Беларус расiянiну — раўня?
Беларус расiянiну — раўня?
Пагадненне аб аднолькавых правах для жыхароў Саюзнай дзяржавы — Беларусi i Расii — прапанаванае для ратыфiкацыi Дзярждуме. Сам дакумент быў падпiсаны ў Пецярбургу ў студзенi 2006-га. Беларускi бок ратыфiкаваў яго ў чэрвенi таго ж года, а ў Дзяржаўную думу ён паступiў лiтаральна днямi: законапраект унёс на ратыфiкацыю Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў. Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян дзвюх краiн на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання i жыхарства на тэрыторыi дзяржаў — удзельнiц Саюзнай дзяржавы ўступiць у сiлу адразу ж пасля абмену ратыфiкацыйнымi граматамi. Дакумент прадугледжвае шэраг магчымасцяў для жыхароў Беларусi i Расii. Так, напрыклад, грамадзяне адной краiны могуць свабодна ўязджаць, выязджаць, знаходзiцца, рухацца транзiтам, перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства на тэрыторыi iншай краiны. Выключэнне складаюць толькi тыя месцы, для наведвання якiх у адпаведнасцi з заканадаўствам бакоў патрабуецца спецыяльны дазвол... Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадненне аб аднолькавых правах для жыхароў Саюзнай дзяржавы — Беларусi i Расii — прапанаванае для ратыфiкацыi Дзярждуме. |
|