Антыаксіданты: мужчынам — у першую чаргу
Антыаксіданты: мужчынам — у першую чаргу
Пэўныя дозы антыаксiдантаў здольныя знiзiць рызыку развiцця раку, асаблiва ў мужчын, сцвяр-джаюць французскiя вучоныя. Лiчыцца, што прэпараты, якiя валодаюць антыаксiдантнымi вартасцямi, у склад якiх уваходзяць бэта-карацiн, аскарбiнавая кiслата, вiтамiн Е, селен i цынк, здольныя папярэджваць шкоднае ўздзеянне свабодных радыкалаў — хiмiчна актыўных малекул, якiя ўтвараюцца ў працэсе метабалiзму. Нiзкае ўтрыманне антыаксiдантаў у ежы прыводзiць да павелiчэння рызыкi развiцця анкалагiчных i сардэчна-сасудзiстых хваробаў. Падчас даследавання вучоныя пераканалiся, што абарончы эфект антыаксiдантаў для асобаў мужчынскага полу значна больш выражаны, чым для жанчын, што можа быць звязана з больш нiзкiм базавым узроўнем антыаксiдантаў у арганiзме мужчын. Японскiя даследчыкi сцвярджаюць, што бiяфенолы, якiя з’яўляюцца антыаксiдантамi i ўтрымлiваюцца ў агароднiне, садавiне i арэхах, дапамагаюць папярэдзiць рак страўнiка, печанi, тоўстай кiшкi i ротавай поласцi. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўныя дозы антыаксiдантаў здольныя знiзiць рызыку развiцця раку, асаблiва ў мужчын, сцвяр-джаюць французскiя вучоныя. |
|