Ілья купанню не перашкода
Ілья купанню не перашкода
Купацца пасля 2 жнiўня можна. Як жа не акунуцца ў рэчку або возера, калi будзе спякота? Але многiя адмаўляюць сабе ў гэтым задавальненнi, спасылаючыся на шматвяковую быццам бы царкоўную забарону: маўляў, нельга купацца пасля дня прарока Iльi, што адзначаецца 2 жнiўня. Па тлумачэннi карэспандэнт агенцтва "Мiнск—Навiны" звярнулася да святара Свята-Духава кафедральнага сабора Аляксандра Шымбалева. Айцец Аляксандр патлумачыў, што гэта народная традыцыя звязана толькi з асаблiвасцямi клiмату i не мае пад сабой багаслоўскай асновы. "Дзень прарока Iльi святкуюць ва ўсiм свеце. Няўжо, скажам, праваслаўныя грэкi перастаюць са жнiўня плаваць у цёплым моры? Так што купайцеся на здароўе!" — дадаў суразмоўца. Таццяна БАЦЮК, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купацца пасля 2 жнiўня можна. Як жа не акунуцца ў рэчку або возера, калi будзе спякота? Але многiя адмаўляюць сабе ў гэтым задавальненнi, спасылаючыся
|
|