21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

47 дзяцей з Беларусi, якiя адпачывалi ў Малдове на рацэ Днестр, разам з iншымi эвакуяваныя ў сувязi з пагрозай паводкі. Дзецi размешчаныя ў дзiцячых лагерах Кiшынёва, прымаюцца меры для адпраўкi iх на Радзiму. З-за павышэння ўзроўню вады ў Днястры ў Малдове цалкам разбураныя 70 жылых дамоў. Прычынай сталi пралiўныя дажджы ў Заходнiх раёнах Украiны.

Упершыню з 1836 года ў аўстралiйскiм Сiднеi нечакана выпаў снег. Акрамя снегападу, у рэгiёне назiраецца значнае панiжэнне тэмпературы да 2 градусаў нiжэй за нуль. Здзiўленню аўстралiйцаў няма межаў.

Мiнулыя выхадныя сталi самымi "нецвярозымi" ў вадзiцеляў Мiнскай вобласцi з пачатку гэтага года. Затрымана больш за 100 вадзiцеляў у стане алкагольнага ап’янення, што ў 2-3 разы больш, чым у буднi. За гэты ж час у вобласцi адбылося 1 тыс. 392 парушэнні ПДР, 16 ДТП. Загiнулi 2 чалавекi i 18 атрымалi раненнi. Больш за 500 вадзiцеляў аштрафаваныя за парушэнне хуткаснага рэжыму.

У Гродне пачалася рэканструкцыя адной з найбуйнейшых у Еўропе сiнагог. На гэта спатрэбiцца каля $1,2 млн. Вялiкая харальная сiнагога была пабудаваная ў 1578 годзе. Яна двойчы гарэла, падчас апошняй вайны была разрабаваная i зачыненая. У 1994 г. перададзеная яўрэйскай абшчыне. Усяго сёння ў Беларусi дзейнiчаюць 4 сiнагогi.

Трохмесячнае дзiця пацярпела падчас дарожна-транспартнага здарэння на МКАД. А палове дванаццатай ночы вадзiцель 1989 г.н., кiруючы аўтамабiлем "Сеат Кардоба", ехаў па трэцяй паласе i наехаў на МАЗ, што рухаўся наперадзе. Пасля сутыкнення легкавушку стала круцiць, яна перавярнулася на дах, а потым зноў стала на колы. У гэты час з салона выпаў сын вадзiцеля. Са шматлiкiмi ранамi i чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступенi дзiця дастаўленае ў 10-ю гарадскую бальнiцу, а потым пераведзенае ў аддзяленне рэанiмацыi бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi. Бацька i мацi, якiя таксама знаходзiлiся ў аўтамабiлi, не пацярпелi.

Цэнтральным РУУС Мiнска ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да грамадзянкi, якая паведамiла аб мiнiраваннi забаўляльнага комплексу "Журавiнка". 26 лiпеня ў 19.46 мiнчанка 1972 г.н., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, па тэлефоне 102 зрабiла заведама хлуслівае паведамленне аб выбуховым прыстасаваннi, што закладзенае ў памяшканнi "Журавiнкi". Праз 5 хвiлiн пасля свайго званка яна была затрыманая.

Кiраўнiк Упраўлення маёмасна-зямельных адносiнаў Цэнтральнай акругi Масквы Аляксей Дзергачоў застрэлены каля пад’езда ўласнага дома. Следства мяркуе, што напад быў звязаны з прафесiйнай дзейнасцю загiнулага. Двое кiлераў выпусцiлi ў 29-гадовага дзяржслужачага 14 куль. Атаку зафiксавала вiдэакамера, але з-за дрэннай асветленасцi ўчастка твараў на плёнцы немагчыма разабраць. Грошы, мабiльны тэлефон i машына засталiся на месцы, таму аператыўнiкi мяркуюць аб заказным характары злачынства.

Вядомы амерыканскi палiтычны аглядальнiк 77-гадовы Роберт Новак, знаходзячыся за рулём свайго спартыўнага кабрыялета, збiў на пераходзе ў самым цэнтры Вашынгтона 86-гадовага бамжа. Палiтаглядальнiк, якi ехаў з хуткасцю 15 км у гадзiну, не заўважыў, як збiты iм пешаход пераляцеў праз капот i ўпаў на асфальт. Толькi на наступным святлафоры журналiста дагнаў веласiпедыст i паведамiў аб здарэннi. Афiцэр палiцыi выпiсаў яму штраф у памеры 50 долараў як вадзiцелю, якi не саступiў дарогу пешаходу на пераходзе. Збiты Новакам бомж быў дастаўлены ў бальнiцу, дзе яму ўправiлi плячо i адкуль ён ужо назаўтра расказваў аб здарэннi ўсiм мясцовым тэлекампанiям.

Поўны абзац

Сустрэча з аўтамабiлем, якi рухацца на хуткасцi 100 км/гадз., як правiла, апынаецца фатальнай для любой жывой iстоты. Аўстралiйскi каала, вiдаць, нiколi раней не сустракаўся з аўтамабiлем, таму спакойна пераходзiў дарогу. Але няўдала — з-за моцнага ўдару сумчаты мiшка прабiў галавой рашотку радыятара i захрахнуў у ёй. Паспрабаваўшы высунуць галаву з палону, каала зразумеў, што гэта не атрымаецца, i проста, ухапiўшыся лапай за машыну, праехаў 12 км. Магчыма, яго падарожжа працягвалася б i далей, але пастаянныя сiгналы сустрэчных аўтамабiляў прымусiлi спынiцца вадзiцеля з "вясельнай лялькай" на радыятары. Мiшку вызвалялi медыкi i тэхнiкi: выразалi рашотку i расслабiлi лапку, што сутаргава ўчапiлася ў аўто. Да ўсеагульнага здзiўлення, каала не атрымаў нiводнай траўмы i пасля адпачынку i абеду адчуваў сябе выдатна. Аднак медыкi ўсё ж вырашылi патрымаць яго ў клiнiцы для рэабiлiтацыi.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
47 дзяцей з Беларусi, якiя адпачывалi ў Малдове на рацэ Днестр, разам з iншымi эвакуяваныя ў сувязi з пагрозай паводкі. З-за павышэння ўзроўню вады ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика