Ён разгадаў знак бясконцасці
Ён разгадаў знак бясконцасці
Перавернутая васьмёрка — знак бясконцасцi — сiмвал, якi натхняе не толькi тых, хто мыслiць матэматычнымi катэгорыямi, але i творчых асобаў. Лiчбу восем вельмi любiць дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ўладзiмiр Пракапцоў. Ён нарадзiўся 8 жнiўня i менавiта ў гэты дзень збiраецца прадставiць у музеi сваю выставу з васьмi карцiн, якая будзе мець назву "Мой час". Калi час рухаецца пад знакам бясконцасцi, то ствараць можна без асаблiвай боязi нешта не паспець. Тым больш, што асноўнай застаецца праца дырэктарам. Ёй Уладзiмiр Пракапцоў аддаў 10 гадоў са сваiх 55. Менавiта гэты юбiлей будзе адзначаны выставай, якая адкрыецца дакладна 8 жнiўня ў 8 гадзiн i 8 хвiлiн, а запрошана на адкрыццё 88 чалавек, якiх на фуршэце чакаюць 8 напояў i 8 закусак. Здагадайцеся, колькi дзён i хвiлiн дырэктар музея адпусцiў на сваю выставу?.. Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавернутая васьмёрка — знак бясконцасцi — сiмвал, якi натхняе не толькi тых, хто мыслiць матэматычнымi катэгорыямi, але i творчых асобаў. Лiчбу восе
|
|