21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Белару

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2007 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2007 года

 

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненнi да хранiчных алкаголiкаў i наркаманаў, якiя сiстэматычна парушаюць грамадскi парадак або правы iншых асобаў" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 311; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 69, 2/188) наступныя дапаўненнi:

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненнi да хранiчных алкаголiкаў i наркаманаў, якiя сiстэматычна парушаюць грамадскi парадак або правы iншых асобаў" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 311; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 69, 2/188) наступныя дапаўненнi:

1. Пункт 1 дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Непрацуючыя асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, што з’яўляюцца хранiчнымi алкаголiкамi або наркаманамi, у першачарговым парадку падлягаюць накiраванню ў лячэбна-працоўныя прафiлакторыi.".

2. Пункт 6 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

"Раённы (гарадскi) суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця пастановы аб накiраваннi асобы ў лячэбна-працоўны прафiлакторый, калi дзецi згаданай асобы застаюцца без апекi бацькоў, паведамляюць аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

3. У пункце 10:

частку другую дапоўнiць чацвёртым сказам наступнага зместу: "Асобы, якiя знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафiлакторыi, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, маюць права на працоўны водпуск працягласцю сем каляндарных дзён.";

частку пятую дапоўнiць другiм i трэцiм сказамi наступнага зместу: "Адмiнiстрацыя лячэбна-працоўнага прафiлакторыя за тры месяцы да заканчэння тэрмiну знаходжання асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у выпадку неабходнасцi яго працаўладкавання iнфармуе аб гэтым суд, органы ўнутраных спраў i камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта па месцы жыхарства гэтай асобы. У дзень вызвалення гэтай асобы адмiнiстрацыя лячэбна-працоўнага прафiлакторыя накiроўвае выканаўчы дакумент у суд па яго месцы жыхарства.";

дапоўнiць пункт часткай шостай наступнага зместу:

"Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, якiя падлягаюць працаўладкаванню, да месца жыхарства суправаджаюцца работнiкам лячэбна-працоўнага прафiлакторыя.".

Артыкул 2. Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18 — 19, 2/13; 2003 г., № 133, 2/995; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 6, 2/1173; № 86, 2/1215; 2007 г., № 264, 2/1378) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18 — 19, 2/13; 2003 г., № 133, 2/995; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 6, 2/1173; № 86, 2/1215; 2007 г., № 264, 2/1378) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У артыкуле 47:

частку чацвёртую дапоўнiць словамi "або па месцы знаходжання дзяцей на дзяржаўным забеспячэннi";

пасля часткi чацвёртай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

"Iск аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў можа прад’яўляцца iстцом таксама па месцы знаходжання (жыхарства) дзiцяцi, калi дзiця знаходзiцца на дзяржаўным забеспячэннi.";

часткi пятую — трынаццатую лiчыць адпаведна часткамi шостай — чатырнаццатай.

2. Пункт 3 часткi трэцяй артыкула 174, частку трэцюю артыкула 221, частку першую артыкула 226, частку першую артыкула 303, пункт 2 часткi першай артыкула 320 пасля слова "прозвiшча," дапоўнiць словам "уласнае".

3. Частку другую артыкула 186, абзац трэцi часткi другой артыкула 370 пасля слова "прозвiшча," дапоўнiць словам "уласнае".

4. У артыкуле 307:

у назве артыкула словы "справе аб скасаваннi шлюбу" замянiць словамi "некаторым катэгорыям спраў";

дапоўнiць артыкул часткай другой наступнага зместу:

"У рэзалютыўнай частцы рашэння аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў або аб адабраннi дзiцяцi без пазбаўлення бацькоўскiх правоў, калi дзiця знаходзiцца на дзяржаўным забеспячэннi, вырашаюцца пытаннi спагнання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзiцяцi, якое знаходзiцца на дзяржаўным забеспячэннi, а таксама пытаннi працаўладкавання асобаў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзiцяцi, якое знаходзiцца на дзяржаўным забеспячэннi, што не працуюць або працуюць, але не ў поўным аб’ёме вяртаюць на працягу шасцi месяцаў згаданыя расходы.".

5. Частку трэцюю артыкула 309 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Пры вынясеннi рашэння аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, i працаўладкаваннi асобы, абавязанай вяртаць згаданыя расходы, суд у рэзалютыўнай частцы рашэння абавязвае адказчыка на працягу шасцi рабочых дзён з дня вынясення рашэння з’явiцца ў камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта па яго месцы жыхарства для працаўладкавання.".

6. Артыкул 313 дапоўнiць пунктам 41 наступнага зместу:

"41) аб працаўладкаваннi асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб’ёме вяртае на працягу шасцi месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi;".

7. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 3181 наступнага зместу:   "Артыкул 3181. Забеспячэнне выканання судовай пастановы аб працаўладкаваннi

Судовая пастанова аб працаўладкаваннi асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб’ёме вяртае на працягу шасцi месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, на працягу трох рабочых дзён пасля яго вынясення накiроўваецца ў органы ўнутраных спраў i камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта па месцы жыхарства гэтай асобы, а ў выпадку, калi месца жыхарства гэтай асобы невядомае, — па месцы знаходжання суда для падбору арганiзацыi ў мэтах яе працаўладкавання.".

8. У пункце 3 артыкула 335, назве параграфа 4 главы 29, артыкулах 348 i 349, частцы першай артыкула 367 словы "орган запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану," у адпаведных склоне i лiку.

9. У артыкуле 350:

у частцы другой словы "органам запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану,";

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Рашэнне суда, якiм устаноўлена няправiльнасць запiсу ў кнiзе рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану, служыць падставай для выпраўлення такога запiсу органамi, што рэгiструюць акты грамадзянскага стану.".

