21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей Амерыканскi атамны авiяносец згарэў з-за цыгарэты

Прычынай пажару на атамным авiяносцы ВМС ЗША "Джордж Вашынгтон" стала незатушаная цыгарэта.

У афiцыйным паведамленнi ВМС ЗША, у прыватнасцi, гаворыцца, што ўзгаранне ўзнiкла па прычыне курэння ў неналежным месцы побач з лёгкаўзгаральнымi вадкасцямi. У сувязi з iнцыдэнтам камандзiр авiяносца i яго старпам былi вызваленыя ад выканання сваiх абавязкаў.

Нагадаем, узгаранне на атамным авiяносцы адбылося ранiцай 22 мая. У вынiку пажару адзiн вайсковец атрымаў апёкi, i яшчэ 23 былi шпiталiзаваныя з цеплавым шокам. Матэрыяльны ўрон ад пажару склаў 70 мiльёнаў долараў.

Кiеўскае метро могуць спынiць з-за дрэннага фiнансавання

Праца кiеўскага метро можа быць прыпыненая па прычыне недастатковага фiнансавання.

Як заявiў начальнiк КП "Кiеўскi метрапалiтэн" Пётр Мiрошнiкаў, у выпадку, калi тарыфы на праезд у метро не будуць павялiчаныя, прадпрыемства не зможа функцыянаваць...

Гаага паспяшаецца асудзiць Караджыча

Экс-прэзiдэнт Рэспублiкi Сербскай Радаван Караджыч упершыню паўстаў перад суддзямi Мiжнароднага трыбунала для былой Югаславii (МТБЮ) у чацвер у 18.00. Як адзначаюць СМІ, МТБЮ давядзецца паспяшацца: калi прысуд не будзе вынесены да 2010 года, справу пера-дадуць у Сербiю, i тады вынiк працэсу будзе непрадказальным.

Абвiнавачванне былому лiдару баснiйскiх сербаў афiцыйна прад’явiць галандскi суддзя Алфонс Ары. Калi Караджыч адразу прызнае сваю вiну, суддзям застанецца вызначыць для яго меру пакарання. У выпадку непрызнання Караджычам вiны хоць бы па адным з 11 пунктаў вылучанага супраць яго трыбуналам у 1995-м i дапоўненага ў 2000 годзе абвiнаваўчага заключэння, над былым лiдарам баснiйскiх сербаў адбудзецца судовы працэс, якi абяцае стаць вельмi складаным i даволi доўгiм.

Першы допiнг-скандал: 5 расiйскiх лёгкаатлетак не паедуць у Пекiн

Пры гэтым усе яны лiчылiся рэальнымi прэтэндэнткамi на алiмпiйскiя медалi.

Мiжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IААF) часова адхiлiла 5 расiйскiх лёгкаатлетак ад удзелу ў спаборнiцтвах пад эгiдай IААF, паведамiў у чацвер прэзiдэнт Усерасiйскай федэрацыi лёгкай атлетыкi Валянцiн Балахнiчаў. Падставай для гэтага стала неадпаведнасць iх ДНК допiнг-пробам, узятым у расiянак у красавiку-маi мiнулага года. Такiм чынам, адразу пяць расiянак не змогуць выступiць на пекiнскай Алiмпiядзе: рэкардсменка свету Алена Собалева, якая павiнна была бегчы ў Пекiне дыстанцыi 800 i 1500 метраў; чэмпiёнка Еўропы па кiданнi дыска Дар’я Пiшчальнiкава; малатабойка Гульфiя Ханафеева; двухразовая чэмпiёнка свету ў бегу на 1500 метраў Таццяна Тамашова i бягуння на 800 метраў Юлiя Фаменка.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай пажару на атамным авiяносцы ВМС ЗША "Джордж Вашынгтон" стала незатушаная цыгарэта. У афiцыйным паведамленнi ВМС ЗША, у прыватнасцi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика