21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiтайцы замахнулiся на 40 залатых медалёў

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiтайцы замахнулiся на 40 залатых медалёў

Да галоўнай спартыўнай падзеi гэтага года засталося 9 дзён. У летнiх Алiмпiйскiх гульнях возьмуць удзел 182 беларускiя спартсмены. Першымi ў Пекiн адправiлiся адмiнiстрацыйныя работнiкi, з атлетаў раней за астатнiх для лепшай аклiматызацыi ў Кiтай накiруюцца прадстаўнiкi акадэмiчнага веславання i стральбы з лука, а таксама жаночая зборная па баскетболе.

Нагадаем, што шэфам беларускай алiмпiйскай мiсii з’яўляецца мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, а капiтанам зборнай нашай краiны — сярэбраны прызёр Гульняў у Афiнах, чэмпiён свету ў кiданнi молата Іван Цiхан. Дзяржаўны сцяг Беларусi ўздымецца над алiмпiйскай вёскай 7 жнiўня, напярэдаднi афiцыйнага адкрыцця Гульняў, якое адбудзецца на наступны дзень — 08.08.08 у 8 гадзiн вечара па пекiнскiм часе. Першымi з беларусаў змагацца за медалi пачнуць прадстаўнiкi коннага спорту (у Ганконгу) i баскетбола (жаночая зборная згуляе з чэмпiёнкамi свету, аўстралiйкамi).

Перад беларусамi пастаўлена мэта — выступiць не горш, чым на Алiмпiядзе ў Сiднеi восем гадоў таму, дзе было заваявана 17 медалёў (3 залатыя, 3 сярэбраныя i 11 бронзавых). Ускладнiць задачу нашым алiмпiйцам могуць шэраг фактараў — спякота, высокая вiльготнасць паветра, смог, рознiца ў часе i г.д. Аднак усе ўдзельнiкi выступаюць у роўных умовах. Лягчэй, зразумела, прыйдзецца гаспадарам, якiя, прынамсi, паабяцалi здабыць у родных сценах не менш чым 40 залатых узнагарод (для параўнання расіяне плануюць 15 медалёў рознай вартасці). Надзеi кiтайскiх спартсменаў звязаныя асаблiва з настольным тэнiсам, цяжкай атлетыкай, скачкамi ў ваду, спартыўнай гiмнастыкай, стральбой i бадмiнтонам.

Яшчэ да старту Алiмпiяды вiдавочна, што яна стане асаблiвай у гiсторыi Гульняў, бо ўпершыню праводзiцца ў Паднябеснай, i самай высокатэхналагiчнай (гэта даказваюць унiкальныя спартыўныя аб’екты). На думку прэзiдэнта Мiжнароднага Алiмпiйскага камiтэта Жака Раге, арганiзатары выдатна справiлiся са сваёй задачай.

Аргкамiтэт надаў вялiкую ўвагу экалогii навакольнага асяроддзя. Каб палепшыць яе, у Пекiне ўжо дзейнiчае так званае правiла цотных i няцотных лiчбаў. Такiм чынам удалося скарацiць колькасць машын на дарогах мегаполiса, а значыць, паменшыць выкiд газаў у паветра. Таксама будзе спынена дзейнасць шэрагу фабрык i заводаў. Вялiкая ўвага надаецца бяспецы ўдзельнiкаў i гледачоў. Сярод 28 вiдаў спорту павышаныя меры бяспекi будуць падчас спаборнiцтваў па футболе i баскетболе. Плануецца, што за парадкам толькi на баскетбольных стадыёнах будуць сачыць каля паўтары тысячы палiцэйскiх i 600 вiдэакамер. Каб засцерагчыся ад непрыемнасцяў, былi створаныя спецыяльныя правiлы паводзiнаў для гасцей Паднябеснай, якiя датычацца ўезду, выезду i знаходжання ў Кiтаi. Гасцям не варта выкрыкваць цi пiсаць абразлiвыя лозунгi, размяшчаць плакаты, якiя змяшчаюць рэлiгiйную, палiтычную i нацыяналiстычную iнфармацыю на спартыўных аб’ектах. Забараняецца таксама запускаць феерверкi, перашкаджаць суддзям, спартсменам i г. д. На стадыёнах забаронена п’янства, курэнне, стрыптыз, азартныя гульнi i... адкрываць парасоны, бо такiм чынам можна стварыць нязручнасцi для гледачоў. Што рабiць, калi раптам палье, як з вядра? Каб пазбегнуць гэтай непрыемнасцi, арганiзатары паклапацiлiся i прынялi рашэнне аб рассейваннi аблокаў.

Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да галоўнай спартыўнай падзеi гэтага года засталося 9 дзён. У летнiх Алiмпiйскiх гульнях возьмуць удзел 182 беларускiя спартсмены. Першымi ў Пекiн адп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика