Рэпарцёр атрымаў заданне... схадзіць у раённы кiнатэатр
Рэпарцёр атрымаў заданне... схадзіць у раённы кiнатэатр
Не пайсцi было проста немагчыма: з неба зацерушыў дождж, сеанс пачынаўся праз чатыры хвiлiны ды i кошт квiтка выклiкаў усмешку. У мiнскiм кiнатэатры ён быў у чатыры разы вышэйшы за мясцовы, аднак на даўжыню чаргi сталiчных кiнаманаў гэта нiяк не ўплывала. Не пайсцi было проста немагчыма: з неба зацерушыў дождж, сеанс пачынаўся праз чатыры хвiлiны ды i кошт квiтка выклiкаў усмешку. У мiнскiм кiнатэатры ён быў у чатыры разы вышэйшы за мясцовы, аднак на даўжыню чаргi сталiчных кiнаманаў гэта нiяк не ўплывала. Тут жа ля касы мы з сябрам былi адзiнымi пакупнiкамi. — Ёсць гледачы, няшмат, але ёсць! — адказалi на наша пытанне з-за акенца касы. — Фiльм пачаўся, таму ў фае нiкога i няма. У прыцемку глядацкай залы мы цiхенька прайшлi на тыя месцы, якiя нам спадабалiся. На нумар месца ў квiтку можна было не глядзець — у зале амаль усе сядзеннi былi незанятыя. На першым радзе размясцiлася невялiкая кампанiя, недалёка ад iх — сям’я з двума дзецьмi, а справа ад нас — бацькi з маленькай дачушкай, якую, па ўсiм вiдаць, ну зусiм не цiкавiў жанр фэнтазi. Амаль увесь сеанс дзяўчо бегала то ў фае, то ў шапiк па чыпсы. Пасля прагляду двухгадзiннага фiльма крыху ламала ў целе ад нязручных драўляных сядзенняў, у вушах стаяў гук шалясцення абгортак, аднак уражвала зусiм не гэтае. Дзiва: у тым жа Мiнску схадзiць у кiно на добры фiльм часам бывае праблематычна — яшчэ цi возьмеш квiткi, а ў невялiкiм раённым цэнтры ў адзiны кiнатэатр ходзяць лiчаныя людзi! *** — Учора на два вячэрнiя сеансы ў агульнай колькасцi прыйшло шаснаццаць чалавек, — расказвае Сяргей Яцкевiч, дырэктар камерцыйнага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Бярэзiнская раённая кiнавiдэасетка". — У чым прычына? Іх шмат, на мой погляд. На жаль, проста на "выдатна" працуюць "кiнапiраты" — рынак тэлевiзiйнай прадукцыi насычаны як нiколi. Не паспее фiльм выйсцi ў пракат, а падпольны прадукт ужо гатовы. Вось i атрымлiваецца, што пакуль фiльм дойдзе да нашага раёна, жыхары яго паглядзелi ўжо, сёння ж iснуе вялiкi выбар тэхнiкi для вiдэапаказу. — Ёсць пэўная сiстэма пракату, — тлумачыць Святлана Вайнiловiч, намеснiк дырэктара ККУП "Бярэзiнская райкiнавi- дэасетка". — Дзяржава закупляе копiю пэўнага фiльма, прычым за немалыя грошы. У КУП "Мiнаблвiдэапракат" складаецца графiк пракату. У Мiнскай вобласцi, напрыклад, пракат пачынаецца з буйных раённых цэнтраў i iдзе па выходнай. З 22 раёнаў вобласцi мы атрымлiваем копiю амаль апошнiмi. Вось тут нас "пiраты" i абганяюць. Ёсць яшчэ адзiн нюанс. Расiйская прадукцыя адразу iдзе на тэлеэкран, яшчэ не пабываўшы на кiнаэкранах. Iншая справа з беларускiмi фiльмамi — амаль усе яны спачатку трапляюць у пракат, а ўжо потым — на тэлеэкраны. Калi фiльм камерцыйны, закупляецца дзве копii, а гэта, зразумела, i хутчэй, i эканамiчна эфектыўней. Мы прапаноўвалi даваць фiльмы кiнатэатрам на дысках, — якасць ад гэтага не пацерпiць — аднак гэта лiчыцца парушэннем распрацаванай сiстэмы. — Так дзяржава губляе шмат грошай, — лiчыць Сяргей Паўлавiч. — Неабходна дапрацаваць iснуючую сiстэму, каб быў нармальны эканамiчны эфект. Напрыклад, наша прадпрыемства сёння, на жаль, жыве на дзяржаўныя датацыi, выдаткi ў два разы большыя за прыбытак. Яшчэ адна прычына абыякавасцi моладзi да кiнатэатра, як лiчыць Сяргей Яцкевiч, гэта змена яе iнтарэсаў. — Моладзь iмкнецца ў вялiкiя гарады, — гаворыць ён. — Таму яе колькасць у маленькiх змяншаецца, няма каму iсцi ў кiно. А некаторых прадстаўнiкоў маладога пакалення з тых, хто застаўся, я сам часта бачу на стадыёне ды ў парку, прычым зусiм не на турнiках i не з футбольнымi мячамi... *** Як кажуць, выратаванне тапельцаў — справа рук самiх тапельцаў... Звычайна супрацоўнiкi Кiнавiдэапрадпрыемства запыту не чакаюць. Самi ездзяць на вiдэаперасоўках па раёне, наведваюць вёскi, дзе ёсць Дамы культуры цi школы. Менавiта з iмi супрацоўнiчае з верасня па май прадпрыемства, паказваючы дакументальныя, мастацкiя фiльмы, фiльмы на вучэбную тэматыку i кiнахронiкi. Для вясковых жыхароў кожны такi "прыезд кiно" — свята. У Капланцах, Мiхалёве, Высокай Гары, дзе засталiся стацыянарныя кiнаўстаноўкi, вяскоўцы рэгулярна збiраюцца на сезонныя летнiя паказы. Цяпер такiя ўстаноўкi ўзнаўляюцца ў Любушанах, Лешнiцы, хутка пачнецца рамонт у Багушэвiчах, а значыць, што хутка ў гэтых вёсках жыць стане весялей. Летам жа ў горадзе часта можна ўбачыць роўныя чародкi дзяцей на чале з выхавальнiкамі, якiя ўсе разам крочаць у адзiн бок — кiнатэатр карыстаецца папулярнасцю сярод аздараўленчых пляцовак. А ў лагеры "Папараць-кветка" i на базе адпачынку "Сонечная паляна" ўжо па шматгадовай традыцыi ладзяцца кiнавечары. — Сёння ў нас ёсць два камплекты вiдэаперасовак, адна з якiх — запасная. Яе мы эксплуатуем толькi ў чэрвенi, калi актыўна працуюць дзiцячыя аздараўляльныя пляцоўкi. Вось тады попыт вельмi высокi! — гаворыць Сяргей Яцкевiч. — А калi ёсць попыт, мы працуем без адпачынку i выхадных. Цiкава, што нашы магiлёўскiя калегi пераймаюць у нас вопыт, бо ў iх сiтуацыя горшая — у Магiлёўскiм раёне кiнасетка была амаль пахаваная. *** Рэклама — рухальнiк прагрэсу. Правiла, якое заўсёды спрацоўвае. I ў раённай кiнасферы гэта ведаюць. Чатыры шчыты-афiшы ў горадзе, аб’явы на дыскатэках з паказам эпiзодаў з фiльмаў, рэкламныя ролiкi прэм’ер перад кожным сеансам... Дарэчы, калi раней прэм’ера ў кiнатэатры адбывалася раз на месяц, то цяпер новы аўторак — новы фiльм. А хутка на сайце горада з’явiцца Iнтэрнэт-афiша з раскладам усiх сеансаў. — Ёсць яшчэ добрыя навiны, — дзелiцца Святлана Вайнiловiч. — На наступны год запланаваны рамонт даху будынка, а праз год, у 2010-м, мы плануем капiтальны рамонт з заменай усяго тэхнiчнага абсталявання. Паставiм, нарэшце, сiстэму Dоlbу. Купiм прыстойныя сядзеннi. Будзе наш кiнатэатр лепшы за любы сталiчны! *** Што ж, перспектывы добрыя. Галоўнае, каб мяккiя сядзеннi кiнатэатра хоць бы час ад часу замянялi моладзi лавачкi ў парку, а людзям дарослым — звыклыя канапы. Каб кiно ў маленькiм горадзе не пераставала iснаваць. Таццяна Данiлушкiна. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не пайсцi было проста немагчыма: з неба зацерушыў дождж, сеанс пачынаўся праз чатыры хвiлiны ды i кошт квiтка выклiкаў усмешку. У мiнскiм кiнатэатры ё
|
|