21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

Школьны iнтэрнат абвалiўся ў Турцыi. У вынiку загiнула 8 дзяцей, 26 атрымалi раненнi i траўмы. Усяго ў трохпавярховым будынку знаходзiлася 60 чалавек, пад абломкамi апынулася 25 з iх. Згодна з папярэднiмi данымi, iнцыдэнт адбыўся ноччу з-за ўзрыву газавага абсталявання.

Чатыры населеныя пункты ў Шумiлiнскiм раёне аказалiся абясточанымi па вiне механiзатара КФГ "Крынiца", якi на камбайне збiў апору лiнii электраперадач. У вынiку падзення апоры адбыўся абрыў высакавольтнай электралiнii. Без электразабеспячэння засталiся 36 дамоў у 4 вёсках, у якiх пражывае каля 90 чалавек. Пры гэтым нi механiзатар, нi камбайн не пацярпелi. Праводзiцца правера.

117 манет даваеннага перыяду папоўнiлi калекцыю Музея беларускага Палесся ў Пiнску. Падчас будаўнiцтва будынка пракуратуры ў Пiнску машынiст экскаватара расшыраў вырыты катлаван пад фундамент. Манеты, якiя блiснулi на сонцы, заўважыў майстар СПМК, што праходзiў мiма. Знойдзены скарб складаецца з польскiх манет 1923—1936 гадоў выпуску, многiя з iх адчаканеныя са срэбра. Сума даволi значная. Мяркуецца, што грошы належалi аднаму з мясцовых жыхароў, так як раней тут былi жылыя дамы.

У Барысаве адбыўся кур’ёзны выпадак, звязаны з магазiннымi крадзяжамi. Дзяўчына прыходзiла ў магазiн без нiжняй бялiзны, а выходзiла ўжо ў новым, прычым адразу ў двух бюстгальтарах. На працягу тыдня з аддзела жаночага адзення ўнiвермага "Веста" знiкла тавараў амаль на 5 млн рублёў. Прадаўцы прыкмецiлi 19-гадовую жыхарку адной з вёсак, якая прыйшла ў магазiн у той жа куртцы, якая прапала ў аддзеле некалькi дзён таму. Прадаўцы адсочвалi "пакупнiцу" i на гэты раз злавiлi яе з рэчыўнымi доказамi. Яна спрабавала вынесцi дзве блузкi i два бюстгальтары.

Супрацоўнiкi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Беларусi сёлета за паўгода адабралi ў браканьераў каля 400 км сетак, 17 электравудаў, каля 7,5 тоны незаконна вылаўленай рыбы, а таксама 242 паляўнiчыя стрэльбы i больш за 3,3 тоны мяса дзiчыны. З парушальнiкаў прыродаахоўнага заканадаўства спагнана штрафаў у памеры больш за Br1,2 млрд.

Палiцыя акругi Імст (Аўстрыя) затрымала п’янага беларускага дальнабойшчыка, у якога ўтрыманне алкаголю ў крывi склала тры прамiле, паведамляюць iнфармагенцтвы. Палiцэйскiх насцярожыла, што адна фура выпiсвала на хаду "васьмёркi". Пасля таго, як палiцэйскiя спынiлi грузавiк, высветлілася, што ўтрыманне алкаголю ў крывi 47-гадовага грамадзянiна Беларусi складала велiчыню, што супастаўная з 600 г гарэлкi. Шакiраваныя палiцэйскiя адабралi вадзiцельскае пасведчанне i выпiсалi штраф у 1500 еўра. Згодна з аўстрыйскiмi законамi, максiмальная доза алкаголю, пры якой можна кiраваць аўтамабiлем, складае 0,5 прамiле.

У Саудаўскай Аравii арыштаваны мужчына, у якога было на дзве жонкi болей, чым дазволена. Па даных палiцыi, у мужчыны было шэсць жонак, у той час як iсламскiя законы дазваляюць максiмум — чатыры. Арыштаваны 56-гадовы мужчына — супрацоўнiк Камiсii па заахвочваннi добрых нораваў i папярэджваннi намаральнасцi, рэлiгiйнай палiцыi. Створана спецыяльная камiсiя па разглядзе сiтуацыi.

Арабскi шэйх адправiў свой аўтамабiль Lаmbоrghini Murсiеlаgо LР640 коштам 190 тысяч фунтаў стэрлiнгаў для замены масла з Катара ў Лондан. Па звестках друку, тэхабслугоўванне машыны ў лонданскай аўтамайстэрнi абышлося шэйху ў 3,5 тыс. фунтаў стэрлiнгаў, а транспарцiроўка — у 20 тысяч. Прадстаўнiкi авiякампанii Qаtаr Аirlinеs пацвердзiлi, што аўтамабiль шэйха сапраўды ажыццявiў падарожжа ў 10,5 тысячы кiламетраў з Катара ў Англiю i назад. Учынак шэйха выклiкаў бурныя пратэсты абаронцаў навакольнага асяроддзя. Эколагi назвалi гэта прыкладам таго, як багатыя людзi забруджваюць планету сваiмi грашыма. Дарэчы, назва машыны Murсiеlаgо пераводзiцца як "лятучая мыш".

Да 84-гадовага жыхара вёскi Краснiца Рагачоўскага раёна ўварваўся аднавясковец 1980 г.н., выламаўшы пры гэтым уваходныя дзверы. Раней судзiмы за крадзеж мужчына патрабаваў у пенсiянера грошы. Стары чалавек не разгубiўся i ўзяў у рукi паляўнiчую стрэльбу. Падчас барацьбы адбыўся адвольны стрэл, рабаўнiк быў паранены ў нагу, пасля чаго шпiталiзаваны ў бальнiцу. Па факце спробы рабаўнiцтва ўзбуджана крымiнальная справа.

Поўны абзац

Iндыянка са штата Хiмачал-Прадэш дала падставу iндыйскiм спецыялiстам задумацца над здольнасцямi чалавечага арганiзма супрацьстаяць моцнадзейным таксiнам. 56-гадовая сялянка з горнай вёскi перажыла больш за 70 змяiных укусаў. Дзiўны феномен пацвярджаюць супрацоўнiкi НДI, якi спецыялiзуецца на вытворчасцi супрацьяддзя. Упершыню жанчына звярнулася да iх паслуг у 1980 годзе, пасля гэтага кожны год яе кусалi па меншай меры дзве змяi. Такое насланнё некаторыя аднавяскоўцы жанчыны звязваюць з пракляццем, якое магло быць насланае на яе, аднак нiводзiн з калдуноў, да якiх яна звярталася, не змог дапамагчы. Родныя i блiзкiя сялянкi стараюцца трымацца ад яе падалей, каб не быць пакусанымi гадамi "за кампанiю".

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
117 манет даваеннага перыяду папоўнiлi калекцыю Музея беларускага Палесся ў Пiнску. Падчас будаўнiцтва будынка пракуратуры ў Пiнску машынiст экскавата
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика