А трэба было гуляць у карты?
А трэба было гуляць у карты?
Гэты год асаблiвы для нашай сям’i: унук закончыў 11 класаў. Апошнiя два гады ён рыхтаваўся да паступлення ў медiнстытут, збiраў кнiгi, дыскi на гэту тэму, удзельнiчаў у алiмпiядзе па бiялогii, уваходзiў у пяцёрку лепшых. Два гады ён займаўся з рэпетытарамi. Гэта значыць, што яго сябры iшлi на футбол цi дыскатэку, а ён 4 разы на тыдзень ездзiў у Маладзечна. Прайшоў два рэпетыцыйныя тэсцiраваннi. Балы былi даволi высокiя: звыш 80. Іншымi словамi, хлопец быў упэўнены ў сваiх ведах. А на першым ЦТ атрымаў стрэс — "сутыкнуўся" са словам "пулька", i што яно азначае, не ведаў, бо ў прэферанс нiколi не гуляў, А далей — болей — пачаў хвалявацца. У вынiку балы атрымаў напалову меншыя, чым на пробным тэсцiраваннi. Проста незразумела, што думалi тыя, хто рыхтаваў заданнi: хiба ж так правяраюць веданне мовы? Спаслалiся на тое, што гэта заданне выбраў камп’ютар. I хоць нас хочуць запэўнiць, што ўсе заданнi чыста праграмныя, гэта не зусiм так. Тыя, хто складаў iх, мне здаецца, забылiся, як працаваць з дзецьмi, адарвалiся ад школы. Першае тэсцiраванне многiх выбiла з каляi. Дзiву даюцца i нашы рэпетытары. Мы ўважлiва сочым, што пiшуць у газетах пра экзаменацыйную кампанiю. Чаму ў гэтым годзе прыйшлося знiзiць планку па ўсiх прадметах, чаму многiя з зарэгiстраваных абiтурыентаў наогул не з’явiлiся на тэсцiраванне? Значыць, не ўсё ладна ў "школьным каралеўстве". Раней мы не ведалi, хто такi рэпетытар. Веды давала школа, а не ён. Цяпер выходзiць — на школы разлiчваць не трэба. Усе сталi такiмi багатымi, што могуць наймаць асабiстага настаўнiка. А дзе ж дзелася славутая ва ўсiм свеце савецкая школа? Дзе дзелiся вядомыя выкладчыкi? Цi не занадта мы эксперыментуем? Дзецi мiж тым, на мой погляд, развучылiся чытаць, думаць, пiсаць. Смеху варта, сачыненнi спiсваюць з Iнтэрнэта. А паслухайце, як размаўляюць! Ды што дзецi, нават тэлевядучыя кажуць "у двух тысячы восьмым годзе..." Я сама настаўнiца. I ведаю — раней хто хацеў вучыцца, той вучыўся i той паступаў без усялякiх там рэпетытараў. Колькi выпускнiкоў нашай школы сталi вядомымi людзьмi! А сучасная школа, выходзiць, не спраўляецца са сваёй задачай — не дае паўнацэнных ведаў. Я лiчу, што перш чым складаць заданнi для iспытаў, трэба помнiць, што дзецi не робаты, гэта жывыя душы. Прынамсi, я не ведаю, як вярнуць унуку веру ў людзей, у справядлiвасць? Вельмi хачу, каб на гэты лiст адгукнулiся iншыя бацькi, iншыя настаўнiкi i вучнi. Вера КАРОЛЬ, в. Узбалаць, Валожынскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На першым ЦТ унук атрымаў стрэс — "сутыкнуўся" са словам "пулька", i што яно азначае, не ведаў, бо ў прэферанс нiколi не гуляў. Пр |
|