Адным кандыдытам больш
Адным кандыдытам больш
Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу грамадзянiна, чыя iнiцыятыўная група не была зарэгiстраваная
Цэнтральная камiсiя вызначылася з парадкам выступлення ў СМІ кандыдатаў у дэпутаты.
Учора падчас пасяджэння была прынятая адпаведная пастанова. Паводле яе прэтэндэнт
на дэпутацкi мандат зможа апублiкаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з прапанаваных
рэспублiканскiх газет (вядома ж "Звязда", "Народная газета", "Рэспублiка", "Беларуская
нiва"), а таксама ў абласным i раённых выданнях, якiя распаўсюджваюцца на тэрыторыi
яго выбарчай акругi. Устаноўленыя таксама канкрэтныя тэрмiны падачы тэксту ў рэдакцыю
i яго памеры. Так аб’ём друкаванага тэксту не павiнен перавышаць чатырох тысяч
знакаў з прабеламi, а прадаставiць яго ў рэдакцыю — не пазней за сёмага верасня.
Пры гэтым кандыдат абавязаны звярнуцца ў рэдакцыю пiсьмова за два дні да публiкацыi
i паведамiць аб гэтым ЦВК.
Цэнтральная камiсiя прадстаўляе кандыдатам таксама бясплатны эфiрны час на радыё i тэлебачаннi. Тут свае правiлы: кандыдаты, зарэгiстраваныя ў сталiцы i на Мiншчыне, атрымаюць эфiрны час на радыёстанцыi "Сталiца", астатнiя ж — на абласных тэлерадыёкампанiях. Сталiчныя кандыдаты выступяць у эфiры тэлеканала "Лад", а прэтэндэнты ад Мiнскай вобласцi — па СТБ. Для разгляду ў Цэнтрвыбаркам былi накiраваныя дзевяць скаргаў ад грамадзян, чые iнiцыятыўныя групы не былi зарэгiстраваныя акруговымi камiсiямi. — Шэсць з iх былi складзеныя з парушэннямi патрабаванняў выбарчага заканадаўства, — паведамiў сакратар ЦВК Мiкалай Лазавiк. — Яны былi пададзеныя цi не ў тэрмiн, цi без подпiсаў членаў iнiцыятыўнай групы. Такiя скаргi мы пакiнулi без разгляду. Астатнiя ж тры былi разгледжаны па сутнасцi. У двух выпадках мы пакiнулi рашэнне акруговай камiсii без змяненняў, а ў адным — зарэгiстравалi iнiцыятыўную групу. У апошнiм згаданым выпадку акруговая камiсiя палiчыла, што адрас заяўнiка быў указаны няправiльна, аднак Цэнтральнай камiсiяй устаноўлена, што пытанне з прапiскай гэтага грамадзянiна зараз вырашаецца. Таму яна палiчыла магчымым яго скаргу задаволiць. Так што цяпер зарэгiстраваных у краiне iнiцыятыўных груп не 423, а 424. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу грамадзянiна, чыя iнiцыятыўная група не была зарэгiстраваная. |
|