"Не хачу, каб пасля мяне тут застаўся патоп..."
"Не хачу, каб пасля мяне тут застаўся патоп..."
...Гарэлку ў першы раз я паспрабаваў малым, на Каляды. Як зараз помню, мы, хлапчукi, сабралiся разам, кожны прынёс з сабой па чацвярцiнцы. Старэйшыя адразу ж сталi пiць i ледзь не адразу ж — бiцца. Я на гэта паглядзеў, убачыў, што мая чацвярцiнка цэлая, забраў яе i пайшоў дамоў. "Норму" сваю выпiў за хлявом адзiн, заснуў там жа, у снезе. Дзякаваць Богу выжыў, але дзесятаму — не заказаў. Павiнен прызнаць, што самагонка ў вёсцы была заўсёды — у вайну, пасля вайны, пры камунiстах, пасля iх... Гналi яе з бульбы i з жыта, разлiчвалiся ёю за ўсё. Мы, хлапчукi, у свае 12—13 гадоў ужо хадзiлi за плугам — заворвалi гной, абганялi бульбу, пiлавалi некаму дровы, вазiлi збожжа ў млын... I нам таксама налiвалi. Хоць па 100 грамаў. Хутка я стаў прыкмячаць, што ўжо шукаю iх... А потым мяне выбралi брыгадзiрам i шукаць больш не трэба было — пi хоць у кожнай хаце. Прычым не чарку! Аднойчы на нарад я прыйшоў не проста выпiўшы, а па-сапраўнаму п’яны. Старшыня калгаса сабраў праўленне i спытаў: ты будзеш пiць цi працаваць? Я тады выбраў другое, пры людзях даў слова i стрымаў яго, як нi цяжка гэта далося. З той пары мiнула ўжо шмат гадоў i толькi iх можна лiчыць жыццём. Брыгада ў мяне была вялiкая, каля 100 чалавек. Дакладных на п’янiц я нiколi не пiсаў, бо яны мяне заўсёды слухалi, прымалi за свайго. Рады, што змог дапамагчы i адной даярцы. Гiнула, бедная... Я ёй сказаў, што я таксама пiў, але кiнуў, змог. Яна — таксама змагла! А колькi народу гiне!.. Мне цяпер 75. Цудоўна разумею, што пара збiрацца. Але вельмi не хачу, каб пасля мяне тут застаўся патоп, бо п’юць цяпер вельмi многiя. I як мне дык дзiўна — трактарыстаў на "ужыванне" ранiцой правяраюць, а спецыялiстаў — не. А яны ж не менш небяспечныя, бо выпiваючы, iншым людзям прыклад даюць... Я разумею — рэцэпта на цвярозасць няма нi ў кога, але ж, каб чалавеча ведаў, што сатварыў яго Бог, а не малпа якая, п’янства мо, было б менш? Што датычыцца мяне — На жыццё я не крыўдую, Што хацеў, то й атрымаў — Свае гады маладыя, На гарэлку прамяняў. Калi ласка, не паўтарайце мой "подзвiг". Васiль Iванавiч Шусцер, в. Вясея, Слуцкi раён. в. Вясея, Слуцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я разумею — рэцэпта на цвярозасць няма нi ў кога, але ж, каб чалавеча ведаў, што сатварыў яго Бог, а не малпа якая, п’янства мо, было б менш? |
|