10. У частцы першай артыкула 364:

у абзацы пятым:

словы "органамi запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "органамi, што рэгiструюць акты грамадзянскага стану";

пасля слоў "асобе," i "не супадаюць з" дапоўнiць абзац адпаведна словамi "уласнае" i "уласным";

у абзацы восьмым словы "органаў запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "органам, што рэгiструюць акты грамадзянскага стану,";

у абзацы дзевятым:

пасля слова "рэгiстрацыя" дапоўнiць абзац словам "заключэння";

словы "органах запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "органах, што рэгiструюць акты грамадзянскага стану,".

11. У артыкуле 371:

частку другую пасля слова "прозвiшча," дапоўнiць словам "уласнае";

у частцы чацвёртай словы "орган запiсу актаў грамадзянскага стану" замянiць словамi "орган, што рэгiструе акты грамадзянскага стану,";

дапоўнiць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

"Суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння аб прызнаннi грамадзянiна адсутным без вестак або аб аб’яўленнi грамадзянiна памерлым, калi дзецi згаданай асобы застаюцца без апекi бацькоў, паведамляе аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

12. Артыкул 372 пасля слоў "запiсу" i "кнiзе" дапоўнiць адпаведна словамi "акта" i "рэгiстрацыi".

13. Артыкул 375 дапоўнiць часткай шостай наступнага зместу:

"Суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння аб прызнаннi грамадзянiна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, калi дзецi згаданай асобы застаюцца без апекi бацькоў, паведамляе аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

14. Частку першую артыкула 394 дапоўнiць пунктам 13 наступнага зместу:

"13) заяўлена патрабаванне аб спагнаннi з асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб’ёме вяртае на працягу шасцi месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, або з асобы, месца жыхарства якой невядомае, расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi.".

15. У артыкуле 397:

пункт 2 часткi другой пасля слова "прозвiшча," дапоўнiць словам "уласнае";

дапоўнiць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

"У пастанове аб судовым загадзе аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, павiнны быць вырашаны пытаннi працаўладкавання асобаў, якiя не працуюць або працуюць, але не ў поўным аб’ёме вяртаюць на працягу шасцi месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, абавязаных вяртаць гэтыя расходы.".

16. У артыкуле 398:

пасля часткi першай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

"Паведамленне даўжнiку аб вынясеннi ў дачыненнi да яго пастановы аб судовым загадзе аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, накiроўваецца судом па апошнiм вядомым месцы жыхарства даўжнiка i лiчыцца патрэбным.";

часткi другую — шостую лiчыць адпаведна часткамi трэцяй — сёмай;

дапоўнiць артыкул часткай восьмай наступнага зместу:

"Пастанова аб судовым загадзе аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у якiм вырашаны пытаннi працаўладкавання асобы, што не працуе або працуе, але не ў поўным аб’ёме вяртае на працягу шасцi месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, на працягу трох працоўных дзён пасля яго вынясення накiроўваецца ў органы ўнутраных спраў i камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта па месцы жыхарства гэтай асобы, а ў выпадку, калi месца жыхарства гэтай асобы невядомае, — па месцы знаходжання суда для падбору арганiзацыi ў мэтах яго працаўладкавання.".

17. У частцы чацвёртай артыкула 486 слова "Упраўленнямi" замянiць словамi "Галоўнымi ўпраўленнямi, упраўленнямi (аддзеламi)".

18. Артыкул 490 дапоўнiць пунктам 8 наступнага зместу:

"8) цяжарнасцi жанчыны, якая з’яўляецца асобай, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, тэрмiнам звыш 30 тыдняў, а таксама знаходжання на ўтрыманнi асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, дзiцяцi (дзяцей) ва ўзросце да трох гадоў.".

19. Частку першую артыкула 491 дапоўнiць пунктам 5 наступнага зместу:

"5) прадугледжаных пунктам 8 артыкула 490 гэтага Кодэкса, — да дасягнення дзiцем (дзецьмi), якiя знаходзяцца на ўтрыманнi асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, трохгадовага ўзросту.".

20. Частку першую артыкула 493 дапоўнiць пунктам 8 наступнага зместу:

"8) калi даўжнiк, абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, прызнаны недзеяздольным або не можа выконваць бацькоўскiя абавязкi па стане здароўя згодна з пералiкам захворванняў, зацверджаным Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 93 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, выдадзенага дзяржаўнай арганiзацыяй аховы здароўя.".

21. У артыкуле 533:

у частцы другой словы "упраўлення юстыцыi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта" замянiць словамi "галоўнага ўпраўлення, упраўлення (аддзела) юстыцыi абласнога, Мiн-скага гарадскога выканаўчага камiтэта";

у частцы сёмай словы "упраўлення юстыцыi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў" замянiць словамi "галоўныя ўпраўленнi, упраўленнi (аддзелы) юстыцыi абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў".Артыкул 3. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2004 г., № 195, 2/1097; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У тэксце Кодэкса словы "дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану" i "Дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану" замянiць адпаведна словамi "орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану" i "Орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану" ў адпаведных склоне i лiку.

2. У частцы першай артыкула 14 словы "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў" замянiць словамi "раённых, гарадскiх выканаўчых камiтэтаў i мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах".

3. Частку першую артыкула 661 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Пры невыкананнi або неналежным выкананнi бацькамi або адным з iх, а таксама iншымi асобамi i арганiзацыямi, якiя прымаюць удзел у выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей, сваiх абавязкаў па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей, або злоўжываннi сваiмi правамi, або адмоўным уплыве на паводзiны дзяцей, або жорсткiм абыходжаннi з iмi дзецi маюць права звярнуцца па абарону сваiх правоў i законных iнтарэсаў у камiсii па справах няпоўнагадовых, органы апекi i папячыцельства, пракуратуру, а пасля дасягнення чатырнаццацi гадоў — i ў суд.".

4. Артыкул 67 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 67. Неналежнае выхаванне i ўтрыманне дзяцей

Бацькi, а таксама iншыя асобы i арганiзацыi, якiя прымаюць удзел у выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне i ўтрыманне дзяцей.

Выхаванне i ўтрыманне дзiцяцi прызнаюцца неналежнымi, калi не забяспечваюцца правы i законныя iнтарэсы дзiцяцi, у тым лiку калi дзiця знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы.

Пад сацыяльна небяспечным становiшчам маецца на ўвазе абстаноўка, пры якой:

не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзiцяцi (не забяспечваецца бяспека, нагляд i догляд дзiцяцi, патрэбы дзiцяцi ў ежы, жыллi, адзеннi, атрыманнi дзiцем неабходнай медыцынскай дапамогi, не ствараюцца санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы для жыцця дзiцяцi i г.д.);

дзiця з-за беспрытульнасцi i безнагляднасцi ўчыняе дзеяннi, якiя ўтрымлiваюць прыкметы адмiнiстрацыйнага правапарушэння або злачынства;

асобы, якiя прымаюць удзел у выхаваннi i ўтрыманнi дзiцяцi, вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзiця, злоўжываюць сваiмi правамi i (або) жорстка абыходзяцца з iм або iншым спосабам неналежна выконваюць абавязкi па выхаваннi i ўтрыманнi дзiцяцi, у сувязi з чым маюць месца небяспека для яго жыцця або здароўя.".

5. Частку першую артыкула 80 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Бацькi або адзiн з iх могуць быць пазбаўлены бацькоўскiх правоў у дачыненнi да няпоўнагадовага дзiцяцi, калi будзе ўстаноўлена, што:

яны ўхiляюцца ад выхавання i (або) утрымання дзiцяцi;

яны злоўжываюць бацькоўскiмi правамi i (або) жорстка абыходзяцца з дзiцем;

яны вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на дзiця;

яны адмовiлiся ад дзiцяцi i падалi пiсьмовую заяву аб згодзе на ўсынаўленне пры iх асобным пражываннi з дзiцем;

на працягу шасцiмесячнага тэрмiну пасля адабрання ў iх дзiцяцi па рашэннi камiсii па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi не адпалi падставы для адабрання ў iх дзiцяцi, указаныя ў частцы першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

6. У частцы першай артыкула 81:

словы "камiсiя (iнспекцыя) па справах няпоўнагадовых" замянiць словамi "камiсiя па справах няпоўнагадовых, iнспекцыя па справах няпоўнагадовых";

дапоўнiць частку другiм сказам наступнага зместу: "Iск аб пазбаўленнi бацькоў (аднаго з бацькоў) бацькоўскiх правоў у выпадку, прадугледжаным часткай трэцяй артыкула 851 гэтага Кодэкса, прад’яўляецца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе або ўстановай, у якой знаходзiцца дзiця, не пазней за пяць рабочых дзён пасля вынясення адпаведнага рашэння камiсiяй па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе.".

7. Назву артыкула 85 дапоўнiць словамi "па рашэннi суда, органа апекi i папячыцельства".

8. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 851 наступнага зместу:"Артыкул 851. Адабранне дзiцяцi па рашэннi камiсii па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе

 

У выпадку, калi ўстаноўлена, што бацькi (адзiны з бацькоў) вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на дзiця, з’яўляюцца хранiчнымi алкаголiкамi або наркаманамi або iншым спосабам неналежна выконваюць свае абавязкi па выхаваннi i ўтрыманнi дзiцяцi, у сувязi з чым яно знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, камiсiя па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi ў трохдзённы тэрмiн прымае рашэнне аб прызнаннi дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабраннi дзiцяцi ў бацькоў (адзiнага з бацькоў), устанаўленнi яму статусу дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, аб змяшчэннi дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне (далей — рашэнне аб адабраннi дзiцяцi).

Адабранне дзiцяцi ажыццяўляецца на працягу дня, якi iдзе за днём вынясення рашэння аб адабраннi дзiцяцi, камiсiяй, фармiруемай камiсiяй па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi. У склад камiсii ўключаюцца прадстаўнiкi ўпраўлення (аддзела) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, органа ўнутраных спраў i пры неабходнасцi галоўнага ўпраўлення, упраўлення (аддзела) аховы здароўя абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па ахове здароўя Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, а таксама iншых арганiзацый.

Камiсiя па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi ў шасцiмесячны тэрмiн пасля вынясення рашэння аб адабраннi дзiцяцi абавязана прыняць рашэнне аб вяртаннi дзiцяцi бацькам, калi адпалi падставы для адабрання дзiцяцi, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, або аб звяртаннi ў суд з iскам аб пазбаўленнi бацькоў (адзiнага з бацькоў) бацькоўскiх правоў.".

9. У артыкуле 93:

у частцы першай:

пасля слоў "без пазбаўлення бацькоўскiх правоў" дапоўнiць частку словамi "па рашэннi суда, бацькi, у якiх дзецi адабраныя па рашэннi камiсii па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi";

словы "бацькi, прызнаныя абмежавана дзеяздольнымi," выключыць;

з часткi другой словы "бацькамi, якiя з’яўляюцца няпоўнагадовымi," i ", бацькамi дзяцей-iнвалiдаў" выключыць;

пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

"За няпоўнагадовых бацькоў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, вяртаюцца бацькамi, усынавiцелямi гэтых няпоўнагадовых бацькоў. Пры адсутнасцi бацькоў, усынавiцеляў, а таксама ў выпадку непагашэння расходаў на ўтрыманне дзяцей бацькамi (усынавiцелямi) вяртанне ўказаных расходаў пачынаючы з дня змяшчэння дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне ажыццяўляецца няпоўнагадовымi бацькамi пасля дасягнення паўналецця або з моманту набыцця iмi да дасягнення паўналецця дзеяздольнасцi ў поўным аб’ёме.";

часткi трэцюю — сёмую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай — восьмай;

пасля часткi шостай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

"У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, памер расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, можа быць зменшаны або асоба, абавязаная вяртаць указаныя расходы, можа быць вызвалена ад платы запазычанасцi па iх вяртаннi.";

часткi сёмую i восьмую лiчыць адпаведна часткамi восьмай i дзевятай;

у частцы восьмай словы "або робяцца штомесячныя грашовыя выплаты на дзяцей (дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi (гарадкi), апякунскiя сем’i, прыёмныя сем’i) у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам" замянiць словамi "дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi (гарадкi), апякунскiя сем’i, прыёмныя сем’i ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь".

10. У абзацы чацвёртым часткi другой артыкула 115 словы "пакрыццi бацькамi" замянiць словамi "узнiкненнi абавязку пакрыцця".

11. Артыкул 116 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 116. Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы

 

Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей-сiрот (дзяцей, у якiх памерлi абое або адзiны з бацькоў), дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў (дзяцей, якiя засталiся без апекi адзiнага або абаiх бацькоў у вынiку пазбаўлення бацькоў бацькоўскiх правоў, адабрання iх у бацькоў без пазбаўлення бацькоўскiх правоў, прызнання бацькоў недзеяздольнымi, абмежавана дзеяздольнымi, без вестак адсутнымi, аб’яўлення iх памерлымi, знаходжання бацькоў у вышуку, у месцах утрымання пад вартай, хваробы бацькоў, якая перашкаджае выкананню iмi бацькоўскiх абавязкаў, адбывання бацькамi пакарання ва ўстановах, што выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, абмежавання волi, арышту, пакiдання дзяцей бацькамi ў арганiзацыях аховы здароўя, згоды бацькоў на ўсынаўленне дзяцей пры адмове бацькоў ад дзяцей i iх асобным пражываннi з дзецьмi, а таксама дзяцей, якiя знойдзены кiнутымi, i ў iншых выпадках адсутнасцi апекi бацькоў), ускладаецца на органы апекi i папячыцельства, а таксама на iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, ускладаецца на камiсii па справах няпоўнагадовых, органы апекi i папячыцельства, а таксама на iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Дзiця, якое знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, можа быць прызнана маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса, па рашэннi камiсii па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi, а ў iншых выпадках — па рашэннi органа апекi i папячыцельства.

У выпадку прызнання дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне кiраўнiком раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе не пазней як праз два тыднi з дня прыняцця рашэння аб прызнаннi дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне зацвярджаецца план абароны правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi, у якiм вызначаецца комплекс мерапрыемстваў па аднаўленнi сям’i. План абароны правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi з’яўляецца абавязковым для выканання дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi, iх службовымi асобамi.

Парадак, тэрмiны правядзення агляду ўмоў жыцця i выхавання дзiцяцi, пералiк дакументаў, якiя пацвярджаюць знаходжанне дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама форма плана абароны правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.".

12. Частку другую артыкула 117 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi, грамадзяне, якiя маюць звесткi аб дзецях, указаных у частках першай i другой артыкула 116 гэтага Кодэкса, абавязаны неадкладна паведамiць аб гэтым у камiсiю па справах няпоўнагадовых, орган апекi i папячыцельства, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, па месцы знаходжання гэтых дзяцей.".

13. У частцы шостай артыкула 122 словы ", а па справах аб мiжнародным усынаўленнi — таксама ў" замянiць словам "i".

14. У частцы першай артыкула 125:

абзац дзевяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"асобаў, якiя маюць на момант усынаўлення непагашаную або нязнятую судзiмасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якiя асуджалiся за наўмысныя цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы супраць чалавека;";

дапоўнiць частку абзацам адзiнаццатым наступнага зместу:

"асобаў, дзецi якiх былi прызнаны маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымi асобамi сваiх абавязкаў па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

15. Частку другую артыкула 143 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Ажыццяўленне функцый па апецы i папячыцельстве ў дачыненнi да няпоўнагадовых асобаў ускладаецца на ўпраўленне (аддзел) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, — на камiсiю па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзiцяцi, у дачыненнi да асобаў, прызнаных недзеяздольнымi, — на галоўнае ўпраўленне, упраўленне (аддзел) аховы здароўя абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэт па ахове здароўя Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, у дачыненнi да дзеяздольных асобаў, якiя маюць патрэбу ў папячыцельстве па стане здароўя, — на ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) сацыяльнай абароны мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе Мiнску, упраўленне (аддзел) сацыяльнай абароны мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе.".

16. Частку першую артыкула 153 дапоўнiць абзацамi сёмым i восьмым наступнага зместу:

"асобаў, якiя маюць непагашаную або нязнятую судзiмасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якiя асуджалiся за наўмысныя цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы супраць чалавека;

асобаў, дзецi якiх былi прызнаны маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымi асобамi сваiх абавязкаў па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

17. Частку першую артыкула 173 дапоўнiць абзацамi сёмым i восьмым наступнага зместу:

"асобаў, якiя маюць непагашаную або нязнятую судзiмасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якiя асуджалiся за наўмысныя цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы супраць чалавека;

асобаў, дзецi якiх былi прызнаны маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымi асобамi сваiх абавязкаў па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

18. Артыкул 194 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 194. Органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану

 

Рэгiстрацыя актаў грамадзянскага стану ў гарадах ажыццяўляецца аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану, Дамамi (Палацамi) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў, а ў пасёлках гарадскога тыпу i сельскiх населеных пунктах — адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

Рэгiстрацыя актаў грамадзянскага стану грамадзян Рэспублiкi Беларусь за межамi тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца консульскiмi ўстановамi, а таксама дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый.

Агульнае i метадычнае кiраўнiцтва рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану, Дамамi (Палацамi) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў, пасялковымi i сельскiмi выканаўчымi i распарадчымi органамi, кантроль за рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану гэтымi органамi, метадычнае кiраўнiцтва рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану консульскiмi ўстановамi, а таксама дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.".

19. У частцы чацвёртай артыкула 198 словы "Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы i консульскiя ўстановы Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "Консульскiя ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый".

20. Частку першую артыкула 202 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Паўторныя пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану выдаюцца аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану, архiвамi органаў, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, галоўных упраўленняў юстыцыi абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, консульскiмi ўстановамi, а таксама дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый, а паўторныя пасведчаннi аб нараджэннi i заключэннi шлюбу — таксама Дамамi (Палацамi) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў на падставе запiсаў у кнiгах рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану i метрычных кнiгах.".

21. У частцы першай артыкула 223 словы "упраўленнем юстыцыi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта" замянiць словамi "галоўным упраўленнем, упраўленнем (аддзелам) юстыцыi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта".

22. У назве i частцы першай артыкула 230, частцы другой артыкула 232, артыкуле 238 словы "дыпламатычныя прадстаўнiцтвы i консульскiя ўстановы Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "консульскiя ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый" у адпаведным склоне.

23. Артыкул 231 дапоўнiць часткай сёмай наступнага зместу:

"Рэгiстрацыя скасавання шлюбаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя пражываюць па-за межамi тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, па рашэннях судоў, што ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, ажыццяўляецца консульскiмi ўстановамi, а таксама дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання iмi консульскiх функцый.".Артыкул 4. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2005 г., № 120, 2/1134) наступныя дапаўненнi i змяненне:

1. Артыкул 90 дапоўнiць часткай 7 наступнага зместу:

"7. Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 гэтага Кодэкса i за iншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганiзацыях на падставе судовай пастановы, не падлягаюць умоўна-датэрмiноваму вызваленню ад пакарання.".

2. Артыкул 119 дапоўнiць часткай 6 наступнага зместу:

"6. Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 гэтага Кодэкса, i за iншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганiзацыях на падставе судовай пастановы, не падлягаюць умоўна-датэрмiноваму вызваленню ад пакарання.".

3. Артыкул 174 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 174. Ухiленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi

 

1. Ухiленне бацькоў больш як тры месяцы на працягу года ад выплаты па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне няпоўнагадовых або поўнагадовых, але непрацаздольных i маючых патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе дзяцей —

караецца папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў або абмежаваннем волi на тэрмiн да трох гадоў.

2. Ухiленне бацькоў ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, якое выявiлася ў няяўцы на працу дзесяць i больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў, ва ўтойваннi або занiжэннi iмi памеру заработнай платы i прыраўнаваных да ёй даходаў альбо ў iншым вiнаватым дзеяннi (бяздзейнасцi), якое пацягнула за сабой невыкананне або няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па вяртаннi расходаў на ўтрыманне дзяцей, —

караецца папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў або абмежаваннi волi на тэрмiн да трох гадоў.

3. Дзеяннi, прадугледжаныя часткамi першай або другой гэтага артыкула, учыненыя асобай, раней судзiмай за ўхiленне ад утрымання дзяцей альбо ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, —

караюцца папраўчымi работамi на тэрмiн ад аднаго года да двух гадоў або абмежаваннем волi на тэрмiн ад аднаго года да чатырох гадоў.".Артыкул 5. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Частку 8 артыкула 126 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"8. Аб прымяненнi меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту орган крымiнальнага праследавання або суд абавязаны паведамляць асобам, указаным у артыкуле 115 гэтага Кодэкса, пры прымяненнi гэтай меры стрымання ў дачыненнi да асобаў, дзецi якiх застаюцца без апекi бацькоў, — не пазней за наступны дзень пасля прыняцця ўказанага рашэння паведамiць упраўленне (аддзел) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства гэтых асобаў для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей, а ў выпадку прымянення гэтай меры стрымання ў дачыненнi да пенсiянера — паведамiць орган, якi выплачвае яму пенсiю.".

2. Частку 1 артыкула 197 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Следчы, дазнавацель не пазней за наступны дзень пасля прымянення меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненнi да падазронага, абвiнавачанага, калi дзецi ўказаных асобаў застаюцца без апекi бацькоў, паведамляюць аб гэтым упраўленню (аддзелу) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей. Калi ва ўзятага пад варту падазронага, абвiнавачанага засталiся без прыгляду i дапамогi састарэлыя бацькi, iншыя ўтрыманцы, следчы, дазнавацель абавязаны прыняць меры па перадачы iх пад нагляд або пад апеку сваякам альбо iншым асобам i ўстановам.".

3. Артыкул 248 дапоўнiць часткай 4 наступнага зместу:

"4. У выпадку, калi ў абвiнавачанага, якi вышукваецца, застаюцца дзецi без апекi бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

4. Частку 3 артыкула 280 дапоўнiць трэцiм сказам наступнага зместу: "У выпадку, калi ў абвiнавачанага, якi вышукваецца, застаюцца дзецi без апекi бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

5. Частку 2 артыкула 302 дапоўнiць чацвёртым сказам наступнага зместу: "У выпадку, калi ў абвiнавачанага, якi вышукваецца, застаюцца дзецi без апекi бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

6. Частку 1 артыкула 368 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Суд не пазней за наступны дзень пасля пастановы абвiнаваўчага прысуду ў дачыненнi да абвiнавачанага, асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, арышту, пазбаўлення волi, пажыццёвага зняволення, смяротнага пакарання, калi дзецi ўказанай асобы застаюцца без апекi бацькоў, паведамляе аб гэтым упраўленню (аддзелу) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей. Пры наяўнасцi ў абвiнавачанага, асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, арышту, пазбаўлення волi, пажыццёвага зняволення, смяротнага пакарання, састарэлых бацькоў, iншых утрыманцаў, якiя засталiся без нагляду, адначасова з пастановай абвiнаваўчага прысуду суд выносiць пастанову аб перадачы ўказаных асобаў на папячыцельства або пад апеку сваякам альбо iншым асобам i ўстановам, а пры наяўнасцi ў яе маёмасцi або жылля, якiя застаюцца без нагляду, — аб перадачы iх на захаванне сваякам або мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.".Артыкул 6. Унесцi ў Крымiнальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 92, 2/1219) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 37:

у частцы 3 словы "органы дзяржаўнай службы занятасцi" замянiць словамi "камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта";

у частцы 4:

словы "дзяржаўную службу занятасцi" i "ёю" замянiць адпаведна словамi "камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта" i "iмi";

словы "або павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi" выключыць.

2. Частку 4 артыкула 38 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Асуджаны, якi не мае працы, абавязаны ўладкавацца на працу самастойна альбо стаць на ўлiк у камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленнi (аддзеле) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта на працягу пятнаццацi дзён з дня пакiдання ранейшага месца працы. Асуджаны не мае права адмаўляцца ад працы, прапанаванай камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта.".

3. Частку 2 артыкула 42 пасля слова "Асуджаныя" дапоўнiць словамi ", да якiх ва ўстаноўленых законам выпадках i парадку могуць быць прыменены замена неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем або ўмоўна-датэрмiновае вызваленне ад пакарання".

4. У пункце 1 часткi 1 артыкула 43:

словы "органах дзяржаўнай службы занятасцi" замянiць словамi "камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленнi (аддзеле) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта";

словы "або павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi" выключыць.

5. Частку 8 артыкула 47 пасля слоў "якiя маюць сям’ю" дапоўнiць словамi ", акрамя асобаў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, i за iншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганiзацыях на падставе судовай пастановы".

6. Частку 4 артыкула 481 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Асуджаны да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якiя падлягае абавязковаму прыцягненню да працы i да моманту пачатку выканання пакарання не мае пастаяннага месца працы, абавязаны на працягу пятнаццацi дзён працаўладкавацца самастойна. Калi асуджаны не ўладкаваўся на працу пасля заканчэння ўказанага тэрмiну, ён накiроўваецца крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй у камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта i працаўладкоўваецца iмi. У гэтым выпадку асуджаны не мае права адмаўляцца ад работы, прапанаванай яму камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта.".

7. У частцы 11 артыкула 51 словы "органы дзяржаўнай службы занятасцi" замянiць словамi "камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта".

8. У частцы 2 артыкула 54 словы "устаноўленым законам" замянiць словамi "устаноўленых законам выпадках i".

9. У частцы 4 артыкула 93 словы "па працы i сацыяльнай абароне" замянiць словамi ", якiя прызначаюць i выплачваюць пенсiю,".

10. Частку 4 артыкула 99 дапоўнiць трэцiм сказам наступнага зместу: "Асуджаныя, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, маюць права на працоўны водпуск працягласцю сем каляндарных дзён.".

11. Частку 5 артыкула 110 пасля слова "Асуджаныя" дапоўнiць словамi ", да якiх ва ўстаноўленых законам выпадках i парадку могуць быць прыменены замена неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем або ўмоўна-датэрмiновае вызваленне ад пакарання".

12. У частцы 2 артыкула 159 словы "устаноўленым законам" замянiць словамi "устаноўленых законам выпадках i".

13. У артыкуле 191:

частку 3 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: "У выпадку неабходнасцi працаўладкавання асуджаных, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, адмiнiстрацыя ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы ў дзень вызвалення асуджанага накiроўвае ў суд па яго месцы жыхарства выканаўчы дакумент.";

дапоўнiць артыкул часткай 41 наступнага зместу:

"41. Вызваленыя асуджаныя, якiя абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, i падлягаюць працаўладкаванню, да месца жыхарства суправаджаюцца работнiкам установы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы.".

14. Артыкул 192 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 192. Аказанне дапамогi вызваленым у iх працоўным i бытавым уладкаваннi

 

1. Не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну пакарання асуджанага да абмежавання волi або да пазбаўлення волi адмiнiстрацыя ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы праз органы ўнутраных спраў i камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта прымае меры па яго працоўным i бытавым уладкаваннi. У дачыненнi да асобаў, якiя абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у выпадку неабходнасцi iх працаўладкавання адмiнiстрацыя ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы не пазней чым за тры месяцы да маючага адбыцца вызвалення iнфармуе аб гэтым суд, органы ўнутраных спраў i камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта па месцы жыхарства ўказаных асобаў.

2. Службай сацыяльнай адаптацыi ўстаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы з асуджанымi праводзiцца выхаваўчая праца з мэтай падрыхтоўкi iх да вызвалення, растлумачваюцца iх правы i абавязкi пасля вызвалення.

3. Iнвалiды I i II групы, а таксама мужчыны ва ўзросце старэй за 60 гадоў i жанчыны ва ўзросце старэй за 55 гадоў пры неабходнасцi па iх згодзе накiроўваюцца камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ў дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў. Няпоўнагадовыя, якiя не маюць бацькоў, у неабходных выпадках перадаюцца органам апекi i папячыцельства па месцы жыхарства няпоўнагадовых для прадастаўлення iм статусу дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i для iх далейшага ўладкавання.".Артыкул 7. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2003 года "Аб асновах сiстэмы прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў няпоўнагадовых" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 64, 2/949; 2007 г., № 170, 2/1347) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другiм слова "правапарушэнняў" замянiць словамi "дзеянняў, якiя ўтрымлiваюць прыметы адмiнiстрацыйнага правапарушэння або злачынства (далей, калi не ўстаноўлена iншае, — правапарушэння)";

у абзацы трэцiм словы ", навучанню або" i "дома або дзiцячай iнтэрнацкай установы" замянiць адпаведна словамi "i" i "дома, дзiцячай iнтэрнацкай установы, дзiцячай вёскi (гарадка)";

абзацы пяты i шосты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"няпоўнагадовы, якi заходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, — асоба ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, якая знаходзiцца ў абставiнах, пры якiх не задавальняюцца яе асноўныя жыццёвыя патрэбнасцi; якая з прычыны бездагляднасцi або безнагляднасцi ўчыняе правапарушэннi; бацькi, усынавiцелi, апекуны або папячыцелi якой вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на ўказаную асобу, злоўжываюць сваiмi правамi i (або) жорстка абыходзяцца з ёй або iншым чынам неналежна выконваюць абавязкi па выхаваннi i ўтрыманні ўказанай асобы, у сувязi з чым мае месца небяспека для яе жыцця або здароўя;

сям’я, якая знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, — сям’я, няпоўнагадовыя члены якой знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;";

з абзаца сёмага словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць;

з абзаца восьмага словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць.

2. У частцы першай артыкула 2:

з абзаца другога словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць;

у абзацы пятым словы "злачынстваў або iншых антыграмадскiх дзеянняў" замянiць словам "правапарушэнняў".

3. У частцы першай артыкула 4:

словы "органы па працы i сацыяльнай абароне," выключыць;

пасля слова "занятасцi" дапоўнiць частку словам "насельнiцтва".

4. У артыкуле 5:

у абзацы семнаццатым часткi першай словы "процiпраўныя дзеяннi" замянiць словам "правапарушэннi";

у частцы другой:

словы ", навучанню або" замянiць словам "i";

словы ", або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi" выключыць.

5. З артыкула 7 словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць.

6. У артыкуле 9:

у частцы другой:

абзац першы дапоўнiць словамi "наступныя органы па месцы знаходжання няпоўнагадовага";

абзац чацвёрты пасля слоў "iнтэрнацкiх устаноў" дапоўнiць словамi ", дзiцячай вёскi (гарадка);

у абзацы пятым словы "органы па працы i сацыяльнай абароне" замянiць словамi "органы дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва";

у абзацы шостым словы "абставiнам, якiя нясуць пагрозу iх жыццю, здароўю або перашкаджаюць iх выхаванню" замянiць словамi "сацыяльна небяспечным становiшчы";

у абзацы восьмым:

словы "злачынстваў або iншых антыграмадскiх дзеянняў" i "iншыя процiпраўныя дзеяннi" замянiць адпаведна словамi "правапарушэнняў" i "правапарушэннi";

словы "або iншыя антыграмадскiя дзеяннi" выключыць;

частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Бацькi, усынавiцелi, апекуны або папячыцелi няпоўнагадовых, а таксама iншыя асобы i арганiзацыi, якiя прымаюць удзел у выхаваннi i ўтрыманнi няпоўнагадовых, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь нясуць адказнасць за iх неналежнае выхаванне i ўтрыманне.".

7. У частцы першай артыкула 12:

з абзаца трэцяга словы "i iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць;

з абзаца сёмага словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць;

з абзаца трынаццатага словы "або iншыя антыграмадскiя дзеяннi" выключыць;

пасля абзаца васемнаццатага дапоўнiць частку абзацам наступнага зместу:

"выконваюць функцыi органаў апекi i папячыцельства пры вынясеннi рашэння аб прызнаннi дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабраннi дзiцяцi ў бацькоў (адзiнага з бацькоў), устанаўлення яму статусу дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, аб змяшчэннi дзiцяцi на дзяржаўнае забеспячэнне;";

абзац дзевятнаццаты лiчыць абзацам дваццатым.

8. У абзацы трэцiм часткi першай артыкула 13:

словы ", навучанню або" замянiць словам "i";

словы ", або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi" выключыць.

9. У артыкуле 16:

у абзацы пятым часткi другой словы "якiя пакiнулi сям’ю, дзiцячыя iнтэрнацкiя ўстановы" замянiць словамi "якiя пакiнулi дом, дзiцячыя iнтэрнацкiя ўстановы, дзiцячую вёску (гарадок)";

абзац сёмы часткi сёмай пасля слоў "iнтэрнацкiх устаноў" дапоўнiць словамi ", дзiцячай вёскi (гарадка)".

10. Артыкул 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 19. Органы дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва

 

Органы дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва ў межах сваёй кампетэнцыi:

удзельнiчаюць у прафесiйнай арыентацыi няпоўнагадовых;

забяспечваюць iх працаўладкаванне;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў няпоўнагадовых, прадугледжаныя заканадаўствам.".

11. У частцы першай артыкула 21:

у абзацы другiм:

словы "злачынстваў або iншых антыграмадскiх дзеянняў" замянiць словам "правапарушэнняў";

словы "iншыя процiпраўныя дзеяннi" замянiць словам "правапарушэння";

словы ", навучанню або" замянiць словам "i";

з абзацаў сёмага, восьмага, адзiнаццатага, трынаццатага i чатырнаццатага словы "або iншыя антыграмадскiя дзеяннi" ў адпаведным склоне выключыць;

у абзацы дзевятым:

словы ", навучанню або" замянiць словам "i";

словы ", або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi" выключыць;

у абзацы дванаццатым:

словы "або iншыя антыграмадскiя дзеяннi" i ", або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi" выключыць;

словы ", навучанню або" замянiць словам "i";

абзац пятнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"вядуць улiк правапарушэнняў, учыненых няпоўнагадовымi, улiк бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў няпоўнагадовых, якiя не выконваюць або неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаваннi i ўтрыманнi няпоўнагадовых, а таксама збiраюць i абагульняюць iнфармацыю, неабходную для складання статыстачнай справаздачнасцi;".

12. З абзаца трэцяга часткi першай артыкула 22 словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць.

13. У частцы першай артыкула 23:

з абзаца пятага словы "або iншых антыграмадскiх дзеянняў" выключыць;

у абзацы шостым словы "дома або дзiцячых iнтэрнацкiх устаноў" замянiць словамi "дома, дзiцячай iнтэрнацкай установы, дзiцячай вёскi (гарадка)".

14. У артыкуле 26:

частку шостую пасля слоў "iнтэрнацкiх устаноў" дапоўнiць словамi ", дзiцячай вёскi (гарадка)";

у абзацы другiм часткi сёмай слова "i" замянiць словам "або".Артыкул 8. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года "Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 120, 2/1055; 2006 г., № 78, 2/1212) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У пункце 4 артыкула 7, пунктах 1, 2 i 4 артыкула 19, пункце 2 артыула 20, пункце 2 артыкула 26, пунктах 1 i 2 артыкула 35, артыкуле 46, пункце 2 артыкула 51, артыкуле 64 словы "упраўленне юстыцыi" замянiць словамi "галоўнае ўпраўленне, упраўленне (аддзел) юстыцыi" ў адпаведных склоне i лiку.

2. У пункце 1 артыкула 54:

пасля часткi першай дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

"Выканаўчы надпiс аб спагнаннi з бацькоў (адзiнага з бацькоў) расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, робiцца натарыусам не пазней за наступны дзень пасля атрымання дакументаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для яго ажыццяўлення.";

частку другую лiчыць часткай трэцяй.

3. Артыкул 94 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:"Артыкул 94. Ажыццяўленне выканаўчых надпiсаў

 

1. Для спагнання ў бясспрэчным парадку грошай з даўжнiка натарыусы робяць выканаўчыя надпiсы.

2. Пералiк дакументаў, па якiх спагнанне ажыццяўляецца ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчых надпiсаў, устанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Выканаўчы надпiс аб спагнаннi з бацькоў (адзiнага з бацькоў) расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, робiцца натарыусам па месцы знаходжання патрабавальнiка.".

4. У артыкуле 95:

абзац другi дапоўнiць словамi "(пры ажыццяўленнi выканаўчага надпiсу аб спагнаннi запазычанасцi)";

пасля абзаца другога дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу:

"прадстаўленыя дакументы пацвярджаюць бясспрэчнасць абавязку бацькоў (адзiнага з бацькоў) па вяртаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi (пры ажыццяўленнi выканаўчага надпiсу аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi)";

абзац трэцi лiчыць абзацам чацвёртым.Артыкул 9. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2005 года "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобаў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 5:

у пункце 1:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Рашэнне аб прадастаўленнi статусу дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на перыяд часовай адсутнасцi апекi бацькоў (аднаго з бацькоў) прымаецца пры часовай адсутнасцi апекi абодвух або адзiнага з бацькоў або пры адсутнасцi апекi аднаго з бацькоў i часовай адсутнасцi апекi другога з бацькоў. Статус дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на перыяд часовай адсутнасцi апекi бацькоў (аднаго з бацькоў) прадастаўляеца па рашэннi органа апекi i папячыцельства на падставе хадайнiцтва ўпраўлення (аддзела) адукацыi раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, а ў дачыненнi да дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, — па рашэннi камiсii па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей — камiсiя па справах няпоўнагадовых), якая выконвае функцыi органа апекi i папячыцельства.";

частку другую дапоўнiць словамi "(камiсiяй па справах няпоўнагадовых пры выкананнi функцыi органа апекi i папячыцельства)";

у пункце 2:

з абзаца першага словы "наступнымi дакументамi" выключыць;

падпункт 2.3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"2.3. заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камiсii, выдадзеным дзяржаўнай арганiзацыяй аховы здароўя, аб наяўнасцi захворванняў, пры якiх бацькi (адзiн з бацькоў) не могуць выконваць бацькоўскiя абавязкi згодна з пералiкам захворванняў, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;";

дапоўнiць пункт падпунктам 2.51 наступнага зместу:

"2.51. дакументамi, якiя пацвярджаюць знаходжанне дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы, i актам абследавання ўмоў жыцця i выхавання дзiцяцi;";

у падпункце 2.6 словы "органа па працы i сацыяльнай абароне" замянiць словамi "камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласнога, Мiн- скага гарадскога выканаўчага камiтэта".

2. Падпункт 2.15 пункта 2 артыкула 6 пасля слова "папячыцельства" дапоўнiць словамi "(камiсii па справах няпоўнагадовых пры выкананнi функцыi органа апекi i папячыцельства)".

3. У пункце 4 артыкула 8 i пункце 5 артыкула 10 словы "органах дзяржаўнай службы занятасцi" замянiць словамi "камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, упраўленнi (аддзеле) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта".Артыкул 10. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.   Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

 

5 студзеня 2008 года, г. Мiнск.

№ 315—З

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненнi да хранiчных алкаголiкаў i нарк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика