутаных дарог, Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не змог. Прыпеў. Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець? Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Прыпеў: Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звiнiць i плача май. Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звiнiць i плача май. Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы, Палынны жаль тугой ахутаных дарог, Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не змог. Прыпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верш Аркадзя Куляшова "Бывай" вельмi прыдатны для перадачы асабiстых перажыванняў. Колькi разоў даводзiлася Iгару Лучанку захапляцца мiлавiд |
|