Касцюковічы — горад прыгожых жанчын
Касцюковічы — горад прыгожых жанчын
У раённым цэнтры выбралi "Мiс Касцюковiчы-2008". Аднак вызначалi "жанчыну года"
не толькi па прыгажосцi, але па разумнасцi i творчай iнiцыятыве.
Акрамя дэфiле па подыуме ў вечаровых строях i тура вальса, пяцi прадстаўнiцам
мясцовых прадпрыемстваў i арганiзацый давялося браць удзел у iнтэлектуальных i
творчых конкурсах.
Асаблiва спадабаўся касцюковiцкай публiцы конкурс касцюмаў, якiя, паводле ўмоў, трэба было зрабiць з падручных сродкаў. Атрымалася няблага: "Люстраная лэдзi" з фольгi, "Пiкавая дама" з гуляльных картаў, упрыгожаны манiстамi з бляшанак ад напояў усходнi касцюм, хуткавязаны камплект для трыумфальнага выхаду на пляж i нават касцюм з пакетаў для смецця. У вынiку вострай барацьбы тытул "Мiс Касцюковiчы-2008" атрымала 23-гадовая Святлана Глуздакова, спецыялiст па сацыяльнай працы рэгiянальнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Асаблiва ўдалася Святлане ў адным з конкурсаў "старая казка на новы лад". Яна расказала пра залатую рыбку, якая аказалася... мутантам i стала скардзiцца на дрэнную экалагiчную сiтуацыю. Рыбка паабяцала дзеду пачаць выконваць жаданнi, толькi калi чалавек зменiць сваё стаўленне да прыроды. Пераможцы Святлане Глуздаковай падарылi карцiну. Але i ўсе яе сяброўкi па конкурсе таксама атрымалi прыемныя тытулы i прызы. — Мы любiм праводзiць конкурсы, якiя падтрымлiваюць таленты i творчыя здольнасцi, выхоўваюць добры густ, даюць магчымасць развiвацца, — сказала начальнiк аддзела па справах моладзi Касцюковiцкага райвыканкама Іна Мамчанка. — Народу збiраецца на iх шмат. Касцюковiчы — горад невялiкi, усе хочуць паглядзець "на сваiх". У гэтым якраз ёсць i пэўная складанасць: патрэбна смеласць, каб выйсцi на сцэну i паказаць, на што ты здатны. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым цэнтры выбралi "Мiс Касцюковiчы-2008". Аднак вызначалi "жанчыну года" не толькi па прыгажосцi, але па разумнасцi i творч |
|