Вялікая вада з Украiны нам не пагражае
Вялікая вада з Украiны нам не пагражае
Аб гэтым рэдакцыi паведамiла начальнiк аддзела гiдралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Марына Нагiбiна. Так, у сувязi з iнтэнсiўнымi ападкамi ў мiнулыя выхадныя, зараз на асобных участках рэк у Беларусi назiраюцца невялiкiя лакальныя паводкi. Сёння сiтуацыя стабiлiзуецца. Невялiкая паводка не вельмi хуткiмi тэмпамi працягвае развiвацца толькi на Гарынi, дзе ўзровень вады павялiчваецца пад уплывам хвалi вялiкай вады з боку Украiны. Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, паводка на Гарынi працягнецца яшчэ 3—4 днi, але павелiчэнне ўзроўняў вады на рацэ на тэрыторыi Беларусi складзе не больш як 1,5 метра. Згодна з падлiкамi экспертаў, да сапраўды небяспечнага ўзроўню на Гарынi застаецца каля 2 метраў, таму, паводле слоў суразмоўцы, вялiкая вада, магчыма, нават увогуле не выйдзе на пойму. Пазаўчора iнтэнсiўнасць павелiчэння ўзроўняў вады на Гарынi складала толькi каля 20 сантыметраў. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым рэдакцыi паведамiла начальнiк аддзела гiдралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Марына Нагiбiна.
|
|