Шэршні закусалi да смерцi
Шэршні закусалi да смерцi
У нядзелю ўвечары ў лесе паблiзу вёскi Скачок, што ў Кiраўскiм раёне, пасля ўкусаў
шэршняў раптоўна памёр 50-гадовы жыхар Масквы.
У раёне расказалi, што расiянiн разам з жонкай прыехаў у госцi да цешчы. Разам са сваяком ён пайшоў па грыбы, i на завяршэннi вандроўкi мужчына вырашыў залезцi на наглядальную паляўнiчую вышку. На ёй, вiдаць, шэршнi зрабiлi свае гнёзды i пакусалi няпрошанага госця. Спачатку масквiч i яго спадарожнiк не надалi вялiкага значэння алергiчнай рэакцыi: маўляў, пасвярбiць i пройдзе. Але праз кароткi час адчуў сябе вельмi дрэнна i памёр на месцы. Медыкi, якiя прыбылi на месца здарэння, ужо нiчым не маглi дапамагчы. А суботнiм вечарам у Бабруйску ў бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi шпiталiзаваны два чалавекi з ранамi ад укусаў сабакi. 55-гадовы мужчына i 15-гадовы падлетак растлумачылi, што ўвечары iх пакусаў бадзяжны сабака — на руках i нагах у iх аказалiся шматлiкiя ўкушаныя раны. Сабаку, якi накiнуўся на людзей, застрэлiлi. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ўвечары ў лесе паблiзу вёскi Скачок, што ў Кiраўскiм раёне, пасля ўкусаў шэршняў раптоўна памёр 50-гадовы жыхар Масквы. |
|