Кандуктар, якая выпала з аўтобуса, памерла ў бальніцы
Кандуктар, якая выпала з аўтобуса, памерла ў бальніцы
У цяжкiм стане яна трапiла ў рэанiмацыйнае аддзяленне абласной клiнiчнай бальнiцы.
А здарылася гэта ў Гомелi ў аўтобусе, што ходзiць па трэцiм маршруце. Выдаючы
бiлет чарговаму пасажыру i не трымаючыся пры гэтым за поручнi, калi аўтобус рабiў
паварот з адной вулiцы на другую, кандуктар страцiла раўнавагу i яе кiнула спiнай
на дзверы, якiя нечакана адчынiлiся. Жанчына моцна ўдарылася аб асфальт.
— Калi яе даставiлi ў бальнiцу, — расказвае намеснiк галоўнага ўрача гэтай установы
Аляксандр Шукайлаў, — урачы змагалiся за яе жыццё, хоць сiтуацыя была безнадзейнай.
Жанчына так i не прыйшла ў прытомнасць. Трэба заўважыць, што гэта першы такi выпадак
у рабоце транспартнiкаў вобласцi. Таму вядзецца расследаванне: чаму так здарылася,
чаму не вытрымалi дзверы? З кандуктарамi ўсiх аўтобусаў горада праведзены дадатковы
iнструктаж.
Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цяжкiм стане яна трапiла ў рэанiмацыйнае аддзяленне абласной клiнiчнай бальнiцы. А здарылася гэта ў Гомелi ў аўтобусе, што ходзiць па трэцiм маршруц |
|