Цуд для добрых людзей
Цуд для добрых людзей
У Быхаве адзначылi прастольнае свята знакамiтага старажытнага Баркалабаўскага
абраза Божай Мацi, якi лiчыцца цудатворным
Дакрануцца да святынi
У Быхаўскiм Свята-Троiцкiм храме стоўпатварэнне. Сотнi вернiкаў, праваслаўныя светары з усёй Беларусi, госцi i паломнiкi. Усе вiншуюць адзiн аднаго са святам. — Божая Мацi па ўсiм свеце явiла свае цудатворныя вобразы i не абышла ўвагай нашу беларускую зямлю, — сказаў Епiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй. — Сёння мы шануем Баркалабаўскi абраз. Праз яго Божая Мацi падае нам сваю ласку i любоў. У драўлянай царкве расчынены ўсе дзверы, але прабiцца да абраза Баркалабаўскай Божай Мацi практычна немагчыма. Кожны хоча дацягнуцца да святынi. Людзi iмкнуцца дакрануцца да абраза, паставiць свечку i папрасiць заступнiцтва. Ледзь не першымi ад ранiцы прыйшлi да царквы жыхары Баркалабава. Дзесятак кiламетраў ад вёскi да райцэнтра вяскоўцы прайшлi пешшу, з крыжом i абразамi. Рушылi а 5-й ранiцы, праз тры гадзiны малiлiся перад старажытным абразом. — Мы просiм, каб Божая Мацi дапамагла нам у адраджэннi царквы ў Баркалабава i манастыра, якi быў вядомы ў старажытнасцi, — расказаў настаўнiк гiсторыi Баркалабаўскай школы Алесь Сакалоў. — I яшчэ каб у нашай дзяржаве было ўзаемаразуменне i не было нiякiх канфлiктаў. Найперш — здароўеУ царкве ярка гараць свечкi. Беларускiя епiскапы вядуць службу, пасля якой — традыцыйны хрэсны ход вакол царквы. Баркалабаўскi абраз убраны ў святочны вянок: высакародныя фарбы мiгцяць у залатым аздабленнi. Столькi народу, што дыхаць, здаецца, проста няма чым. Ад спякоты людзi ратуюцца пасвяцонай вадой. Каля храма столькi дзяцей i цяжарных жанчын, што адразу верыцца ў бэбi-бум, якi ахапiў краiну. Алена Салдаценка поiць у цяньку пад дрэвамi свайго 8-месячнага сына Максiма: у дзiцячую бутэлечку налiла пасвяцонай вады. — Мы хочам да абраза прыхiнуцца, бо пра яго гавораць, што ён цудатворны, — тлумачыць мацi. — I дзiця прыхiнуць, каб быў здаровы. Няхай на свеце мала цудаў, але ў абраз мы верым. 6-гадовы Паша стаiць з букетам кветак. Малы шчыра прызнаецца, што гэта падарунак Баркалабаўскай Божай Мацi за заступнiцтва: каб добра вучыцца i атрымлiваць адны "дзесяткi". — I каб здароўе было! — падказвае мацi Iльда Кляймёнава. — Я сама медсястра, так што мне выпадае прасiць здароўя для ўсiх добрых людзей. На царкоўным двары калега Iльды аказвае дапамогу тым, каму стала млосна. А сама медык, таксама як i ўсе, трымае ў руках абраз i свечы. Застаўся i захаваўсяПрыхаджанка быхаўскага храма Надзея Дзергачова — равеснiца прастольнага свята. Яна бачыць шчаслiвае супадзенне ў тым, што нарадзiлася ў той самы год, калi ў Быхаве з’явiўся Баркалабаўскi абраз Божай Мацi. — Гэта здарылася роўна 55 гадоў таму, — гаворыць жанчына. — I штогод мы шануем гэты цудатворны абраз, ад якога сапраўды зыходзiць неверагодная Божая ласка. Трэба падысцi да яго, каб адчуць незвычайную прыцягальную сiлу. Ад абраза iдзе цеплыня i душэўнае супакаенне. Лiчаць, што Баркалабаўскi абраз быў напiсаны на мяжы ХVI—ХVII стагоддзяў. Ёсць цiкавае паданне аб яго з’яўленнi ў Баркалабаве. У 1659 годзе рускi князь Пажарскi вяртаўся з Польшчы i спынiўся ў Баркалабаўскiм манастыры. У абозе княскага войска i быў гэты абраз як падтрымка ваярам. Паводле легенды, фурманкi не здолелi крануцца з месца, калi прыйшоў час ад’язджаць. Нiчога не дапамагала супраць таемнай сiлы. I тады князь зразумеў, што трэба пакiнуць абраз у Баркалабаве. — Абраз сам вырашыў застацца на быхаўскай зямлi! — радуецца Надзея Дзергачова. — I тое, што ён захаваўся праз стагоддзi, войны i рэвалюцыi, i ёсць самы вялiкi цуд. Калi ў 1918 годзе манастыр у Баркалабаве зачынiлi, то, расказваюць, абраз захоўвалi манахiнi i простыя людзi. Хавалi яго i пад тынкоўкай, i нават у стагах сена. А пасля ўсiх блуканняў перадалi ў быхаўскую царкву. Выратаванне ад захопнiкаўДзве бабулi, ледзь выцiснуўшыся са святочнага натоўпу, прыселi адпачыць прама на траву. — Нам жа ўжо не па 17 гадоў! — з усмешкай тлумачыць быхаўская пенсiянерка Марыя Чэркiнская. — Мы тут просiм здароўя. А што нам яшчэ болей трэба? Сястра бабулi Марыi Ларыса прыехала паглядзець на Баркалабаўскую Божую Мацi з вёскi. — Уражанне ў мяне добрае, прыемнае, — расказала яна. — Прыгожы абраз, i ўсе гавораць пра яго цуды. Я таксама прашу здароўя, каб трошкi працягнулася маё жыццё. Хоць я i шмат пажыла, але, калi шчыра, хочацца яшчэ трошкi. Марыя пераконвае ў тым, што абраз сапраўды дапамагае людзям. У доказ яна расказвае сястры гiсторыю. — Мая сваячка жыла ў Баркалабаве, — гаворыць бабуля. — Жанчына хавала абраз у сваёй хаце, але нiкому ў гэтым не прызнавалася. I толькi калi прыйшлi немцы i людзям пагражала знiшчэнне, яна расказала аднавяскоўцам пра цудатворны абраз. Яны вынеслi абраз, i калi палiцаi ўчынiлi аблаву, баркалабаўцаў не сталi зганяць i забiваць. Вось так Баркалабаўская Божая Мацi выратавала вёску. Цуд дабрынiВернiкi адзiн аднаму распавядаюць гiсторыi пра цудоўнае вылячэнне ад страшных хваробаў, у тым лiку i ад ракавых. Расказваюць пра спрыянне ў розных справах — сямейных i службовых. Протаiерэй Мiкалай, настаяцель Свята-Троiцкага храма, пацвярджае, што калi людзi з верай просяць дапамогi ў Баркалабаўскага абраза, то атрымлiваюць дапамогу i суцяшэнне. Па яго словах, сапраўды здараюцца i выпадкi паслаблення хваробаў i нават вылячэння. — I яшчэ Баркалабаўская Божая Мацi дапамагае ў нараджэннi дзяцей, — працягвае быхаўскi бацюшка. — У аднаго светара былi адны дочкi, а калi памалiўся каля нашага абраза — нарадзiлiся два сыны! Дзве бяздзетныя пары, з Магiлёва i Жлобiна, на маёй памяцi замаўлялi малебен. I праз некалькi гадоў прывялі за рукi дзяцей — прыехалi зноў у Быхаў дзякаваць Баркалабаўскай Божай Мацi! Айцец Мiкалай нагадаў, што ў жыццёвых сiтуацыях, калi патрэбна дапамога з неба, Божая Мацi абавязкова падасць яе: але толькi калi людзям гэта дапамога на карысць, дабро i ўратаванне. — Я папрасiла б у Баркалабаўскай Божай Мацi, каб мы былi больш добрыя, чулыя, спагадлiвыя, — сказала Надзея Дзергачова. — Хоць бы ў поглядзе! Людзi такiя хмурыя i сур’ёзныя. Дык няхай у iх будзе больш дабрынi i цярплiвасцi. Я зычу людзям любовi i мiру ў гэтым свеце. Iлона Iванова. г. Быхаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Быхаўскiм Свята-Троiцкiм храме стоўпатварэнне. Сотнi вернiкаў, праваслаўныя светары з усёй Беларусi, госцi i паломнiкi. Усе вiншуюць адзiн аднаго са
|
|