21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Упраўленне Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Мiнскай вобласцi i Мiнску ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да шэрагу службовых асобаў прыватнага прадпрыемства "Кантынентальiнвестментс", якое з’яўляецца афiцыйным дылерам аўтамабiляў "Сузукi", паведамiлi ў прэс-службе КДК.

Адным з месцаў у гарадскiм пасёлку Карма, дзе хто-нiхто з моладзi бавiць час, з’яўляецца тэрыторыя рынку. І вось нядаўна там юнакi так расхадзiлiся, такi гвалт учынiлi, што патрабавалася ўмяшанне работнiка мiлiцыi. Калi ж ён пачаў наводзiць парадак, навучэнец Чырвонабярэжскага сельскагаспадарчага каледжа пусцiў у ход супраць яго... зубы. Ён так укусiў мiлiцыянера, што той звярнуўся па дапамогу да медыкаў.

Нетыповая крымiнальная справа ўзбуджана Ленiнскiм РАУС Гродна. Падставай для гэтага сталi хулiганскiя дзеяннi непрацуючага 21-гадовага гараджанiна. На перакрыжаваннi бульвара Ленiнскага камсамола i вулiцы Серафiмовiча ён пашкодзiў дзве стойкi з дарожнымi знакамi "Саступi дарогу", "Дзецi", "Штучная няроўнасць" i "Абмежаванне максiмальнай хуткасцi" з таблiчкай "Зона дзеяння".

У Прымор’i ўчора разбiўся знішчальнік Су-27 пры выкананнi планавага палёту. Ён упаў за 12 км на поўнач ад Усурыйска. На яго борце знаходзiлiся два пiлоты. Адзiн з iх загiнуў, другi паспеў катапультавацца i выжыў. Самалёт здзяйсняў аблёт пасля правядзення заводскiх рамонтных работ.

У Маскве забiтыя два iнкасатары Ашчадбанка. Учора ранiцай на iх напалi рабаўнiкi. Адкрыўшы стралянiну на ажыўленай вулiцы, злачынцы паранiлi таксама чатырох выпадковых прахожых. Адстрэльваючыся, адзiн з iнкасатараў паранiў нападаўшага. Саўдзельнiк кiнуў параненага i знiк. Па некаторых звестках, скрадзеная сума складае ўсяго тысячу еўра.

Згодна з даследаваннем, праведзеным лонданскiм аддзяленнем кансалтынгавай фiрмы Mеrсеr, даражэй за ўсё кубак кавы каштуе ў Маскве. Тут яго кошт складае ў сярэднiм 10 долараў 19 цэнтаў. Астатняя Еўропа таксама не вызначаецца нiзкiмi коштамi: у Парыжы за кубак кавы давядзецца выкласцi 6 долараў 77 цэнтаў, у Афiнах — 6 долараў 62 цэнты. Падарожнiкам, якiя не могуць абысцiся без кафеiну, лепш адправiцца ў Паўднёвую Амерыку цi Афрыку: у Буэнас-Айрасе кава каштуе 2 долары 3 цэнты, а ў Iаганэсбургу — 2 долары 36 цэнтаў.     Поўны абзац Ваенны пенсiянер з Новасiбiрска Юрый Бабiн марыць усталяваць помнiк капеечнай манеце. Матэрыял для манумента пенсiянер падрыхтаваў: ён сабраў больш за 5 мiльёнаў капеечных манет агульнай вагой звыш 7,5 тоны. Цяпер ён залiвае фундамент i будуе спецыяльнае памяшканне для захоўвання капеек, так як яны займаюць занадта шмат месца. Юрый Бабiн пачаў збiраць капейкi адразу пасля перабудовы, скупляў iх у банках мяхамi, якiя грузавiкамi звозiў да сябе на падворак.

У МНС Алушты паступiў званок ад адпачывальнiцы, якая знаходзiлася ў раёне аўтамабiльнага моста. Жанчына паведамiла, што на парапеце моста, на самым краi, на вышынi каля 25 метраў нерухома ляжыць чалавек. На месца прыбыло аддзяленне выратавальнiкаў. Як аказалася, мужчына моцна спаў. Будзiць яго не сталi, так як апасалiся, што чалавек, прачнуўшыся, мог не ўтрымацца i звалiцца з 25-метровай вышынi. З дапамогай аўталесвiцы выратавальнiкi падабралiся да спячага i абматалi яго вяроўкамi, ад чаго мужчына прачнуўся. Убачыўшы выратавальнiкаў i сябе на агромнiстай вышынi, ён быў проста ў шоку. Ён зусiм не памятаў, як апынуўся на мосце, пералез праз парэнчы, спусцiўся на 2 метры i заснуў на парапеце. Тлумачэнне адно: чалавек быў моцна п’яны, але iмгненна працверазеў, калi ацанiў сiтуацыю. З дапамогай вяроўкi яго зацягнулi на мост пад апладысменты вялiкай колькасцi вiдавочцаў.

У Падольскiм раёне Кiева па адрасе вул. Фрунзе, дом 20/22 размешчана трансфарматарная будка, у якой зарэгiстравана 120 кампанiй. Па вынiках падатковай праверкi ва ўкраiнскай сталiцы было выяўлена 168 адрасоў, па кожным з якiх знаходзiлася больш за 50 фiрмаў, якiя ў сапраўднасцi там не знаходзiлiся. Падатковая служба Кiева выявiла i рэкардсмена ў гэтай справе. У пакоi 414 дома 9 па вулiцы Гната Юры зарэгiстравана 878 юрыдычных асобаў. Пры гэтым плошча памяшкання складае каля 14 квадратных метраў. Такiм чынам, на кожнага зарэгiстраванага там прадпрымальнiка прыходзiцца каля паўтара сантыметра асабiстай прасторы. Падстаўныя адрасы выкарыстоўваюцца для правядзення некалькiх аперацый, пасля якiх кампанiя або знiкае, або заяўляе аб банкруцтве.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Мiнскай вобласцi i Мiнску ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да шэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика