21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сталічныя кватэры будуць таннець i надалей

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічныя кватэры будуць таннець i надалей

Згодна з падлiкамi экспертаў рынку жыллёвай нерухомасцi, за першае паўгоддзе сёлета цэны на мiнскiя кватэры знiзiлiся прыкладна на 6—7 працэнтаў. Разам з тым на працягу некалькiх тыдняў лiпеня назiралася стабiлiзацыя цэнаў па стандартных, не вельмi старых кватэрах. Аб якой сiтуацыi на другасным рынку сталiчнага жылля сёння iдзе гаворка? Цi чакае нас далейшае патанненне кватэр, або восенню нас чакае чарговая хваля падаражання жыллёвай нерухомасцi? Сваiмi меркаваннямi на гэты конт падзялiўся старшыня Савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў.

  "Слабенькiя" кватэры працягваюць таннець

Размова iдзе, галоўным чынам, аб невялiкiх кватэрах з вельмi дрэннай планiроўкай у старых пяцiпавярховых дамах. Зараз таннеюць усе вiды "хрушчовак", ад аднапакаёвых да трохпакаёвых кватэр, за выключэннем любога па якасцi жылля, якое знаходзiцца непасрэдна ў цэнтры сталiцы.

Згодна з таблiцай статыстыкi iнфармацыйнага каталога рэспублiканскага выдання "Нерухомасць Беларусi", сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр Мiнска складае зараз 1920 долараў. Сярэднi кошт "аднапакаёўкi" сёння — 67 300 долараў. Невялiкiя па плошчы кватэры гэтай катэгорыi на крайнiх паверхах прапануюцца зараз ужо толькi за 53—54 тысячы долараў. Увогуле, у разрад танных аднапакаёвак трапляюць кватэры коштам ад 55 да 60 тысяч долараў. Самы распаўсюджаны кошт аднапакаёвых кватэр у Мiнску сёння складае ад 60 да 66 тысяч долараў. Менавiта па стандартных кватэрах гэтых катэгорый цяпер назiраецца спыненне тэндэнцыi на патанненне, аднак... Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што пры афармленнi рэальных здзелак i ў гэтым сегменце жыллёвай нерухомасцi прадаўцы скiдваюць каля 2—3 тысяч долараў. Эксперты рынку нерухомасцi адзначаюць, што за апошнiя 6 месяцаў больш за астатнiя патаннелi менавiта аднапакаёвыя кватэры — прыкладна на 7 працэнтаў або на 4—4,5 тысячы долараў.

Працягваюць таннець i двухпакаёўкi. Сярэднi кошт квадратнага метра гэтых кватэр складае зараз 1910—1919 долараў. Сярэднi кошт "двушкi" ў сталiцы цяпер 95 800 долараў. Зусiм слабенькiя з агульнай плошчай да 44 квадратных метраў прапануюцца прадаўцамi ўжо толькi за 67—69 тысяч долараў. Звычайны цэннiк стандартных двухпакаёвых кватэр у спальных раёнах сталiцы вагаецца ад 73 да 85 тысяч долараў. Падлiчана, што двухпакаёвыя кватэры за паўгоддзе патаннелi крыху больш чым на 5 працэнтаў.

Вядома, што самы танны квадратны метр агульнай плошчы ў памеры 1880 долараў прапануецца прадаўцамi па сегменце трохпакаёвых кватэр. Самыя танныя трохпакаёўкi коштам 83—85 тысяч долараў прапануюцца ў пяцiпавярховых дамах на крайнiх паверхах. Кошт "квадрата" ў такiх трохпакаёвых "хрушчоўках" знiжаецца да 1600—1700 долараў. А вось сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр усiх тыпаў складае цяпер 127 800 долараў.

Патанненне працягнецца мiнiмум да кастрычнiка

Пакуль колькасць рэальных здзелак застаецца на вельмi малым узроўнi, што адпавядае летняму варыянту развiцця жыллёвага рынку. Разам з тым, спецыялiсты канстатуюць, што другасны рынак кватэр зноў пачаў працаваць. Праз механiзм куплi-продажу нерухомасцi працягваецца працэс абмену кватэр памiж рознымi сацыяльнымi групамi насельнiцтва. Вядома, што каля 90 працэнтаў здзелак на сталiчным другасным рынку нерухомасцi ажыццяўляецца такiм чынам, калi прадаўцы адначасова з’яўляюцца i пакупнiкамi жылля iншай плошчы цi ў дамах iншых мiкрараёнаў.

