21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...І кароў трымаць няма сэнсу?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...І кароў трымаць няма сэнсу?

Не ведаем, як у iншых вёсках, а ў нас, калi па вялiкiм рахунку, пайшоў чалавек на пенсiю i ўсё — больш не патрэбен. Раней калгас хоць сенажаць скошваў, людзi для сваiх рагуляў сена насушвалi, цяпер...

Выдзелiлi па 15 сотак той скошанай сенажацi на адну карову. Трава была дрэнная. Высушылi, злажылi, а везцi няма чаго — па паўвоза выйшла. А на зiму трэба 5—6 вазоў. Дзе ўзяць? Адна з нашых жанчын пайшла да кiраўнiкоў гаспадаркi, каб на гэта паскардзiцца. Ведаеце, што пачула ў адказ? Што жыве яна цяпер у аграгарадку i што тут кароў трымаць няма сэнсу. Прыходзьце, маўляў, выпiшам вам малака па 800 рублёў за лiтр. I не трэба, каб вашы каровы вулiцы забруджвалi.

Мы вельмi абураны гэтым адказам. Некалi ў нашай вёсцы было 400 кароў, цяпер — менш за 80. Атрымлiваецца, што i тыя непатрэбныя — аграгарадок. А навошта ён нам, калi не трымаць скацiну?

Не схлусiм: прыемна, што каля хат паставiлi прыгожыя агароджы, зрабiлi пешаходныя дарожкi. За гэта мы вельмi ўдзячныя. Але ж iншых "аграгарадоцкiх" даброт мы пакуль не адчулi. Гадоў 30 таму згарэў стары клуб, дык яго i сёння няма. Моладзь на дыскатэкi ездзiць у суседнiя вёскi за 5—10 кiламетраў. Бацькi, бабулi-дзядулi потым ноч не спяць, перажываюць. А маглi ж бы i самi схадзiць на нейкi канцэрт, каб было куды...

I яшчэ адно набалелае — няма ў нашай вёсцы грамадскай лазнi. Ёсць у асобных людзей асабiстыя, ёсць "ведамасныя" — на жывёлагадоўчым i свiнакомплексе, ёсць 4 мыйныя месцы на палявым стане. Але ўсе яны — для сваiх работнiкаў. А мы пенсiянеры. Хоць i стараемся па магчымасцi працаваць, трымаць гаспадарку.

I як добра было б, калi б у гэтым нам памагалi!..

Жыхары вёскi Варняны

Астравецкi раён

Ад рэдакцыi. На жаль, канкрэтнах подпiсаў пад гэтым пiсьмом няма. Прозвiшча на канверце — таксама. Але ж спiсаць гэты лiст у архiў па прычыне яго ананiмнасцi неяк не выпадала, бо ў iм, як падалося, аб вельмi балючых праблемах. Адно...

— Крый Бог падумаць, што яны, гэтыя праблемы, у нас закiнутыя i над iх вырашэннем нiхто не працуе, — патлумачыў па тэлефоне старшыня Варнянскага сельскага Савета Iван Iванавiч Пляўга. — Зроблены пэўныя захады па аднаўленню грамадскай лазнi (раней яна тут была...), на заўтра запланавана правядзенне круглага стала па ўсiх маладзёжных пытаннях — будаўнiцтве стадыёна, дысказалы... У абмеркаваннi гэтых праблем бярэ ўдзел старшыня райвыканкама.

А што датычыцца забеспячэння сенам... На асобных падворках гэта праблема — не без таго — вiдаць, iснуе. Але мне асабiста неяк не верыцца, каб нехта з кiраўнiцтва СВК мог параiць ад кароў пазбаўляцца...

На жаль, канкрэтнах подпiсаў пад гэтым пiсьмом няма. Прозвiшча на канверце — таксама. Але ж спiсаць гэты лiст у архiў па прычыне яго ананiмнасцi неяк не выпадала, бо ў iм, як падалося, аб вельмi балючых праблемах. Адно...

— Крый Бог падумаць, што яны, гэтыя праблемы, у нас закiнутыя i над iх вырашэннем нiхто не працуе, — патлумачыў па тэлефоне старшыня Варнянскага сельскага Савета Iван Iванавiч Пляўга. — Зроблены пэўныя захады па аднаўленню грамадскай лазнi (раней яна тут была...), на заўтра запланавана правядзенне круглага стала па ўсiх маладзёжных пытаннях — будаўнiцтве стадыёна, дысказалы... У абмеркаваннi гэтых праблем бярэ ўдзел старшыня райвыканкама.

А што датычыцца забеспячэння сенам... На асобных падворках гэта праблема — не без таго — вiдаць, iснуе. Але мне асабiста неяк не верыцца, каб нехта з кiраўнiцтва СВК мог параiць ад кароў пазбаўляцца...

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаем, як у iншых вёсках, а ў нас, калi па вялiкiм рахунку, пайшоў чалавек на пенсiю i ўсё — больш не патрэбен. Раней калгас хоць сенажаць скошваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика