Мілiцыя паглядзела на сваю дзейнасць вачыма насельнiцтва
Мілiцыя паглядзела на сваю дзейнасць вачыма насельнiцтва
Гэта адбылося на чарговым пасяджэннi калегii МУС. Сваю ацэнку дзейнасцi мiлiцыi за гэты год выказаў i мiнiстр Уладзiмiр Навумаў: — У цэлым тэндэнцыi за мiнулае паўгодзе, мяркую, някепскiя. Калi браць у працэнтах, то 2008 год — найлепшы ў гэтым дзесяцiгоддзi. Пры гэтым нельга сказаць, што ў нашай працы няма недахопаў. Па-ранейшаму для нас застаюцца актуальнымi пытаннi больш хуткага рэагавання на якiя-небудзь сiтуацыi, стаўлення да грамадзян, што да нас звяртаюцца, абыякавасцi, фанабэрыi, няспрытнасцi, адсутнасцi прафесiяналiзму асобных супрацоўнiкаў органаў. А гэта перакрэслiвае намаганнi цэлых калектываў, якiя працуюць добра. Таксама яшчэ шмат пытанняў прафiлактыкi злачыннасцi, прычым менавiта рэцыдыўнай злачыннасцi, бо палову злачынстваў здзяйсняюць грамадзяне, якiя раней мелi парушэннi закона. На жаль не толькi мы, а ў цэлым дзяржаўныя органы, пакуль не можам наладзiць працу так, каб грамадзяне, якiя адбылi пакаранне, атрымалi дапамогу i ў максiмальна сцiслы тэрмiн сталi паўнацэннымi членамi нашага грамадства. ацэнка грамадзян больш аб’ектыўная, чым ведамасная ацэнка, дзе адлюстроўваюцца толькi працэнтныя лiчбы. Мы i ад iх не адмаўляемся, але галоўную ролю адводзiм меркаванню грамадзян. І, як правiла, нашы ацэнкi i ацэнкi грамадзян супадаюць. Адказаў Уладзiмiр Навумаў i на пытаннi журналiстаў аб працы над пошукам арганiзатараў выбуху ў Мiнску ў Дзень Незалежнасцi: — Я мяркую, што гэтае злачынства раскрывальнае. Для гэтага ёсць дастаткова падстаў. Вядзецца вялiкая праца, канчатковым вынiкам якой будзе раскрыццё злачынства, але як хутка гэта адбудзецца, я сказаць не магу. Што датычыцца новых умоў правядзення масавых мерапрыемстваў, то мы новага нiчога не распрацоўвалi. Яны былi, ёсць i застаюцца. Але будзем так гаварыць: мiнулыя гады крыху ўсыпiлi пiльнасць МУС i дзяржаўных органаў, бо ўсе мерапрыемствы праходзiлi дастаткова лёгка i, будзем казаць, без асаблiвых парушэнняў. Цяпер мы робiм тое самае, што i раней было напiсана ў нашых iнструкцыях, але больш строга, чым да выбуху. I грамадзяне ставяцца да гэтага з разуменнем. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адбылося на чарговым пасяджэннi калегii МУС. Сваю ацэнку дзейнасцi мiлiцыi за гэты год выказаў i мiнiстр Уладзiмiр Навумаў. |
|