Сярод абiтурыентаў-"лiрыкаў" барацьба больш жорсткая, чым сярод "фiзiкаў"
Сярод абiтурыентаў-"лiрыкаў" барацьба больш жорсткая, чым сярод "фiзiкаў"
2,6 чалавека на месца — сёлета менавiта такi конкурс на дзённую бюджэтную форму
склаўся ў БДУ, паведамiлi ў прэс-службе ўнiверсiтэта.
"Гуманiтарыi" ў гэтым годзе аблюбавалi Інстытут кiравання i сацыяльных тэхналогiй:
менавiта там найбольшы конкурс сярод факультэтаў гуманiтарнага профiлю— 5,8 чалавека
на месца. За iм iдуць гуманiтарны — 5,4, эканамiчны — 4,1, мiжнародных адносiнаў
— 3,6, i юрыдычны — 3,5.
Што датычыцца прыродазнаўчага накiрунку, то самае вялiкае жаданне атрымаць студэнцкi бiлет маюць будучыя бiёлагi — 2,6 чалавека на месца. На геаграфiчным, механiка-матэматычным i хiмiчным факультэтах — 1,7 чалавека на месца. Самым "гарачым" будзе паступленне, напэўна, для тых абiтурыентаў, хто падаў дакументы на спецыяльнасць "дызайн" (напрамак "камунiкатыўны дызайн") гуманiтарнага факультэта, бо конкурс там сёлета складае 16,6 чалавека на месца. Стабiльна высокiм застаюцца конкурсы i на спецыяльнасцi факультэта мiжнародных адносiнаў: 6,3 чалавека на "мiжнародныя адносiны", 6,9 — на "мiжнароднае права". Дарэчы, сярод абiтурыентаў БДУ былi "заўважаны" Мiс Беларусь 2008, а таксама 124 пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх алiмпiяд i шэсць прызёраў чэмпiянатаў свету i Еўропы. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2,6 чалавека на месца — сёлета менавiта такi конкурс на дзённую бюджэтную форму склаўся ў БДУ, паведамiлi ў прэс-службе ўнiверсiтэта. |
|