Студэнтаў лiчаць па балах
Студэнтаў лiчаць па балах
Нарэшце абiтурыенты, якiя спаборнiчалi за права насiць званне студэнта Белдзяржунiверсiтэта,
уздыхнулi свабодна — завяршылiся ўступныя выпрабаваннi ў вядучай ВНУ краiны.
На дзённую бюджэтную форму навучання Белдзяржунiверсiтэта залiчаны 1871 чалавек,
на завочную бюджэтную форму навучання — 425, ваенны ж факультэт папоўнiўся на
61 курсанта.
Сярод гуманiтарных спецыяльнасцяў самы высокi прахадны бал — 344 — зафiксаваны на спецыяльнасцi "iнфармацыя i камунiкацыя" факультэта фiласофii i сацыяльных навук, такi ж прахадны бал дазволiў стаць студэнтамi абiтурыентам, якiя падавалi дакументы на спецыяльнасць "сусветная эканомiка". Сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў самы высокi прахадны бал — 352 — на спецыяльнасцi "камп’ютарная бяспека" факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi. Трэба адзначыць, што сярэднi бал атэстата абiтурыентаў БДУ павысiўся ў параўнаннi з мiнулым годам з 8,2 да 8,5. У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце iнфарматыкi i радыёэлектронiкi на 900 бюджэтных месцаў на шэсць факультэтаў конкурс склаў у сярэднiм 2 чалавекi на месца. Прахадныя балы значна вышэйшыя за мiнулагоднiя. На факультэце "Камп’ютарныя сiстэмы i сеткi" — звыш 300, а на спецыяльнасцi "Інфарматыка" i "Праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй" — звыш 340 балаў. У Беларускiм аграрным тэхнiчным унiверсiтэце на аграмеханiчным факультэце праходзяць у склад студэнтаў абiтурыенты з баламi звыш 160 (гарадскi конкурс) i звыш 140 (сельскi). А на аграэнергетычным факультэце ў конкурсе сярод абiтурыентаў з горада i вёскi ўзялi ўдзел толькi тыя юнакi i дзяўчаты, якiя набралi больш за 170 балаў. На факультэце "Прадпрымальнiцтва i кiраванне" прахадны бал склаў сярод абiтурыентаў з горада — прыкладна 160, а сельскай мясцовасцi — 140. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарэшце абiтурыенты, якiя спаборнiчалi за права насiць званне студэнта Белдзяржунiверсiтэта, уздыхнулi свабодна — завяршылiся ўступныя выпрабаваннi ў
|
|