21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галiна Несцерава (Гурэнчык), вёска Макаўе Асiповiцкага раёна:

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галiна Несцерава (Гурэнчык), вёска Макаўе Асiповiцкага раёна:

Нашчадкі вогненных вёсак

"Я думала, гэта ўсё мне прыснiлася..."

Дацэнт Белдзяржунiверсiтэта Людмiла Белякова паведамiла, што пагасцяваць на радзiму прыехала з Украiны, з горада Ільiчоўска Адэскай вобласцi, яе цётачка Галiна Несцерава (у дзявоцтве — Гурэнчык). Родам Галiна Паўлаўна з вёскi Макаўе Асiповiцкага раёна, якая была спалена разам з людзьмi i не адрадзiлася пасля вайны.

Макаўе — сярод iншых 186 "вогненных" вёсак Вялiкай Айчыннай вайны — на адзiных у свеце Могiлках вёсак у Хатынi, жыццё якiх перарвалi нямецка-фашысцкiя акупанты.

Да вайны ў Макаўi было 48 хат, 248 жыхароў. У студзенi 1943 года вораг цалкам спалiў вёску, загiнула 229 чалавек. Разам з макаўчанамi пакутнiцкую смерць прынялi i жыхары iншых вёсак.

Макаўе — сярод iншых 186 "вогненных" вёсак Вялiкай Айчыннай вайны — на адзiных у свеце Могiлках вёсак у Хатынi, жыццё якiх перарвалi нямецка-фашысцкiя акупанты.

Да вайны ў Макаўi было 48 хат, 248 жыхароў. У студзенi 1943 года вораг цалкам спалiў вёску, загiнула 229 чалавек. Разам з макаўчанамi пакутнiцкую смерць прынялi i жыхары iншых вёсак.

 

Макаўе — сярод iншых 186 "вогненных" вёсак Вялiкай Айчыннай вайны — на адзiных у свеце Могiлках вёсак у Хатынi, жыццё якiх перарвалi нямецка-фашысцкiя акупанты.

Да вайны ў Макаўi было 48 хат, 248 жыхароў. У студзенi 1943 года вораг цалкам спалiў вёску, загiнула 229 чалавек. Разам з макаўчанамi пакутнiцкую смерць прынялi i жыхары iншых вёсак.

 

Макаўе — сярод iншых 186 "вогненных" вёсак Вялiкай Айчыннай вайны — на адзiных у свеце Могiлках вёсак у Хатынi, жыццё якiх перарвалi нямецка-фашысцкiя акупанты.

Да вайны ў Макаўi было 48 хат, 248 жыхароў. У студзенi 1943 года вораг цалкам спалiў вёску, загiнула 229 чалавек. Разам з макаўчанамi пакутнiцкую смерць прынялi i жыхары iншых вёсак.

 

У сям’i Паўла Мацвеевiча i Вольга Пятроўны Гурэнчыкаў было чатыры дачкi: Марыя (1925 года нараджэння), Нiна (1927), Рая (1933) i Галiна (1935).

— Мая старэйшая сястра Нiна — iнвалiд ад нараджэння. У яе праблема з нагамi. Яна не магла хадзiць — магла толькi скакаць на адной назе (як дзяўчынкi скачуць, гуляючы "ў класiкi"): другая нага была прыкорчана ў калене... Пасля вайны ёй зрабiлi аперацыю, крыху выпрамiлi нагу — i ўсё роўна яна была карацейшая на 10 сантыметраў. Нiна ходзiць у артапедычным чаравiку.

Галiна Паўлаўна добра помнiць, як упершыню ўбачыла немцаў.

— Памiж лесам i нашымi хатамi была горка, на ёй стаяла... не ведаю, як сказаць... Накшталт маяка, мабыць, геадэзiчная вежа, вельмi высокая. Не помню дакладна, у якi iменна дзень увайшлi ўпершыню немцы ў Макаўе. А было так. Мы сядзелi каля хаты, бацька нешта рабiў у хляве... I раптам немцы з-пад горкi на матацыклах. Iх было вельмi многа — знаеце, уражанне страшнае. Гэтыя каскi, усе ў чорным, стрыкат матацыклаў... Мацi як убачыла — крыкнула нам: "З хаты не выходзьце!" — i адразу пабегла да бацькi. Але немцы ў той раз нiдзе не спынялiся, проста праехалi праз Макаўе.

...Макаўе спалiлi на Каляды за сувязь з партызанамi. Уся вёска была лясная — знаходзiлася зусiм побач з лесам. А наша хата стаяла самай крайняй, таму частымi гасцямi былi партызаны. Добра помню: чужы чалавек зойдзе — мацi з iм шэпчацца, бацька шэпчацца... Ён рукзак на плечы — хлеба яму пакладуць, яшчэ нечага... Лес каля хаты — лiтаральна за метраў 30. Бацька быў партызанскiм сувязным.

Аднойчы ў хату зайшлi немцы — а мацi паклала мяне ў ложак i абставiла бутэлечкамi, нiбыта я хворая. "Тыф!" — сказала немцам. I яны адразу выйшлi, бо вельмi баялiся тыфу. Не чапалi мяне i Нiну-калечку, убачылi, што яна толькi скача... А астатнiх, усю вёску, сагналi на паляну — немцы нацэльвалi на людзей аўтаматы, ледзь не спускалi сабак. Тады, праўда, нiкога не кранулi: пратрымалi да вечара i адпусцiлi.

Бяда прыйшла пазней. Незадоўга да гэтага быў такi момант. Немцы ў нас у хаце сядзелi. Яны, калi прыходзiлi, заўсёды курэй лавiлi, патрабавалi: "Шпiк! Млека!" — сала, малака... Былi наогул вельмi неакуратнымi ў адносiнах да насельнiцтва — некаторыя рэчы, думаю, рабiлi проста "на зло". Напрыклад, садзiлiся спраўляць фiзiялагiчную патрэбу акурат насупраць акна — каб усе бачылi.

— Не лiчылi мясцовае насельнiцтва за людзей — нiбыта рэчы...

— Так. Мама, помню, спякла хлеб. Дастала з печы боханы, на стале яны ляжалi — i так пахлi прыемна, смачна. Немцы сядзяць, ядуць — i раптам заходзiць адзiн партызан. Ён нешта сказаў па-нямецку, рассунуў iх i пасярэдзiне сеў — як свой... Потым немцы выйшлi, далi каманду сваiм — i ў лес.

— А што гэта было?

— Потым бацька расказваў, што партызаны вырашылi пайсцi на хiтрасць, каб выманiць немцаў у лес. Накiравалi хлапца, якi ўмеў крыху гаварыць па-нямецку, каб паведамiў, што група партызан нiбыта хоча здацца. Немцы i выехалi ў лес. Неўзабаве такая стралянiна пачалася — што вам не перадаць. Здаецца, i зараз у мяне ў вушах яна стаiць... Гэта партызаны наладзiлi засаду. Шмат немцаў перабiлi...

— Як вашай сям’i ўдалося ўратавацца?

— Бацька паспеў вывезцi нас у лес.

— Яму паведамiлi, што iдуць карнiкi?

— Так, партызанская разведка працавала. Стала вядома: iдзе карны атрад, каб знiшчыць Макаўе як партызанскую вёску... Разам з намi яшчэ некалькi сем’яў выехала.

Прычым мы, па сутнасцi, i не збiралiся: мацi, што змагла, хуценька кiнула на санi — i ў лес. Усю скацiну пакiнулi дома, у хляве.

У лесе прабылi некалькi дзён. Мужчыны назiралi за вёскай. Падыходзiлi да Макаўя, залазiлi на дрэвы i глядзелi, што там робiцца.

Як зараз бачу — бацька кажа: цiха ў вёсцы, людзi печы паляць, дым iдзе ва ўсiх хатах. I гаворыць старэйшай сястры: "Марыя, iдзi дадому, запалi печ, накармi скацiну" (у нас былi авечкi, свiннi, карова, куры). Але Марыi, вiдаць, яшчэ колькi часу трэба было пажыць: бацька забыўся даць ёй ключы. А сама яна не скемiла, як улезцi ў хату (усё ж было замкнёна: i хата, i хлеў). I яна вярнулася назад.

— Не выпалiла ў печы, не накармiла скацiну?..

— Гэта яе тады i выратавала. А як толькi Марыя вярнулася ў лес, мо праз паўгадзiны пачалася такая стралянiна!.. I мы, купка людзей, што ўцяклi ў лес (чалавек 15), кiнулiся хто куды — урассыпную. Мяне, меншую, бацькi падхапiлi, Марыя за намi. Рая пабегла ў iншы бок. А Нiна-калечка бегчы не магла. Засталася яшчэ жанчына з грудным дзiцем i мая стрыечная сястра Палiна.

Калi ўсё сцiхла, пачалi падыходзiць да месца нашай "дыслакацыi". Пачулi моцны плач Нiны. Яна i расказала: немцы падышлi ў белай маскiровачнай вопратцы, на лыжах. Перагледзелi рэчы, некаторыя забралi. З iмi былi i палiцаi, яны запэўнiвалi: "Не бойцеся, вяртайцеся ў вёску, вас нiхто не будзе чапаць". Паверылi, селi на санi i паехалi. I Нiна з iмi. А потым яна падумала: як жа бацькi? Нiна падсунулася на край саней i скiнулася. Немцы не сталi яе забiваць. Мабыць, падумалi: сама загiне гэтая дзяўчынка-iнвалiд, куды ж яна дзенецца ў снезе на марозе... Але ёй неяк удалося дапаўзцi назад. Нiкога не было — вось яна i галасiла, думаючы, што засталася зусiм адна.

А Рая, якая бегла з суседзямi, зусiм абяссiлела. Але яе не пакiнулi, мужчыны цягнулi за руку — каб адбегчы як мага далей. Таму што ўжо чулася гаўканне сабак. Не ведаю, чаму немцы iх не спусцiлi. Можа, баялiся, што партызаны iх перастраляюць...

Калi немцы вярнулiся з лесу, сагналi ўсiх жыхароў Макаўя ў недабудаваны зруб. Аблiлi бензiнам i падпалiлi.

Усе хаты — згарэлi.

Усе людзi, хто застаўся, не паспеў збегчы ў лес, — згарэлi.

I тая жанчына з немаўляткам, i стрыечная сястра Палiна таксама апынулiся ў палаючым зрубе.

Там магла б быць разам з iмi i Нiна, калi б штосьцi не падказала ёй выкiнуцца з саняў, не вяртацца ў Макаўе.

Мужчыны залазiлi на дрэвы i бачылi вялiзны дым, якi iдзе з Макаўя.

"Уся вёска гарыць", — сказалi нам.

...Немцы з’ехалi. Пэўна, не рызыкнулi другi раз iсцi ў лес.

Якая стаяла цiш...

Бацька прывёз нас у Чырвоную Слабаду Чэрвеньскага раёна — адтуль родам наша мацi. Мы жылi ў хаце яе брата. Бацька то з’яўляўся, то знiкаў: ён быў сувязны ў партызан.

...А есцi няма чаго. Успомнiлi, што каля хаты ў Макаўi закапалi жыта. Бацька са старэйшай сястрой Марыяй адкапалi яго i везлi на санях у Чырвоную Слабаду. I раптам нямецкi самалёт. Лётчык страляў па iх з кулямёта. 19-гадовая Марыя атрымала смяротнае раненне.

— Якi лёс... Выпадак не даў ёй застацца ў Макаўi, але праз некалькi месяцаў...

— Мабыць, сапраўды, — лёс...

У Чырвонай Слабадзе быў палiцай. Таму бацька пабаяўся пакiдаць нас у вёсцы. Забраў у лес. Жылi да канца вайны ў зямлянцы.

Пасля вызвалення адразу накiравалiся ў Макаўе. Толькi комiны стаялi...

У Чырвонай Слабадзе нам далi хату, у якой размяшчалася да вайны калгасная кантора. Бацька адразу пайшоў на фронт. Восенню 1944-га атрымалi пахаванку: прапаў без вестак...

З фронту ў Чырвоную Слабаду жывым вярнуўся толькi адзiн мужчына — мой дзядзька Няхай Андрэй.

Ведаю, што пасля вайны хтосьцi спрабаваў будавацца ў Макаўi — але не змаглi там... А з вёскi амаль нiкога не засталося — не было каму аднаўляць Макаўе.

* * *

У 1953 годзе Галiна выйшла замуж за ваеннага, малодшага лейтэнанта Несцерава. I пачалося качавое-вандроўнае жыццё: Камчатка — Курылы — Украiна... Планавалi перабрацца на радзiму, у Беларусь, але муж рана памёр. Галiна Паўлаўна так i засталася жыць у горадзе Iльiчоўск Адэскай вобласцi. Сын i дачка падарылi трох унукаў...

* * *

У Раi было чацвёра дзяцей, яны рана засталiся круглымi сiротамi. Iх дапамагала выхоўваць Нiна, якая жыве ў вёсцы Машчалiна Лядаўскага сельсавета Чэрвеньскага раёна. Дапамогу жанчыне аказвае i сельсавет, i райвыканкам. Звярталася за цэглай — прывезлi, за штыкетнiкам, дрывамi — таксама прывезлi, прычым бясплатна. Адносiны з боку мясцовай улады да гаротнiцы надзвычай уважлiвыя.

* * *

Пару гадоў назад Галiна Паўлаўна была ў Беларусi.

— Калi я даведалася, што тагачасны старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Лапатка Аляксандр Iларыёнавiч родам з Макаўя — пайшла да яго i кажу: "Госпадзi, якая я шчаслiвая, што бачу чалавека з Макаўя!.." Прадставiлася яму — i пачала расказваць, дзе мы жылi ў Макаўi i што я памятаю. Ён здзiвiўся: "Вы ж яшчэ такая маленькая былi, i ўсё помнiце". Гавару: я чамусьцi думала, што гэта ўсё мне прыснiлася i так засела ў душу. Але гэта сапраўды было...

Аляксандр Iларыёнавiч Лапатка зараз на пенсii. Я адшукала яго, каб распытаць пра Макаўе — хаця сам ён нарадзiўся ў 1945 годзе.

Яго бацькам, Iларыёну i Надзеi, у той страшны дзень удалося выратавацца i выратаваць жыццi маленькiм дзецям: сыну (1938 года нараджэння) i дачцэ (1940). Але двое старэйшых дзяцей Iларыёна засталiся ў Макаўi назаўсёды...

— За два кiламетры ад Макаўя знаходзiўся штаб партызан, Асiповiцкi падпольны райкам партыi i райкам камсамола, была ўзлётна-пасадачная паласа, — расказвае Аляксандр Лапатка. — Гэта быў цэнтр магутнага партызанскага руху... Калi пад Сталiнградам для немцаў усугубiлася абстаноўка, партызаны надта iм перашкаджалi. Вось немцы i вырашылi расправiцца з партызанскай вёскай... Бацькi расказвалi: дзевяць вазоў абгарэлых астанкаў везлi хаваць на ўскраек вёскi тыя нямногiя, каму ўдалося выжыць, i сваякi загiнулых... Прыкладна ў гэты ж час пацярпелi i некаторыя суседнiя вёскi, iх таксама палiлi...

* * *

Патэлефанавала ў Асiповiцкi райвыканкам удакладнiць, у якiм стане знаходзiцца помнiк у Макаўi. Начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы райвыканкама Ганна Землянухiна паведамiла, што да помнiка традыцыйна ўскладаюцца кветкi на Дзень Перамогi i на свята вызвалення Беларусi.

Ганна Уладзiмiраўна абяцала асабiста з’ездзiць у Макаўе, каб больш уважлiва вывучыць сiтуацыю. Мы звязалiся праз некалькi дзён.

— На жаль, выехаць у Макаўе пакуль не выпадае: была моцная навальнiца, шмат дрэў павалена, вядзецца iх уборка, так што праехаць туды складана, — тлумачыла Ганна Землянухiна. — Але хачу адзначыць, што за кожным помнiкам, устаноўленым у раёне, шэфствуе канкрэтная арганiзацыя. За помнiк у Макаўi, згодна з рашэннем райвыканкама, адказвае Градзянскае ляснiцтва. Агульны кантроль ажыццяўляе Градзянскi сельскi выканкам. На абелiску ўказана, што 9 студзеня 1943 года вёска Макаўе была цалкам спалена нямецка-фашысцкiмi акупантамi, загiнулі 173 мiрныя жыхары. Iнфармацыя пра гэту трагедыю змешчана ў кнiзе "Памяць. Асiповiцкi раён".

Сакратар Градзянскага сельскага савета Галiна Уладзiмiраўна Кiрыновiч паведамiла мне, што помнiк у Макаўi ў нармальным стане. Канешне, помнiк гэты не новы. Хочацца, каб помнiкi былi сучаснымi, манументальнымi, са скульптурнымi кампазiцыямi. Добры мемарыяльны комплекс у Брыцалавiчах — там у студзенi 1943 года загiнула больш як 700 чалавек... Дарэчы, па кожным помнiку райвыканкам заклаў у бюджэт пэўныя сродкi, каб да 65-годдзя вызвалення Беларусi ўсё максiмальна дагледзець.

У Асiповiцкiм раёне ў час Вялiкай Айчыннай вайны пацярпела вельмi шмат вёсак. Знiшчаны разам з жыхарамi i не адрадзiлiся пасля вайны вёскi Бартное, Весялова, Май, Макаўе, Старонка. Знiшчаны разам з людзьмi i адноўлены пасля вайны вёскi Асавок, Бозак, Брыцалавiчы, Буда, Вярбiлава, Лочын, Мяжное, Пагарэлае, Палядкi, Вялiкая Гарожа... Шмат вёсак знiшчана з часткай насельнiцтва. Некалькi гадоў таму райвыканкам выдаў матэрыялы пра спаленыя вёскi Асiповiцкага раёна. У вёсцы Градзянка пражывае Лiдзiя Данiлаўна Татарына, яна родам з Макаўя. У час вайны была ў партызанах. Яна брала ўдзел у пахаваннi астанкаў спаленых людзей.

Нагадаю, у час Вялiкай Айчыннай вайны акупанты знiшчылi больш як 9200 беларускiх вёсак, з iх больш як 5 тысяч спалiлi разам з усiм цi часткай насельнiцтва. 628 вёсак падзялiлi лёс Хатынi.

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дацэнт Белдзяржунiверсiтэта Людмiла Белякова паведамiла, што пагасцяваць на радзiму прыехала з Украiны, з горада Ільiчоўска Адэскай вобласцi, яе цётач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика