21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Мiрны атам": бяспечна, выгадна, экалагiчна...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мiрны атам": бяспечна, выгадна, экалагiчна...

Днямi Беларусь накiравала мiжнародным профiльным арганiзацыям i краiнам-суседкам афiцыйнае паведамленне аб намеры нашай дзяржавы будаваць на сваёй тэрыторыi атамную электрастанцыю сумарнай магутнасцю 2000 МВт з увядзеннем першага энергаблока ў 2016 годзе. Гэта вельмi важны крок на шляху да павышэння рэйтынгу нашай краiны на мiжнароднай арэне. Беларусь афiцыйна заявiла, што збiраецца далучыцца да развiтых краiн свету, якiя валодаюць самымi сучаснымi тэхналогiямi атрымання энергii.

— Арганiчныя энергарэсурсы на Зямлi вельмi хутка скончацца, — тлумачыць непазбежнасць развiцця атамнай энергетыкi заслужаны дзеяч навукi Беларусi акадэмiк Алег Мартыненка. — Запасаў нафты ў свеце засталося толькi на 35 гадоў, прыроднага газу — на 70 гадоў (улiчыце, што газ — вельмi карысная сыравiна для хiмiчнай прамысловасцi i проста спальваць яго — вельмi нерацыянальна). Перад чалавецтвам паўстала сур’ёзная праблема — за кошт якiх альтэрнатыўных энергакрынiц яно зможа забяспечваць сабе камфортнае iснаванне, жыццядзейнасць прамысловасцi i сельскай гаспадаркi?

Аналiз паказаў, што акрамя атамнай энергетыкi iншай дастойнай альтэрнатывы няма. Немагчыма назваць нi адной энергакрынiцы, якая магла б даць такiя аб’ёмы энергii, якiя сёння неабходны чалавецтву. Выбар атамнай энергетыкi — заканамерны. Аднак паралельна з нарошчваннем магутнасцяў АЭС людзi павiнны вырашаць i дзве спадарожныя задачы: панiжаць энергаёмiстасць i энергазатратнасць усiх тэхналагiчных працэсаў i максiмальна эфектыўна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя энергакрынiцы: сонца, паветра, геатэрмальныя i гiдрарэсурсы.

Для Беларусi — па прычыне асаблiвасцяў рэльефу i геаграфiчнага месцаразмяшчэння — усе вышэйпамянёныя альтэрнатыўныя крынiцы не вырашаць праблемы энергазабеспячэння магутных вытворчасцяў. Самыя рэальныя для нас энергарэсурсы — лес i торф. Гэта добрая падтрымка буйной энергетыкi. Мы павiнны зрабiць усё для максiмальна эфектыўнага выкарыстання такога багацця. Нездарма кiраўнiк нашай дзяржавы паставiў задачу выйсцi на 25 працэнтаў забеспячэння ўласных энергапатрэбаў за кошт мясцовых вiдаў палiва.

— Аднак застаюцца яшчэ 75 працэнтаў...

— Якiя мы з часам пакрыем сваiм "атамам". Згодна з нашымi прагнозамi, да 2050 года тэмпы развiцця атамнай энергетыкi ў свеце ўзрастуць. Яе доля ў агульным сусветным энергабалансе будзе складаць прыблiзна 50—60 працэнтаў. Сёння гэты паказчык крыху перавышае 16 працэнтаў. У Францыi атамныя электрастанцыi забяспечваюць 78 працэнтаў усёй вырабляемай электраэнергii. У Швецыi — 50 працэнтаў, у Паўднёвай Карэi — 38, у Германii i Японii — 30, у Вялiкабрытанii i ЗША — 20 працэнтаў. Цяпер новы рэактар будуе Фiнляндыя, ставiць пытанне аб будаўнiцтве АЭС Польшча i Лiтва.

Паводле прагнозаў МАГАТЭ, сусветныя патрэбы ў энергii да 2050 года ўзрастуць у 3-4 разы, пры гэтым магутнасцi атамных электрастанцый свету павялiчацца прыблiзна ў 14 разоў. На сёння ў свеце будуецца 26 новых блокаў. Толькi Кiтай у блiжэйшай перспектыве плануе пабудаваць у сябе 40 новых блокаў. Акрамя таго, у наступныя гады актыўна будзе развiвацца атамная энергетыка Расii, Індыi, Паўднёвай Карэi, Украiны, Польшы, Чэхii, Iталii, Балгарыi, Славакii, ЗША. Так, Iндыя i Пакiстан збiраюцца павялiчыць вытворчасць атамнай электраэнергii на сваiх АЭС у 10 разоў. Як бачыце, увесь свет разумее непазбежнасць развiцця атамнай энергетыкi.

— Адным з бясспрэчных плюсоў "мiрнага атама" з’яўляецца яго экалагiчнасць...

— Безумоўна. I гэта заслугоўвае ўвагi. У плане ўплыву на клiмат i прыроду атамная энергетыка — самая экалагiчна чыстая. Яе нельга параўноўваць з вугальнай цi мазутнай, якiя даюць шмат шкодных выкiдаў.

Увогуле, калi мы будзем разглядаць пытанне з пазiцыi пазiтыўнага развiцця нашай цывiлiзацыi, то пераканаемся, што атамная энергетыка — гэта цалкам асэнсаваны i цвярозы крок на шляху да нармальнай забяспечанай будучынi чалавецтва.

— Першае патрабаванне, якое павiнна выконвацца пры праектаваннi, будаўнiцтве i потым пры эксплуатацыi АЭС, — гэта гарантаванне бяспекi. Увогуле, наколькi бяспечныя атамныя рэактары?

— Бяспека атамнай энергетыкi ўжо даведзена да максiмальных паказчыкаў. У параўнаннi з дзеючымi рэактарамi, якiя эксплуатуюцца сёння недалёка ад межаў Беларусi (на Ровенскай, Смаленскай, Ленiнградскай АЭС i iнш.), узровень надзейнасцi рэактараў новага пакалення перавышае iх у дзесяць тысяч разоў!

— Значыць, можна спадзявацца, што i наш рэактар, якi ўстановяць на першай беларускай АЭС, будзе мець такую ж высокую ступень бяспекi?

— Менавiта так. Ён будзе самым дасканалым у свеце. Мы зможам выбраць такi рэактар, якi ўвогуле будзе пазбаўлены верагоднасцi цяжкай аварыi. На маю думку, нам трэба выбiраць менавiта расiйскi рэактар. Улiчыце, што Расiя колькi гадоў працавала над развiццём сваёй атамнай iндустрыi i няспынна ўдасканальвала канструкцыi атамных рэактараў, будавала рэактары ў Кiтаi, у Iране, у Iндыi, забяспечвала патрэбы свайго ваенна-марскога флота. Гэта краiна з велiзарным вопытам у галiне рэактарабудавання. Акрамя таго, не трэба забывацца, што расiйская канструкцыя вода-вадзянога рэактара прызнана адной з самых бяспечых у свеце. I яшчэ: для забеспячэння бяспекi падчас эксплуатацыi рэактара вялiкае значэнне маюць кадры, прафесiйная падрыхтоўка людзей, якiя будуць працаваць на АЭС. Нам значна прасцей рыхтаваць сваiх спецыялiстаў у Расii, а не на Захадзе, скажам, у Францыi, цi Канадзе. На мой погляд, выбар расiйскага рэактара з’яўляецца для Беларусi аб’ектыўнай заканамернасцю.

Аднак чым больш мы прамарудзiм з заказам, тым больш складана нам будзе будаваць АЭС. Я ўжо агучыў лiчбы, як будзе развiвацца атамная энергетыка ў свеце ў блiжэйшыя гады. Магутнасцi Расii не бязмежныя. А кантракты, якiя будуць прапаноўваць ёй той жа Кiтай, цi Iндыя, могуць быць больш выгаднымi за наш. Акрамя таго, рост попыту абумовiць павышэнне цаны.

— Развiццё атамнай энергетыкi ў асобна ўзятай краiне патрабуе наяўнасцi адпаведнага заканадаўчага падмурка на нацыянальным узроўнi. Як склалася сiтуацыя з нарматыўнай базай у нас?

— У Беларусi гэтае пытанне цяпер актыўна прапрацоўваецца. У аснову ўсiх нашых падыходаў пакладзены распрацаваныя МАГАТЭ заканадаўчыя акты, якiя ўжо iснуюць у свеце i з’яўляюцца асноватворнымi ва ўсiх пытаннях тэхнiчнага i грамадзянскага аспектаў, падрыхтоўчага i эксплуатацыйнага перыядаў. Усе нашы крытэрыi ацэнкi размяшчэння АЭС, патрабаванняў да пляцоўкi, да будаўнiцтва, да эксплуатацыi i выкарыстання мы грунтуем на ўжо выпрацаваных чалавечай супольнасцю патрабаваннях да атамнай энергетыкi. Пры гэтым мы не робiм сабе нiякiх паслабленняў i скiдак. Таму можна смела сцвярджаць, што беларускае заканадаўства будзе максiмальна карэлiравана з тымi мiжнароднымi актамi, якiя сёння iснуюць у гэтай галiне ў свеце. Спецыяльная група экспертаў зараз займаецца адаптацыяй мiжнародных актаў да нашых нацыянальных умоў. На момант увядзення ў эксплуатацыю першага блока беларускай АЭС уся заканадаўчая база будзе падрыхтавана.

— Як плануецца ўтылiзаваць ядзерныя адходы, якiя з часам назапасяцца на беларускай АЭС?

— Па-першае, iх атрымаецца не так i шмат. Па-другое, тэрмiн службы атамнай станцыi — 50 гадоў. Да таго часу гэта ўжо будуць не адходы, а вельмi каштоўная сыравiна для атрымання новага палiва. У адпаведнасцi з мiжнароднымi актамi, краiна, якая будуе рэактар, абавязана вырашыць пытанне i з утылiзацыяй адходаў (вывазу цi захавання). Расiя прыняла на сябе абавязкi перад сусветнай супольнасцю, што яна прымае на сваю тэрыторыю адходы ЛЮБЫХ атамных станцый. Гэта вельмi мудрая i дальнабачная палiтыка. Вучоныя свету цяпер плённа працуюць над развiццём тэхналогii перапрацоўкi i другаснага выкарыстання ядзерных адходаў. Магу сказаць, што ў прынцыпе праблемы з радыеактыўнымi адходамi няма. На той час, калi яны ў нас назапасяцца, яны будуць лiчыцца дэфiцытнай сыравiнай.

Увогуле, мне хацелася б падкрэслiць, што атамная энергетыка ў Беларусi будзе актыўна развiвацца. Першы крок у гэтым накiрунку ўжо зроблены. Мы сталi на шлях нарошчвання самага тэхналагiчнага, самага сучаснага спосабу атрымання электраэнергii, якi сёння iснуе ў свеце. Гэта, безумоўна, зменiць i само аблiчча нашай краiны. Беларусь зойме дастойнае месца сярод перадавых краiн свету.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi Беларусь накiравала мiжнародным профiльным арганiзацыям i краiнам-суседкам афiцыйнае паведамленне аб намеры нашай дзяржавы будаваць на сваёй тэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика