Белавежская пушча рыхтуецца да святкавання 600-годдзя
Белавежская пушча рыхтуецца да святкавання 600-годдзя
У наступным годзе старэйшы Нацыянальны парк Беларусi, "Белавежская пушча", адзначыць 600-годдзе. Падрыхтоўка да святкавання iдзе ў адпаведнасцi з планам мерапрыемстваў, якi зацверджаны Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, на яго рэалiзацыю плануецца асвоiць больш як 60 мiльярдаў беларускiх рублёў. Перш за ўсё, змяненнi закрануць iнфраструктуру i аб’екты турызму. Так, у блiжэйшы час з’явiцца новы адмiнiстрацыйна-экалагiчны цэнтр з музеем прыроды. Як расказалi ў РУП "Галоўнае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, распрацоўка праекта практычна завершана, а будаўнiцтва пачнецца ў вераснi. Акрамя гэтага, стары музей пераабсталююць пад рэстаран, рэканструююць гасцiнiцу, добраўпарадкуюць тэрыторыю рэзiдэнцыi Дзеда Мароза, дзе ўзвядуць шэраг новых аб’ектаў, для турыстаў распрацуюць i наладзяць чатыры новыя экалагiчныя маршруты, узвядуць новую аглядальную вышку i адрамантуюць дэманстрацыйныя вальеры. Прывядуць у належны выгляд i дарогi, якiя вядуць да Нацыянальнага парку. Як паведамiў генеральны дырэктар РУП "БрэстАўтадор" Мiхаiл Непачаловiч, практычна закончаны капiтальны рамонт аўтамабiльнай дарогi Р-83 "Брэст — Камянец — Нацыянальны парк "Белавежская пушча". У вераснi пачнецца рэканструкцыя моста цераз раку Лясная. У рамках святкавання 600-годдзя ў "Белавежскай пушчы" пройдзе цыкл мiжнародных канферэнцый з удзелам прадстаўнiкоў ЮНЕСКА, будзе зняты навукова-папулярны фiльм, выдадзены маляўнiчыя альбомы i буклеты, выпушчана памятная манета. Сектар па сувязях з грамадскасцю Беларускага рэкламна-iнфармацыйнага агенцтва Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да святкавання iдзе ў адпаведнасцi з планам мерапрыемстваў, якi зацверджаны Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, на яго рэалiзацыю плану |
|