21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...наперад па бутэльку!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...наперад па бутэльку!

Не па тую, такую знаёмую ўсiм, што прадаецца для "ўзняцца тонусу" ў магазiне, — па iншую. Што валяецца пад нагамi. Па ПЭТ-бутэльку, адным словам. З-за цiкаўнасцi: колькi iх там можа знаходзiцца ў спецыяльна пастаўленых кантэйнерах для смецця i камунальна-бытавых адходаў, я накiраваўся ў двор нашага дзевяцiпавярховiка, дзе ў тых бачках корпалiся два бамжы. Яны выбiралi адтуль кавалкi паперы, кардону, шкляныя бутэлькi, а вось пластмасавыя ёмiстасцi, як мне здалося, iгнаравалi.

Для "разведкi" спытаў у iх, цi можна далучыцца да "аперацыi"? Старэйшы, з татуiроўкамi на руцэ, змерыўшы мяне з галавы да ног ацэньваючым позiркам i ўпэўнiўшыся, вiдаць, у тым, што перад iмi, як гаворыцца, не iхняга поля "ягада", працадзiў праз зубы: здзекваешся?! Ды не, сказаў я. Зарабiць трохi хачу. У даўгi залез. Жонка прымушае.

Не ведаю, паверылi мне мужыкi цi не, толькi той, з татуiроўкай, папярэдзiў: а цi ведаеш ты, хлопча, што двары вось з гэтымi кантэйнерамi падзеленыя памiж пэўнымi людзьмi, што яны ў зоне ўплыву i кантролю iхняга? І калi хто староннi палезе туды, можа атрымаць па лычу. З сукровiцай. Ты гэтага хочаш?

Ды не, прамямлiў я. Проста ПЭТ-бутэлькамi цiкаўлюся. "Татуiроўшчык" на момант памякчэў: пластмасу можаш забiраць. Драбяза, дрэнь. А калi без нас дакранешся да iншага дабра (тут ён зноў раззлаваўся, напяў мускулы), ногi павырываем.

Пасля такой вось нярадаснай "уверцюры" я накiраваўся ў прыёмна-нарыхтоўчы пункт другаснай сыравiны, што знаходзiцца побач з нашым домам, на тэрыторыi Цэнтральнага рынку Гомеля. Каб высветлiць: чаму бамжы аддаюць у сваiм, прабачце, "бiзнэсе" перавагу адным вiдам выкiнутых адходаў, а на iншыя не звяртаюць увагi. Там мне сказалi, што прымаюць толькi макулатуру, а астатняе — недалёка, на Рэчыцкiм праездзе. Бяру накiрунак туды, у прыёмна-нарыхтоўчы пункат № 3 ПТУП "Гомелькаапдругасрэсурсы" аблспажыўсаюза. Побач з iм сядзяць тры бамжы, якiя пасля здачы нейкiх адходаў атаварылiся бутэлькай вiна i абыходзяцца пры гэтым без закусi. Адна бабулька падвезла на тачцы кiлаграмаў з дзесятак кардону, а мужык, таксама пенсiянер, некалькi бутэлек цёмнага колеру з-пад шампанскага i пiва.

— Прымаем шмат што, — расказалi мне работнiкi пункта. — Цэны якiя закупачныя на iх? За адзiн кiлаграм макулатуры, бутэлек шкляных i ПЭТ, полiстыролу, полiпрапiлену, матрацаў, коўдраў, у якiх утрымлiваецца вата, па сто рублёў, адходы iншага тэкстылю — 90. За кiлаграм лому чорнага металу — 160, свiнцу — 390, цынку — 210, алюмiнiю — 560, медзi — 2130 рублёў. Апошнiя два вiды насельнiцтва нам амаль не здае. Шукаюць прыватныя пункты, дзе цэны куды вышэйшыя.

Прыкiдваю, колькi трэба чалавеку, скажам, прадаць у пункт тых ПЭТ-бутэлек, каб атрымаць тысячу рублёў. Адна паўтаралiтроўка важыць 42 грамы. На кiлаграм, лiчы, трэба 24 бутэлькi. Гэта значыць — мяшок трэба цягнуць, каб зарабiць сто рублёў. А калi тысячу, дык атрымлiваецца, што на яе спатрэбiцца сабраць амаль 240 (!). Вось дык штука! Яна, у прыватнасцi, растлумачвае логiку i тых двух бамжоў, якiя дазвалялi мне "папаляваць" на тыя ПЭТ-бутэлькi, i пенсiянераў, i iншых жыхароў, якiя амаль не збiраюць iх для здачы.

Гутарым са старшынёй абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Алегам Акушкам, якi рабiў даклад на сесii аблсавета дэпутатаў, дзе прымалася праграма па выкарыстаннi адходаў на 2008—2012 гады. Ён расказвае, што кожны год на Гомельшчыне ўтвараецца звыш мiльёна тон адходаў вытворчасцi, узровень выкарыстання якiх складае каля 30 працэнтаў. Сёння ў адвалах прадпрыемстваў накоплена больш як 18 мiльёнаў тон фасфагiсу, чатырох мiльёнаў тон лiгнiну i каля мiльёна тон электраплавiльнага шлаку.

Маюцца несумненныя поспехi ва ўцягненнi ў гаспадарчы абарот, напрыклад, будаўнiчых адходаў. Год таму з абласнога бюджэту былi выдзеленыя фiнансавыя сродкi для закупкi iмпартнага высокапрадукцыйнага абсталявання для iх перапрацоўкi. Яно было перададзена на баланс "Палессебуду" i летась перапрацавала 25 411 тон будаўнiчых адходаў. У адпаведнасцi з рашэннем аблвыканкама ў шэрагу раёнаў арганiзаваны спецыяльныя пляцоўкi для часовага захавання будаўнiчых адходаў, вызначаны арганiзацыi, адказныя за iх эксплуатацыю, асобны збор i перапрацоўку.

А ўзяць уцягненне ў гаспадарчы абарот адходаў пластмас. Летась, напрыклад, аб’ёмы перапрацоўкi iх павялiчылiся на 20 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года i склалi чатыры тысячы тон. Больш за палову прыходзiцца на долю прадпрыемства "Экапластсэрвiс". Стараюцца ў гэтым напрамку таксама i Калiнкавiцкi завод бытавой хiмii, i Гомельскi "Iмпульс", i Рэчыцкi "Тэрмапласт", i iншыя, якiм камiтэт прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя дапамагае фiнансамi.

Што датычыцца камунальных адходаў, гаворыць Алег Акушка, дык гадавое ўтварэнне iх ацэньваецца лiчбай 400 тысяч тон, i летась ад насельнiцтва было прынята другаснай сыравiны ў выглядзе паперы, кардону, шкла, тэкстылю, металаў i пластмас у аб’ёме 54,2 тысячы тон. Многа гэта цi мала, лiчыце самi: 12 працэнтаў ад агульнага аб’ёму камунальных адходаў. Якi ж асноўны спосаб iх утылiзацыi? Пахаванне на палiгонах i мiнi-палiгонах, якiх адпаведна 27 i 864 у сельскай мясцовасцi i якiя займаюць больш за тысячу гектараў зямлi.

У вобласцi няма сiстэмы збору такiх адходаў, як складаная бытавая тэхнiка, што выйшла з эксплуатацыi, адходаў, што ўтварылiся ў вынiку работы транспартных сродкаў. Неабходна таксама арганiзаваць сiстэму збору i перапрацоўкi небяспечных адходаў, якiя ўтрымлiваюць цяжкiя металы i iх злучэннi. А гэта i тэрмометры, i люмiнесцэнтныя лямпы, i гальванiчныя элементы сiлкавання, i нявыкарыстаныя лекавыя прэпараты, i хiмiчныя сродкi, што выкарыстоўваюцца ў быце.

Старшыню камiтэта па прыродных рэсурсах i ахове навакольнага асяроддзя дапаўняе вядучы спецыялiст па звароце адходаў у другасныя матэрыяльныя рэсурсы гэтай арганiзацыi Дзмiтрый Кульчык. Ён гаворыць аб тым, што закупачныя цэны на многiя другасныя рэсурсы сапраўды не стымулююць насельнiцтва на збор сыравiны. Акрамя таго, размяшчэнне прыёмных нарыхтоўчых пунктаў не дазваляе ахапiць усю рэсурсную базу i гэта знiжае эфектыўнасць работы, тым больш што рэжым iх працы належным чынам не прывязаны да зручнага для насельнiцтва часу.

Трэба таксама паклапацiцца аб удасканальваннi сiстэмы асобнага збору адходаў у плане рэфармавання аплаты паслуг па вывазе i пахаваннi камунальных адходаў арганiзацыямi ЖКГ, бо сiстэма гэта будуецца не па фактычным аб’ёме вывезеных адходаў, а па зацверджаных нормах накаплення iх на аднаго чалавека. Ёсць прабелы i ў рабоце 22 станцый, якiя сартуюць камунальныя адходы. Праектна-каштарысная дакументацыя распрацавана толькi на 75 працэнтах аб’ектаў, ды i самi станцыi не поўнасцю задзейнiчаны...

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не па тую, такую знаёмую ўсiм, што прадаецца для "ўзняцца тонусу" ў магазiне, — па iншую. Што валяецца пад нагамi. Па ПЭТ-бутэльку, адным сл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика