21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З кульбай у атаку — за бутэльку

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З кульбай у атаку — за бутэльку

З в. Кулякi Іванаўскага раёна ў бальнiцу была дастаўлена 82-гадовая пенсiянерка з цяжкiмi траўмамi галавы i рук.Следства ўстанавiла, што пацярпелую ў яе доме пабiла другая пенсiянерка — на 24 гады маладзейшая. Каб завалодаць бутэлькай "Рускай", яна з драўлянай кульбай напала на гаспадыню.

Разбойнiцу затрымалi.

Сымон Свiстуновiч.

Яны "палявалi" за металам Двое рабочых чыгуначнага транспарту ўкралi чатыры тоны (!) металу з вагонаў Гомельскага завода "Цэнтралiт". А рабочы СВК "Абарона краiны", што ў Рэчыцкiм раёне, дарэчы, раней судзiмы, паквапiўся на 205 металiчных рашотак, што знаходзiлiся на пiлараме i каштавалi звыш двух мiльёнаў рублёў.   Не адстаў ад яго i 22-гадовы рабочы КСУП "Саўгас Краснае", якi сарваў замкi склада захоўвання матэрыялаў чыгуначнай станцыi Iолча i прыхапiў 10 накладак, 58 падкладак i тры башмакi стрэлачнага перавода, але рэалiзаваць не паспеў, бо мiлiцыя, як i ў двух папярэднiх выпадках, натрапiла на яго след. А вось злодзея, якi "прырабiў ногi" чатыром карпусам каналiзацыйных люкаў у адным з населеных пунктаў Акцябрскага раёна, яшчэ трэба знайсцi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Не прыкмецiлi На зернесушыльным току ў в. Стайкi пад Баранавiчамi знiк лiчыльнiк.   Цэлы месяц нiхто з работнiкаў не прыкмячаў прапажу.

А цяпер лiчыльнiк коштам больш за сем мiльёнаў рублёў шукае мiлiцыя.

Сымон Свiстуновiч.

Не вугаль, а "Саnоn" У пункце мытнага афармлення "Прывалка" беларускi грамадзянiн, вадзiцель лiтоўскай транспартнай фiрмы, прад’явiў дакументы, якiя сведчылi, што ў Беларусь увозiцца актываваны вугаль. А насамрэч...   Паводле iнфармацыi прэс-групы Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, у грузавым памяшканнi аўтамабiля было выяўлена 3800 штук лiчбавых фотаапаратаў "Саnоn" i "Nikоn", 4 тысячы адзiнак мужчынскага адзення, 18 тысяч пар жаночага абутку плюс запчасткi да легкавых машын i вiдэатэхнiка. Агульны кошт затрыманага тавару складае больш за 4,6 мiльярда рублёў. Яго лёс вырашыць суд.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Сiла кулака прадпрымальнiкаў

У Брэсце, каля бара "Павуцiна", ноччу мясцовы прадпрымальнiк нешта не падзялiў з жыхаром абласнога цэнтра i ўдарам кулака выбiў вока — траўма з’яўляецца цяжкай. А ў Давыд-Гарадку, таксама прадпрымальнiк, каля бара "Бутэрбродная" праламаў кулаком скроневую косць пенсiянеру. Прадпрымальнiкi арыштаваныя.

Сымон Свiстуновiч.

Ягады з... "капейкi" У Расонскiм раёне рабочая звярнулася па дапамогу ў мiлiцыю.   Расказала, што ранiцай у лесе невядомы ўзламаў багажнiк яе аўто "Жыгулi" першай мадэлi. Скраў 22 лiтры чарнiц. Яшчэ з палiўнага бака злiў 15 лiтраў бензiну. Высветлiлася, што нашкодзiў 22-гадовы рабочы. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКI.   Напалохаў На аўтобусным прыпынку па вул. Вiльчкоўскага ў Баранавiчах 23-гадовы беспрацоўны, які быў на падпітку, пачаў прыставаць да мужчыны, але ўбачыўшы, што таго асабiста не запалохаеш, выхапiў пiсталет i прыставiў яго да галавы пацярпелага. Мiлiцыя затрымала хулiгана. І хоць пiсталет быў газавы, тым не меней за такi ўчынак можна атрымаць ад трох да дзесяцi гадоў турмы.   Сымон Свiстуновiч. I клiнок у кватэры Памiж другiм i трэцiм паверхамi аднаго з дамоў горада Калiнкавiчы быў знойдзены труп 30-гадовага нiдзе не працуючага мужчыны са смяротнымi ранамi. Праваахоўнiкi выявiлi сляды крывi ў пад’ездзе, калi няшчаснага валаклi з адной кватэры, у якой быў знойдзены клiнок. Забойцамi, мяркуючы па ўсiм, з’яўляюцца мужчына 1959-га i хлопец 1982 гадоў нараджэння, якiя арыштаваныя.Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.   Такая вось кантрабанда Больш за 40 тысяч рэлiгiйных кнiг, выдадзеных Свята-Успенскай Пачаеўскай Лаўрай (Украiна), было знойдзена ў в. Навалессе Маларыцкага раёна. Iх хавалi ў гаспадарчай пабудове. Кнiжкi коштам 55 мiльёнаў рублёў, дастаўленыя ў нашу краiну кантрабандай, канфiскавалi.Сымон Свiстуновiч.     "Пракурыў" 20 тон сена...

У вёсцы Юркаўшчына Лепельскага раёна з-за неасцярожнасцi школьнiка згарэла 20 тон сена. Здарэнне зафiксавана каля трох гадзiн ночы ў суботу: пажар ахапiў сенасховiшча фiлiяла "Заазер’е" ААТ "Лепельскi малочнакансервавы камбiнат". Як высветлiлася, узгаранне справакаваў сямiкласнiк, а дакладней, яго неасцярожнасць падчас курэння.

Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З в. Кулякi Іванаўскага раёна ў бальнiцу была дастаўлена 82-гадовая пенсiянерка з цяжкiмi траўмамi галавы i рук.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика