21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Оршы знайшлі безліч чалавечых астанкаў

26.08.2009 12:31 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Оршы ў працэсе падрыхтоўкі да Дажынак увесь час знаходзяць чалавечыя астанкі. Аднак дакладнай колькасці і каму яны належаць ніхто сказаць не можа.

Як распавёў Еўрарадыё аршанскі журналіст Алег Граблеўскі, днямі будаўнікі выкапалі больш за 20 астанкаў чалавек каля былога езуіцкага калегіума, дзе ў савецкія часы была турма.

Алег Граблеўскі:“20 чалавек можна называць дакладна, таму што гэтая колькасць была вызначана патолагаанатамамі. А што было дагэтуль у іншых месцах і ў іншыя дні, пра гэта ніхто не ведае”.

Па словах журналіста, рабочыя, якія займаюцца землянымі работамі, кажуць, што косці тут паўсюдна, таму і не здзіўляюцца іх знаходкам. Між тым, па законе пры знаходжанні астанкаў людзей пракуратура павінна распачынаць крымінальную справу. Але, як адзначае Алег Граблеўскі, справу закрываюць адразу пасля экспертызы, а каму належаць астанкі застаецца невядома.

“Судмедэкспертыза робіць заключэнне аб тым, што гэтым парэшткам больш за 50 гадоў. Звычайна спісваюць на тое, што гэта былі могілкі, або месцы расстрэлаў людзей фашыстамі, і справу закрываюць”.

Еўрарадыё датэлефанавалася ў пракуратуру Оршы. Там адказалі, што агульнай статыстыкі па знойдзеных астанках у іх няма, але касцей сапраўды знаходзілі вельмі шмат. Следчая Інэса Рагулева толькі адзін раз выязджала па падобным выкліку. Тады знайшлі астанкі 42 чалавек.

“Калі я выехала, знайшлі астанкі 42 чалавек. Экспертыза дала тэрмін даўнасці 50 гадоў і больш. Ахвяры яны ці не — гэта ўсё не справа пракуратуры”.

Паводле яе слоў, на астанках не было ніякіх медальёнаў, не было ў архівах і звестак пра пахаванні ў гэтым месцы, таму косці былі перапахаваныя спецкамбінатам як “безгаспадарныя”.

У сваю чаргу, журналіст Алег Граблеўскі мяркуе, што гэтыя астанкі могуць належаць ахвярам сталінскіх рэпрэсій, і спрабуе знайсці сваякоў расстраляных у 1930-я гады аршанцаў.

“Я знайшоў людзей, якія маюць дакументы з архіваў аб тым, што іх сваякі ў свой час былі расстраляныя менавіта ў гэтай аршанскай турме. Пасля яны былі рэабілітаваныя. І цалкам магчыма, што астанкі належаць іх сваякам”.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Оршы ў працэсе падрыхтоўкі да Дажынак увесь час знаходзяць чалавечыя астанкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика