Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 лістапада 2008 года аднавiць i адрамантаваць усе аб’екты спартыўнаг
Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 лістапада 2008 года аднавiць i адрамантаваць усе аб’екты спартыўнага прызначэння
Аб дзейнасцi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i развiццi прафсаюзнага руху ў краiне 29 лiпеня кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў старшыня ФПБ Леанiд Козiк. Паводле слоў Леанiда Козiка, прафсаюзныя арганiзацыi, што ўваходзяць у ФПБ, нацэлены на канструктыўную работу, якую актыўна праводзяць разам з органамi ўлады. За апошнiя два гады ФПБ стварыла больш за 1500 новых прафсаюзных арганiзацый у прыватным сектары. Леанiд Козiк падрабязна спынiўся на пытаннях арганiзацыi дзiцячага i дарослага аздараўлення. Старшыня ФПБ канстатаваў тэндэнцыю павелiчэння колькасцi дзяцей, якiя аздараўлiваюцца ў горадзе ў так званых прышкольных лагерах. Аляксандр Лукашэнка лiчыць недапушчальным прадаўжэнне скарачэння колькасцi загарадных аздараўленчых аб’ектаў для дзяцей: юныя жыхары Беларусi павiнны мець магчымасць атрымлiваць паўнацэнны адпачынак за межамi горада на прыродзе. Прэзiдэнт указаў на важнасць правядзення рэвiзii адпаведных аб’ектаў. Гаворачы аб арганiзацыi аздараўлення для дарослых, Леанiд Козiк паведамiў, што ўсе санаторыi, якiя знаходзяцца ў веданнi ФПБ, працуюць з поўнай загрузкай, пры гэтым пуцёўкi карыстаюцца вялiкiм попытам не толькi сярод беларусаў, але i iншаземцаў. Паводле яго слоў, на сённяшнi дзень у здраўнiцах змаглi адпачыць ужо 14 700 замежных гасцей, пераважна з Расii, Польшчы, Украiны, краiн Балтыi. Людзей прываблiвае добрае медыцынскае забеспячэнне i абслугоўванне ў санаторыях, высокаквалiфiкаваны персанал, харчаванне. Аднак госцi выказваюць пажаданнi адносна арганiзацыi разнастайнага правядзення вольнага часу. Прэзiдэнт прапанаваў ФПБ вывучыць магчымасць будаўнiцтва ў санаторыях плавальных басейнаў. Аляксандр Лукашэнка падрабязна цiкавiўся станам масавага спорту ў краiне. Цяпер у дзiцяча-юнацкiх школах Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi займаюцца 55 тыс. чалавек. Прэзiдэнт звярнуў увагу на неабходнасць аднаўлення ўсiх аб’ектаў спартыўнага прызначэння, а таксама рамонту будынкаў, у якiх знаходзяцца спартыўныя школы. Як было адзначана, многiя спартыўныя секцыi размяшчаюцца ў падвальных i паўпадвальных памяшканнях, якiя былi выдзелены яшчэ ў савецкiя часы i цяпер знаходзяцца далёка не ў лепшым стане. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, да 1 лiстапада 2008 года ўсё гэта павiнна быць адрамантавана па ўсёй краiне, i займацца вырашэннем гэтай праблемы павiнны мясцовыя органы ўлады. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 лістапада 2008 года аднавiць i адрамантаваць усе аб’екты спартыўнаг Аб дзейнасцi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i развiццi прафсаюзнага руху ў краiне 29 лiпеня кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў старш |
|