Летам на рынку жылля назiраецца зацiшша, таму патанненне жылля працягнецца мiнiмум на некалькi месяцаў. Сталiчныя спецыялiсты жыллёвай нерухомасцi ўпэўненыя, што кватэры ў Мiнску павiнны патаннець да той цаны, па якой яны сёння рэальна прадаюцца пры канкрэтных здзелках у сiстэме чыстага продажу. Гэта цана цяпер вагаецца ў межах 1600—1700 долараў за квадратны метр агульнай плошчы.

Iпатэка плюс будаўнiцтва жылля

Як будзе развiвацца другасны рынак жыллёвай нерухомасцi, калi сапраўды рэальна запрацуе механiзм iпатэкi? Паводле меркавання Мiкалая Прасталупава, гэты механiзм пакуль, бадай, нiяк не паўплывае на цэны другаснага жылля ў сталiцы. Справа ў тым, што прыняты закон па iпатэцы не абмяжоўвае банкi па гранiчных памерах ставак жыллёвых крэдытаў для насельнiцтва. Чалавеку стане лягчэй атрымаць такiя крэдыты пад заклад свайго будучага жылля, але крэдытныя рэсурсы ад гэтага для яго танней не стануць. Будавацца пад вялiкiя працэнты сёння згодзяцца толькi адзiнкi. Набываць гатовае жыллё праз сiстэму iпатэкi — таксама застаецца даволi дарагой справай. Толькi сапраўды маленькiя працэнты жыллёвых крэдытаў уключаць зялёнае святло для бескватэрных жыхароў сталiцы, якiя ў масавым парадку пачнуць вырашаць сваё жыллёвае пытанне. Гэта, у сваю чаргу, магло б справакаваць павышаны попыт на ўжо пабудаваныя кватэры, што выклiкала б падаражэнне кватэр на другасным рынку сталiцы i iншых буйных гарадоў Беларусi. Пакуль такi сцэнарый развiцця падзей застаецца малаверагодным.

Эксперты лiчаць, што, хутчэй за ўсё, больш рэальным стане зусiм iншы сцэнарый — патанненне жыллёвай нерухомасцi на другасным рынку сталiцы. Так, згодна з даручэннем Прэзiдэнта краiны, у 2011 годзе штогадовая планка ўзвядзення жылля павiнна дасягнуць 10 млн квадратных метраў. Зараз на 2009 год плануецца пабудаваць не 5,7 млн квадратных метраў жылля, а 6 млн "квадратаў"; у 2010 годзе — выйсцi на 7,5 млн кв. метраў жылля. Iстотнае павелiчэнне тэмпаў будаўнiцтва жылля можа сапраўды спынiць апетыты ўласнiкаў лiшняга жылля ў Мiнску. Начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль упэўнены, што ўжо праз паўгода iстотна актывiзуецца сiстэма долевага будаўнiцтва, якая адцягне ў свой бок iльвiную долю патэнцыяльных пакупнiкоў жылля, у якiх iснуюць рэальныя фiнансавыя сродкi. Справа ў тым, што зараз будаўнiцтва сучаснага камфортнага жылля карыстаецца большым попытам, чым старыя "хрушчоўкi" i "панэлькi". З другога боку, будаўнiчыя карпарацыi i банкi наладзiлi сумеснае будаўнiцтва шматпавярховых жыллёвых комплексаў у прыгарадных населеных пунктах сталiцы. Так, будаўнiчыя трэсты ў Бараўлянах прапануюць кватэры ў пабудаваным доме па кошце 1550 долараў за квадратны метр, а таксама будаўнiцтва трохпакаёвых кватэр па 1400 долараў за "квадрат". Нагадаю, што з Бараўлян у сталiцу курсiруе хуткі гарадскi аўтобус...

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з падлiкамi экспертаў рынку жыллёвай нерухомасцi, за першае паўгоддзе сёлета цэны на мiнскiя кватэры знiзiлiся прыкладна на 6—7 працэнтаў. Раза
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика