Першы мільён
Першы мільён
Учора ўвечары валавы збор збожжа ў гаспадарках Беларусi перавысiў 1 млн тон, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi. Масавая ўборка пачалася ў мiнулую суботу. Паводле слоў Васiля Паўлоўскага, пастаўлена задача штодзень скошваць не менш як 100 тыс. га зерневых (па 3-4 працэнты ўборачнай плошчы), каб прыбаўляць па 320 тыс. тон збожжа ў дзень пры сярэдняй ураджайнасцi 32 ц/га. "Улiчваючы, што сёлета ўраджайнасць зерневых значна вышэйшая за мiнулагоднюю i складае 34 ц/га, з гэтай задачай сельгасарганiзацыi Беларусi цалкам справяцца", — лiчыць намеснiк мiнiстра. Ён нагадаў, што ў мiнулым годзе па вынiках кожнага ўборачнага тыдня пры спрыяльным надвор’i намалочвалi па 1 млн тон збожжа. "У гэтым годзе ёсць усе перадумовы для таго, каб прыбаўка валавога збору ў 1 млн тон дасягалася за 3-4 днi ўдарнай працы на палях", — падкрэслiў ён. Васiль Паўлоўскi таксама адзначыў, што, паводле прагнозаў сiноптыкаў, надвор’е на гэтым тыднi чакаецца спрыяльным для касавiцы, таму неабходна як мага актыўней уключаць у работу высокапрадукцыйную энерганасычаную тэхнiку, арганiзуючы для гэтага двухзменны рэжым. Паводле слоў Васiля Паўлоўскага, зараз складаецца агульны баланс збожжа. Валавы збор прагназуецца ў аб’ёме не менш як 8,3 млн тон. Больш як палова сабранага збожжа будзе накiравана на корм жывёле. 1 млн тон плануецца здаць у лiк дзяржзаказу. Будуць сфармiраваны насенныя i рэзервовыя фонды збожжа. "Практычна ў кожным рэгiёне прагназуецца ўраджай значна большы за мiнулагоднi. Першыя намалоты ў Гродзенскай вобласцi паказваюць ураджайнасць 44 ц/га, а ёсць гаспадаркi, дзе яна перавышае 80—100 ц/га. Зерне ёсць, але яго яшчэ трэба ўзяць, таму будзе арганiзаваны строгi кантроль за якасцю ўборкi", — падкрэслiў намеснiк мiнiстра. Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўвечары валавы збор збожжа ў гаспадарках Беларусi перавысiў 1 млн тон, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i хар |
|