Спрэчкi з працягам Глядзець цi не глядзець?
Спрэчкi з працягам Глядзець цi не глядзець?
На Першым канале амаль адначасова пачалiся адразу два медыцынскiя серыялы — "Клiнiка" i "Часткi цела". І калi першы — маладзёжны, забаўны, камедыйны, то ахарактарызаваць другi больш складана. У апiсаннi значыцца "камедыйная драма". Але ў першых жа серыях — сцэны, як кажуць, не для падлеткаў i слабанервовых. Пластычныя аперацыi "буйным планам", без прыхарошвання, адкрытыя сэксуальныя эпiзоды... Нядзiўна, што некаторыя чытачы, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю, абурылiся: "Чаму Першы НАЦЫЯНАЛЬНЫ канал паказвае нам гэта?". Пытанне "Звязда" пераадрасавала ў дырэкцыю лiцэнзiйных праграм i кiнапаказу Белтэлерадыёкампанii. — Два медыцынскiя серыялы запар — гэта простае супадзенне або спецыяльная падборка? — пацiкавiлiся мы. — Медыцынская тэма сапраўды папулярная ў серыялах, бо датычыцца кожнага. Менавiта ў бальнiцах часта разыгрываюцца сапраўдныя чалавечыя драмы, вырашаюцца лёсы, — перакананая Галоўны дырэктар памянёнай дырэкцыi Ларыса МАЛАХАВА. — Пры планаваннi адзначалася, што абодва серыялы на медыцынскую тэму, але паколькi яны розныя па жанры, разлiчаныя на розную аўдыторыю, мы палiчылi магчымым адначасовы кiнапаказ. Ну добра, няхай сабе серыялы iдуць адначасова. Па некаторых каналах iх восем штук на дзень, i нiчога — для кожнага знаходзiцца аўдыторыя. Але наконт "Частак цела" размова асобная. З аднаго боку, на здымкi ў гэтым серыяле стварылася цэлая чарга "зорак" — Нiколь Кiдман, Мадонна, Брук Шылдс, Аланiс Марысет пажадалi на ўласным прыкладзе адлюстраваць цуды пластычнай хiрургii. А з iншага — навязаны культ прыгожага цела ўзмацняе ў "чалавека звычайнага" комплекс непаўнацэннасцi, асаблiва калi гэты чалавек — падлетак. Нездарма ў Амерыцы бацькоўскi камiтэт нават праводзiў нацыянальную кампанiю, каб забаранiць паказваць серыял на агульнадаступным канале. — Якой рэакцыi вы чакаеце ад беларускiх тэлегледачоў? — удакладнiлi мы ў Ларысы Iванаўны. — І цi будуць нейкiя эпiзоды "выразаны" па этычных меркаваннях? — Думаю, нiхто не будзе аспрэчваць сцвярджэнне Ф.М. Дастаеўскага пра тое, што прыгажосць выратуе свет. I калi ў серыяле здымалiся прыгожыя, вядомыя, таленавiтыя людзi — гэта дадае серыялу прывабнасцi. Нездарма ж, дарэчы, "Часткi цела" адзначаны прэмiяй за лепшы падбор акцёраў. На мой погляд, паказ серыяла "Часткi цела" не стварае культу "прыгожага цела". У кожнай серыi мы сочым за лёсам пацыентаў, якiя спрабуюць за прыгожай знешнасцю схаваць свае жыццёвыя праблемы i глыбокiя псiхалагiчныя комплексы. I якраз стваральнiкi фiльма вельмi ўдала падкрэслiваюць, што прыгожае цела — не панацэя ад усiх праблем. У серыяле закранаюцца самыя важныя пытаннi для кожнага чалавека — пытаннi чалавечых стасункаў, маральныя i этычныя, адчуванне абавязку i адказнасцi. Таму, я лiчу, беларускiя тэлегледачы змогуць годна ацанiць добры сцэнарый, удалую рэжысёрскую работу i таленавiтую iгру прыгожых акцёраў. Нягледзячы на шумныя спрэчкi вакол гэтага серыяла, яго высока ацанiлi не толькi гледачы, але i суровыя крытыкi. Серыял з’яўляецца ўладальнiкам самых прэстыжных узнагарод: прэмii "Залаты глобус", "Эммi", "Спадарожнiк" Мiжнароднай акадэмii кiнапрэсы, а таксама прэмiі за лепшы падбор акцёраў i за лепшую музыку да серыяла. Што да забаронаў — усiм вядома на практыцы, што ўсялякая забарона толькi павышае iнтарэс. У кожнага гледача ёсць права выбару: глядзець серыял цi не глядзець. А вось уносiць змяненнi i скарачэннi ў серыял недапушчальна, бо гэта парушэнне аўтарскага заканадаўства. — Хто i як увогуле вызначае, якiя серыялы набываць для паказу? Цi ёсць на Белтэлерадыёкампанii экспертны савет, якi папярэдне праглядае фiльмы, сочыць за навiнкамi кiнарынку i вытворчасцi? — Набыццё серыялаў — гэта калектыўны творчы працэс, у якiм удзельнiчаюць адразу некалькi структур Белтэлерадыёкампанii. Першапачаткова фармiруецца сетка вяшчання, дзе вызначаецца час i дзень дэманстрацыi серыяла, потым у адпаведнасцi з канцэпцыяй вяшчання, улiкам патэнцыяльнай глядацкай аўдыторыi i яе пераваг iдзе падбор серыялаў. Рашэнне аб закупцы прымаецца на пасяджэннях спецыяльнай камiсii Белтэлерадыёкампанii, куды ўваходзяць розныя спецыялiсты: прадзюсары каналаў, эканамiсты, маркетолагi, кiназнаўцы i г.д. Папярэдне мы збiраем падрабязную iнфармацыю пра серыялы i iх стваральнiкаў, акцёрскi склад, вызначаем, у якi час гэты серыял можа сабраць найбольшую аўдыторыю. Калi серыял ужо быў паказаны на iншых тэлеканалах, то глядзiм медыяпаказальнiкi. Для вывучэння пераваг кiнагледачоў праводзiм фокус-групы. Натуральна, мы маем магчымасць прагледзець калi не ўвесь серыял, то хоць бы некалькi серый. Так што, як бачыце, набыццю кожнага серыяла папярэднiчае вялiкая аналiтычная работа. — А вам асабiста якiх серыялаў не хапае на беларускiм тэлебачаннi? Што з убачанага вам спадабалася? — Хацелася б паболей якасных серыялаў расiйскай i айчыннай вытворчасцi. На маю думку, серыял павiнен быць такога ўзроўню, калi ён "ператвараецца" ў шматсерыйнае дабротнае мастацкае кiно. Самымi ўдалымi праектамi мiнулага сезона лiчу прэм’ерныя паказы серыялаў "Лiквiдацыя" i "Апостал", якiя сама з вялiкiм задавальненнем глядзела. Пакуль адны спрачаюцца вакол серыялаў, другiя iх актыўна глядзяць. Лета, якое лiчыцца зацiшшам для тэлепраграм, дырэкцыi кiнапаказу толькi дадае работы. "Аб’ём мастацкiх фiльмаў i серыялаў у летнi час у нас толькi павялiчваецца, прычым, хачу заўважыць, iх якасць ад гэтага не губляецца, — гаворыць Ларыса Малахава. — Летам на каналах дэманструюцца як прэм’еры (напрыклад, "Часткi цела", "Калi ў Вас няма цёткi", "Бухта страху", "Рака-мора"), так i паўторныя, правераныя часам i ўпадабаныя гледачамi серыялы i фiльмы. Да таго ж поўным ходам iдзе падрыхтоўка да новага сезона. Спадзяюся, кожны тэлеглядач зможа знайсцi для сябе штосьцi цiкавае на каналах Белтэлерадыёкампанii". Да слова lСерыялы пераўзыходзяць мастацкiя фiльмы па аб’ёме паказу ў 1,5 раза. 60 працэнтаў агульнага часу ўсяго кiнапаказу прыпадае на долю серыялаў, i толькi 40 — на долю фiльмаў. lСамы працяглы серыял, паказаны Белтэлерадыёкампанiяй, — "Каханне як каханне" (iшоў на Першым канале). У iм ажно 320 серый! lСамым рэйтынгавым у мiнулым сезоне стаў серыял "Апостал". А вось якi быў самым дарагiм, даведацца так i не ўдалося — у Белтэлерадыёкампанii кажуць: камерцыйная тайна. lШто да скандальных "Частак цела", якiя выклiкалi ў адных гледачоў шчырае захапленне, а ў iншых — не менш шчырае абурэнне, то сацыёлагi сцвярджаюць, што за мiнулы тыдзень гэты серыял стаў галоўнай падзеяй вячэрняга эфiру. Паводле даных аналiтычнага цэнтра "ЕсооM", больш як трэць аўдыторыi (35,5 працэнта) увечары аддала перавагу менавiта "Часткам цела". Большасць апытаных, асаблiва моладзь i жанчыны, адзначылi высокi прафесiйны i мастацкi ўзровень здымак i вырашылi, што надалей працягнуць глядзець серыял. А ўлiчваючы, што беларусам абяцалi паказаць як мiнiмум чатыры сезоны "Частак цела", галоўныя скандальныя моманты яшчэ наперадзе... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Першым канале амаль адначасова пачалiся адразу два медыцынскiя серыялы — "Клiнiка" i "Часткi цела". І калi першы — маладзёжны, |
|