21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мар’ян-музыка

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мар’ян-музыка

Гэты рог — паменшаная копiя. Арыгiнал, якi быў зроблены да 200-годдзя Адама Мiцкевiча, захоўваецца ў музеi паэта ў Наваградку. "Мяне натхнiў твор Мiцкевiча "Пан Тадэвуш", — расказвае майстар. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

                Пра некаторых умельцаў гавораць, што рукi ў iх залатыя. У дачыненнi да гродзенскага майстра Мар’яна Скрамблевiча можна яшчэ дадаць: музычныя. Бо вырабляе Мар’ян Антонавiч без малога 20 гадоў народныя музычныя iнструменты. І не толькi вырабляе, а яшчэ ўмее далiкатнымi, бы ў хiрурга або прафесiйнага музыканта, рукамi падабраць мелодыю для кожнага "голасу" — акарыны, жалейкi, рогу, дудкi-свiсцёлкi...

Акарыны ў майстра асаблiвыя, вырабленыя не з традыцыйнай глiны або фарфору, а драўляныя: з акацыi, вiшнi, грушы, дубу, сасны, чаромхi, яблынi, вольхi. А iнструментам з клёну i лiпы, як сцвярджаюць знаўцы, увогуле няма аналагаў у свеце.

Iнструмент "нараджаецца" з дрэва не адразу. "Спачатку трэба дрэва знайсцi, потым падрыхтаваць, высушыць як след — абавязкова не на сонцы, а пад дахам, — расказвае майстар. — Некаторыя загатоўкi чакаюць свайго часу, "даходзяць да кандыцыi" па 10 гадоў". Але менавiта тады пачынаецца другое жыццё дрэва, яно пачынае "гаварыць", а пры належнай апрацоўцы — i "спяваць". "Усё ў руках майстра. Як вы думаеце, нездарма скрыпкi Страдывары вывучае шмат гадоў увесь свет, а разгадку iхнюю так i не знайшлi? — хiтравата ўсмiхаецца Мар’ян Скрамблевiч. — Вучоныя б’юцца, расшыфроўваючы рэцэптуру лаку, а скрыпкi гучаць — i з кожным годам робяцца ўсё даражэйшымi".

Слава ў гродзенскага майстра, натуральна, больш сцiплая — але ў межах Беларусi вырабы Скрамблевiча добра вядомыя. Ён удзельнiчаў у многiх выстаўках i фестывалях — "Грай, гармонiк i цымбалы" (Паставы), "Беларусь, мая песня" (Мiнск), Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур (Гродна), "Славянскi базар у Вiцебску". У Вiцебск гэтым разам прывёз паказаць рэдкiя ўдарныя iнструменты, парныя дудкi, трашчоткi, жалейкi ды свае ўлюбёныя акарыны. Апошнiя не адразу i пазнавалiся ў абрысах... рыбiн ды караблёў.

— Гучанне iнструмента ад яго формы не залежыць, — расказвае майстар, таму акарыны ў мяне атрымлiваюцца самыя розныя, але апошнiм часам многiя раблю ў форме рыбiны. Чаму? А вось зiрнiце, як зручна такая акарына кладзецца ў рукi, i да вуснаў нiбы сама просiцца!

— Па-вашаму, цi абавязкова ведаць ноты, каб навучыцца iграць на акарыне цi жалейцы?

— Не абавязкова, але i не перашкодзiць. Трэба толькi, каб быў слых. Калi вы пачулi мелодыю i змаглi яе напець, то i найграць з часам атрымаецца. А вось рабiць iнструмент, не ведаючы нотаў, немагчыма — гэта я на ўласным вопыце сцвярджаю. Як iнакш, не ведаючы тэорыi, гармонii, мiнору i мажору, ты размяркуеш лады? Таму ў мяне ёсць i тэарэтычная, i практычная падрыхтоўка — дзве вышэйшыя адукацыi (адна з iх атрыманая ў Маскоўскiм унiверсiтэце культуры. — Аўт.) i амаль 30 гадоў працы з народным хорам... А яшчэ ж трэба ведаць не толькi ноты, але i чалавечую псiхалогiю, i культуралогiю. У кожнай мясцовасцi свая гаворка i свае адметныя рысы ў характары.

— Цi не бывае вам шкада аддаваць iнструменты, на якiя патрачана столькi сiлаў i часу, у чужыя рукi?

— Дык я ж сачу, у чые рукi аддаю, выбiраю добрыя, — запэўнiвае Мар’ян Антонавiч. — I прадаю далёка не ўсё, што раблю. Падарыць магу часам, калi чалавек трапляецца шчыры, адкрыты, добры — на памяць. А так пераважна на маiх iнструментах граюць прафесiйныя музыканты i калектывы — студэнты ў Акадэмii мастацтваў, народныя ансамблi ў Беларусi, Расii, Лiтве, дый за мяжой таксама.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра некаторых умельцаў гавораць, што рукi ў iх залатыя. У дачыненнi да гродзенскага майстра Мар’яна Скрамблевiча можна яшчэ дадаць: музычныя. Бо выраб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика