Да чацвярга "адпусціць", потым прыпячэ
Да чацвярга "адпусціць", потым прыпячэ
У першай палове тыдня тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца пад уплывам халаднаватага паветра з боку поўначы Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Такiм чынам, у блiжэйшыя тры днi тэмпература паветра ўначы знiзiцца да 8—14, удзень — па паўночным усходзе да 17—18, па паўднёвым захадзе — да 23—24 градусаў. Месцамi па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. У чацвер павялiчыцца ўплыў Скандынаўскага антыцыклону, стане больш сонечна i цёпла. Тэмпература паветра ўдзень — 19—25, але ўначы яшчэ 7—13 цяпла. У першы дзень жнiўня ападкаў увогуле не будзе, а тэмпература паветра павялiчыцца да 23—28 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у суботу атмасферны фронт з Атлантыкi прынясе ападкi ў заходнiя раёны, а ў нядзелю дажджы з навальнiцамi магчымыя ўжо па ўсёй краiне. Тэмпература паветра ўдзень у суботу — 23—28, па поўднi — да плюс 30, у нядзелю — 20—26, на Гомельшчыне — да 28 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове тыдня тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца пад уплывам халаднаватага паветра з боку поўначы Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiнопт |
|