Ядвiга, Марта, Марыля…Жорсткiя забойствы, якiя адбылiся больш чым 500 гадоў таму, даследуюць... артысты Купалаўскага На закрыццё сезона Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы прапануе гледачам новы спектакль. 30-га i 31 лiпеня адбудзецца паказ дэтэктыўнай гiстарычнай драмы “Ядвiга” па п’есе Аляксея Дударава ў пастаноўцы мастацкага кiраўнiка тэатра народнага артыста Беларусi Валерыя Раеўскага. Дарэчы, у гэтым месяцы Валерый Мiкалаевiч адзначыў 35-годдзе з таго часу, як стаў галоўным рэжысёрам Купалаўскага. Яго новая работа – чарговы зварот да падзей нашай далёкай гiсторыi i працяг увасаблення гэтай тэмы на купалаўскай сцэне. Пастаноўка “Ядвiга” стане завяршальнай часткай своеасаблiвага трыпцiха пастановак па п’есах Аляксея Дударава ўслед за спектаклямi “Князь Вiтаўт” i “Чорная панна Нясвiжа”. Як расказалi ў тэатры, дзея новага гiстарычнага дэтэктыва адбываецца ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XVI стагоддзi. У цэнтры спектакля лёс дачкi слыннага шляхцiца Русiноўскага – Ядвiгi i яе сясцёр Марты i Марылi. Даследуюцца жорсткiя забойствы, якiя адбылiся больш як 500 гадоў таму на Ашмяншчыне. Галоўныя ролi выконваюць Валянцiна Гарцуева, Вiкторыя Чаўлытка, Андрэй Кавальчук, Мiкалай Прылуцкi. У спектаклi занята большасць трупы Купалаўскага тэатра, у тым лiку народныя артысты Беларусi Генадзь Гарбук, Мiкалай Кiрычэнка, Арнольд Памазан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жорсткiя забойствы, якiя адбылiся больш чым 500 гадоў таму, даследуюць... артысты Ку |
|