З панядзелка пахаладае i дажджы
З панядзелка пахаладае i дажджы
У суботу тэрыторыя краiны апынецца пад уплывам павышанага цiску i цёплых паветраных мас з боку паўднёвага захаду Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. 2 жнiўня ападкаў не прадбачыцца, толькi ўвечары да заходнiх раёнаў падыдзе атмасферны фронт з Атлантыкi, якi прынясе ў Брэсцкую вобласць дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы — 12—17, удзень — 23—28, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 30 градусаў. У нядзелю ўначы амаль паўсюдна па Беларусi, а ўдзень месцамi па ўсходзе краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Дзённая тэмпература знiзiцца да 20—26 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 28 градусаў. У першыя днi наступнага тыдня да нас завiтае сапраўды дажджлiвае надвор’е i пахаладае. Чакаецца, што тэмпература паветра ўдзень будзе ў межах 17—24 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу тэрыторыя краiны апынецца пад уплывам павышанага цiску i цёплых паветраных мас з боку паўднёвага захаду Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны с
|
|