21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. На востраве

26.08.2009 12:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Грамадзянская супольнасьць – калісьці ў гэтых словах чулася рамантыка яднаньня і добрага пачатку. “У Беларусі паўстала грамадзянская супольнасьць”, “грамадзянская супольнасьць патрабуе перагляду справы”, “ідзе наступ на грамадзянскую супольнасьць”... Сёньня наша грамадзянская супольнасьць азначае толькі адно: у Беларусі няма грамадзтва. Ёсьць гранічна атамізаванае насельніцтва, не аб’яднанае, па вялікім рахунку, нічым. І ёсьць грамадзянская супольнасьць – закрыты карпаратыў некалькіх тысяч чалавек, аб’яднаных аднымі інтарэсамі.

Калісьці падчас вандроўкі на Асьвейскім возеры мы высадзіліся на востраве – самым вялікім у Беларусі. Ізаляваная вадою прастора са сваімі ўзгоркамі некалі была заселеная людзьмі, а цяпер там адно пасьвіліся бычкі. І нехта сказаў – эх, сабраць бы тут усіх беларускамоўных з усёй Беларусі, паставіць дамы, адкрыць школы... І зажыць уласным беларускамоўным жыцьцём, сваёй ці то калоніяй, ці то рэзервацыяй.

Такім востравам сёньня стала наша грамадзянская супольнасьць. Яна – толькі ілюзія грамадзтва, і нішто ўжо не паказвае на тое, што некалі яна можа разрасьціся ды ахапіць сабою ўсю краіну, стаць грамадзтвам.

Грамадзтва пачынаецца з дачыненьняў. Кантакты, размовы, супольныя справы. Адзіны крытэры партнёрства – тое, што мы грамадзяне Беларусі і жадаем ёй і сабе посьпеху. Нелюбоў да Лукашэнкі – не крытэры, асабліва калі ён распаўсюджваецца на сотні тысяч беларускіх людзей, што працуюць у дзяржаўных структурах. У абсалютнай большасьці гэта адэкватныя людзі, якія ніяк ня менш пакутуюць ад таго самага Лукашэнкі і ўсталяваных ім парадкаў. Чаму нашы дэмсілы не дачыняюцца з імі, не шукаюць агульнае мовы? Хоць бы і адносна той самай мовы.

Надоечы хадзіў я ў патрэбе да начальніка раённай канторы. Першая рэакцыя (як заўсёды) – зьдзіўленьне, што кажу па-беларуску. Зьдзіўленьне зьмяняецца развагаю пра тое, што нічога дзіўнага ў гэтым няма, прынамсі, быць не павінна. Яўген Іванавіч сам украінец і памятае, што калі перабіраўся ў Беларусь, яго зьдзівіла, што беларусы не гавораць па-беларуску. Праўда, было гэта гадоў дваццаць таму, але з тых часоў нічога не зьмянілася. Вось толькі тады... Яўген Іванавіч успамінае, што галасаваў за БНФ – якраз з гэтай нагоды, як сьвядомы ўкраінец, за мову. А цяпер... Глыбокі ўздых, і... пераходзім да маёй патрэбы.

Я спрабую дадумаць ягоны ўздых. БНФ даўно ўжо ня толькі не ўвасабляе сабою Партыю Беларускай Мовы, але не зьяўляецца ўдзельнікам сістэмнай палітыкі (калі такая ёсьць). І людзі на дзяржаўнай службе ня будуць галасаваць за БНФ не таму, што ён апазіцыйны, а таму, што несістэмны. Фігуральна кажучы, ён існуе на Асьвейскім востраве – са сваімі змагарнымі лозунгамі, знаёмымі тварамі і адчуваньнем пэўнай завершанасьці, задаволенасьці сабою. Тут жа яго сябры па кааліцыі.

Пакуль Яўген Іванавіч дае камусьці цэнныя ўказаньні, я разьвіваю сваю думку: а пры якіх умовах ён усё ж аддаў бы свой голас за беларускую мову? Сёньня такога сістэмнага выбару ў яго няма. Але калі б, скажам, два сістэмныя кандыдаты ў ягонай акрузе ішлі паралельна па-расейску і па-беларуску, у яго б зьявіўся выбар. Вы скажаце, адкуль такому кандыдату ўзяцца? Няпростая задача, але вырашальная. Магчыма, сёньня гэта адзіны спосаб для БНФ са свайго несістэмнага поля выйсці ў сістэмнае. Кантакты, размовы, супольныя справы...

У мяне перад вачыма ўстае нядаўняя тэлекарцінка – будынак амэрыканскага Кангрэсу – і голас дыктара: цэлыя кварталы вакол Кангрэсу займаюць канторы лабістаў. Тысячы й тысячы лабістаў прафесійна прасоўваюць самыя разнастайныя праекты ды інтарэсы.

У нас спрачаюцца – ці будзе карысьць ад аднаго ці двух (усе падкрэсьліваюць – ня самых моцных!) апазіцыйных дэпутатаў у парламенце. Гэта як у дзіцячым жарце: які сэнс штодня чысьціць зубы, калі ўсё адно пасьля – есьці. Але зубы трэба чысьціць заўсёды. Нават калі іх, сваіх, няма.

Можа быць, лобінг сёння – найлепшы з магчымых спосаб дзейнасьці нашых па сутнасьці падпольных партый, якія з усіх сілаў працуюць над сваім “парламенцкім выглядам”, хоць даўно ўжо сядзяць на дысідэнцкай кухні, на Асьвейскім востраве, чакаючы, калі іх паклічуць на сумленныя выбары? Аднак ужо цяпер ясна, што грамадзянскай супольнасьці ва ўмовах адсутнасьці грамадзтва і на самых сумленных ня сьвеціць нічога. Апроч багатага і зьмястоўнага ўнутранага жыцьця. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика