21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узнімем лiбiда на новую вышыню!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узнімем лiбiда на новую вышыню!

Здаецца, Фрэйд назваў iмпатэнцыю "самай частай няўдачай у жыццi чалавека". Што ж, цяжка яму пярэчыць, паколькi вядома, што дзесьцi ад 50 да 80 працэнтаў мужчын ва ўзросце ад 20 гадоў перажылi або перажываюць гэту самую няўдачу. А разам з iмi — i iх партнёршы...

Не дзiўна, што ва ўсе часы ў розных краiнах чалавек шукаў выйсце... цi ўваход?.. Адным словам, розныя дапаможныя сродкi, якiя яшчэ называюць афрадызiякамi, здольнымi ўзняць "настрой", павысiць жаданне i падарыць хоць бы яшчэ раз салодкiя перажываннi. Дарэчы, пра "яшчэ раз". Адзiн айчынны прафесар у галiне ўралогii паведамiў неяк цiкавую, нават кранальную гiсторыю. Маўляў, давялося яму "ў апошнi раз" дапамагчы свайму колiшняму пацыенту ў адной далiкатнай справе. Пацыенту таму, мiж iншым, — пад восемдзесят. Вочы амаль не бачаць, але ж прафесара яшчэ на калiдоры пазнаў, спынiў, нагадаў, як той некалi яго лячыў, а потым i просьбу агучыў: "Падабаецца мне суседка мая, ну, нiчога не зробiш... Дапамажыце яшчэ раз "у страi" апынуцца. Калi што, дык i памерцi ў гэты момант не шкада...".

Ну, афрадызiякамi, калi ўжо ёсць сур’ёзная праблема, наўрад цi вернеш радасць быцця. І без звароту да ўрача тут не абысцiся. А тое i сапраўды пры выкарыстаннi незнаёмых лекавых прэпаратаў i iншых эксперыментаў над сабой намаганнi могуць стаць апошнiмi.

Раслiны-афрадызiякi, заклiканыя палепшыць тое, што ў прынцыпе не зусiм адмерла, выкарыстоўваюцца ва ўсiм свеце. Для розных культур, праўда, характэрныя розныя адносiны да падобнай практыкi. Краiны, якiя трапiлi пад уплыў хрысцiянства, часта выступаюць супраць афрадызiякаў. У азiяцкiх жа краiнах яны, наадварот, карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. У апiсаннях рытуалаў Месапатамii можна знайсцi ўспамiны аб "ап’яняльным напоi", якi выкарыстоўваўся як афрадызiяк, дакладны склад якога, на жаль, не захаваўся. Напоi, як i раслiны, таксама выкарыстоўваюцца ў розных краiнах. Так, у Кiтаi вiно, асаблiва жэньшэневае, лiчылася афрадызiякам.

Дарэчы, паводле iндыйскай фiласофii, афрадызiяк прызначаны не для дон-жуанаў, а, хутчэй, для сямейнай пары. Мяркуецца, што да яго звяртаюцца, каб дасягнуць радасцi шлюбнага жыцця, узмацнiць задавальненне, захаваць каханне памiж пастаяннымi партнёрамi, узняць iх блiзкасць на новы ўзровень.

Кажуць, што адзiн з вядомых афрадызiякаў "Аюрведы" — маджун — складаецца з зерня i лiсця дурману, гваздзiкi, кардамону, ладану, анiсу, кмену, топленага масла, мукi, малака i цукру. Той, хто адведае такую сумесь, павiнен перажыць экстаз, палёт i нястрымнае сэксуальнае жаданне...

У Паўднёвай Афрыцы раслiнным афрадызiякам, якi атрымаў сусветнае прызнанне, стала раслiна кола. У Заходняй Афрыцы напоi для павышэння патэнцыi вырабляюць з дапамогай кары дрэва ёхiмбе. У Амерыцы растуць, напрыклад, дамiяна, муiра-пуама i ванiль, якiя выкарыстоўваюцца ў вытворчасцi таблетак-афрадызiякаў.

Пяцёрка найбольш вядомых раслiн-афрадызiякаў выглядае наступным чынам:

ЖЭНЬШЭНЬ. Прымяняецца ў краiнах Азii некалькi тысяч гадоў. Дзейнiчае як стымулятар, аднаўляе фiзiчную i разумовую энергетыку, узмацняе канцэнтрацыю, трываласць, надае сiлы. Дапамагае прыстасавацца да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя, перанапружання. Нармалiзуе гарманальны фон, узмацняе працэсы метабалiзму i павялiчвае прыток крывi да генiталiй.

Прымяняецца ў краiнах Азii некалькi тысяч гадоў. Дзейнiчае як стымулятар, аднаўляе фiзiчную i разумовую энергетыку, узмацняе канцэнтрацыю, трываласць, надае сiлы. Дапамагае прыстасавацца да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя, перанапружання. Нармалiзуе гарманальны фон, узмацняе працэсы метабалiзму i павялiчвае прыток крывi да генiталiй.

Паказанне да прымянення. Адсутнасць сэксуальнага жадання ў сувязi са стрэсам, стамленнем, парушэннем гарманальнага ўзроўню. Не рэкамендуецца ўжываць асобам з павышаным цiскам, пры высокiм узроўнi эстрагену ў крывi, цяжарным, хворым на рак малочнай залозы.

ГIНКА БIЛОБА. Не толькi паляпшае памяць, але i расслабляе сценкi сасудаў, павялiчвае цыркуляцыю крывi ў канечнасцях, спрыяе эрэкцыi.

Не толькi паляпшае памяць, але i расслабляе сценкi сасудаў, павялiчвае цыркуляцыю крывi ў канечнасцях, спрыяе эрэкцыi.

Рэкамендуецца людзям, нiзкае лiбiда якiх звязана са стрэсам, хваробамi сасудзiстай сiстэмы. Процiпаказаннi: цяжарнасць, ужыванне iншых медыкаментаў.

ДАМIЯНА. Утрымлiвае эфiрныя алеi, якiя выклiкаюць лёгкае раздражненне мочапалавой сiстэмы i выклiкаюць лёгкi стымулюючы эфект. Раслiна паляпшае цыркуляцыю крывi i павялiчвае адчувальнасць нервовых канчаткаў.

Утрымлiвае эфiрныя алеi, якiя выклiкаюць лёгкае раздражненне мочапалавой сiстэмы i выклiкаюць лёгкi стымулюючы эфект. Раслiна паляпшае цыркуляцыю крывi i павялiчвае адчувальнасць нервовых канчаткаў.

Рэкамендуецца асобам, чыё нiзкае лiбiда звязана са знiжанай адчувальнасцю i цяжкасцямi ў дасягненнi аргазму. Процiпаказана пры цяжарнасцi.

Muira puama (Ptychopetalum olacoides) Potency Wood. Стымулюе сэксуальнае жаданне шляхам уздзеяння на нервовую сiстэму, павялiчвае выпрацоўку гармонаў.

Стымулюе сэксуальнае жаданне шляхам уздзеяння на нервовую сiстэму, павялiчвае выпрацоўку гармонаў.

Рэкамендуецца людзям з нiзкiм узроўнем узбуджальнасцi, мужчынам з эрэктыльнай дысфункцыяй. Процiпаказаннi: цяжарнасць.

ЗВЕРАБОЙ. Выкарыстоўваецца як сродак для ўзняцця настрою, i адпаведна, для стымуляцыi сэксуальнай актыўнасцi ў людзей, падвержаных стрэсу i дэпрэсii. Нiзкая сэксуальная актыўнасць — адзiн з паказчыкаў таго, што чалавек знаходзiцца на ранняй стадыi дэпрэсii.

Выкарыстоўваецца як сродак для ўзняцця настрою, i адпаведна, для стымуляцыi сэксуальнай актыўнасцi ў людзей, падвержаных стрэсу i дэпрэсii. Нiзкая сэксуальная актыўнасць — адзiн з паказчыкаў таго, што чалавек знаходзiцца на ранняй стадыi дэпрэсii.

Рэкамендуецца ўсiм, чыя сэксуальная актыўнасць знiжана ў вынiку фiзiчнай стомленасцi, стрэсу, дрэннага настрою, дэпрэсii. Асаблiва карысна для жанчын ва ўзросце надыходу клiмаксу. Процiпаказаннi: цяжарнасць, ужыванне iншых лекавых прэпаратаў.

Як раслiны-афрадызiякi ўздзейнiчаюць на арганiзм?

— паляпшаюць агульны фiзiчны, разумовы i сэксуальны стан арганiзма;

— павышаюць сэксуальнае жаданне шляхам прамога ўздзеяння на мозг;

— стымулююць выпрацоўку гармонаў, якiя павышаюць лiбiда;

— ўзнiмаюць настрой;

— павялiчваюць прыток крывi да палавых органаў;

— стымулююць эратычныя думкi i сны.

Лепей ведаць

Патэнцыя лiчыцца нармальнай, калi мужчына хоча палавых зносiнаў i здольны iх ажыццяўляць, наколькi дазваляюць абставiны. Усе мужчыны павiнны ведаць, што незалежна ад прычын iмпатэнцыя можа быць вылечана ў 95 працэнтах выпадкаў.

Iмпатэнцыя можа быць важным сiмптомам сур’ёзнага захворвання, арганiчнага парушэння — псiхагеннага, нейрагеннага, артэрыяльнага, венознага, звязанага з прыёмам пэўных лекавых прэпаратаў, а таксама злоўжываннем алкаголем i курэннем. Найбольш частай прычынай iмпатэнцыi з’яўляецца цукровы дыябет, таму перш за ўсё, неабходна абследавацца.

Паляпшэнне эрэкцыi — складаная задача, вырашыць якую дапаможа толькi поўнае абследаванне i рэкамендацыi ўрача. Вытворцы таблетак i прэпаратаў, якiя абяцаюць iмгненна павысiць патэнцыю, могуць нанесцi здароўю каласальную шкоду.

Рэзюмэ

Паважаныя мужчыны, заўсёды верце ў свае сiлы, даруйце жанчынам неасцярожныя словы i сачыце за сваiм ладам жыцця. Немагчыма атрымлiваць усе задавальненнi адразу. Таму калi вы курыце, ужываеце шмат алкагольных напояў i не разнастайна харчуецеся, то цудаў вам чакаць не даводзiцца.

заўсёды верце ў свае сiлы, даруйце жанчынам неасцярожныя словы i сачыце за сваiм ладам жыцця. Немагчыма атрымлiваць усе задавальненнi адразу. Таму калi вы курыце, ужываеце шмат алкагольных напояў i не разнастайна харчуецеся, то цудаў вам чакаць не даводзiцца.

Паважаныя жанчыны, сачыце, калi ласка, за тым, што i як вы кажаце свайму мужчыну, а таксама не эканомце на iх штодзённым рацыёне, у якi абавязкова павiнны ўваходзiць не толькi бульба з яешняй, але i арэхi, сухафрукты, садавiна, гароднiна, зялёны чай, тушанае мяса i рыба. Чым лепей вы будзеце вытрымлiваць гэта "правiла", тым часцей i больш якасна будзе радаваць вас партнёр.

сачыце, калi ласка, за тым, што i як вы кажаце свайму мужчыну, а таксама не эканомце на iх штодзённым рацыёне, у якi абавязкова павiнны ўваходзiць не толькi бульба з яешняй, але i арэхi, сухафрукты, садавiна, гароднiна, зялёны чай, тушанае мяса i рыба. Чым лепей вы будзеце вытрымлiваць гэта "правiла", тым часцей i больш якасна будзе радаваць вас партнёр.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, Фрэйд назваў iмпатэнцыю "самай частай няўдачай у жыццi чалавека". Што ж, цяжка яму пярэчыць, паколькi вядома, што дзесьцi ад 50 да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика