Прымадонна ацаніла грамадзянскую пазiцыю Дзядзi Ванi на сцэне "Новай хвалi-2008"
Прымадонна ацаніла грамадзянскую пазiцыю Дзядзi Ванi на сцэне "Новай хвалi-2008"
Як паведамляе афiцыйны сайт конкурсу "Новая хваля", прыз музы конкурсу Алы Пугачовай "Залатая зорка Алы" атрымаў удзельнiк ад Беларусi Дзядзя Ваня (Іван Вабiшчэвiч). Уручаючы ўзнагароду, прымадонна адзначыла, што беларускi выканаўца, не маючы вакальных звышданых, тым не менш, мае самае галоўнае — сваю грамадзянскую пазiцыю, што вельмi рэдка бывае на сцэне. Ала Пугачова таксама лiчыць, што артыст валодае добрымі мужчынскiмі якасцямі i вобразам.Такая ацэнка па кантрасту з ацэнкай журы, якое давала самыя невысокiя балы беларускаму канкурсанту, была нечаканай i для Iвана Вабiшчэвiча. Другую "Залатую зорку Алы" атрымаў выканаўца з Кiргiзii Амар. Пераможцам конкурсу "Новая хваля-2008" стаў дуэт з Грузii Gеоrgiа. Другое месца ў расiянкі Iрыс, якую, дарэчы прызналi самай стыльнай канкурсанткай. На трэцiм радку выканаўца з Iталii Алесандра Рысторы. Яны атрымалi дыпломы i грашовыя прызы — $70 тыс., $40 тыс. i $30 тыс. адпаведна. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе афiцыйны сайт конкурсу "Новая хваля", прыз музы конкурсу Алы Пугачовай "Залатая зорка Алы" атрымаў удзельнiк ад Бела
|
|