21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошні шанц стаць студэнтам

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні шанц стаць студэнтам

Абiтурыенты, якiя прайшлi на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ краiны, прымаюць вiншаваннi i з нецярпеннем чакаюць першай студэнцкай лекцыi. А прыёмныя камiсii ў гэты час працягваюць прымаць дакументы патэнцыяльных студэнтаў, але ужо на платную форму навучання. Апошнi тэрмiн падачы дакументаў — 2 жнiўня да шасцi гадзiн вечара. А пакуль тыя абiтурыенты, якiя не набралi патрэбную колькасць балаў, вырашаюць свой лёс, карэспандэнт "Звязды" паспрабавала атрымаць iнфармацыю аб папярэднiх вынiках уступнай кампанii ў прыёмных камiсiях буйных сталiчных ВНУ.

Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

На дзённую бюджэтную форму навучання прынялi 150 чалавек (у тым лiку — 17 чалавек з сельскай мясцовасцi). Двое з iх — пераможцы рэспублiканскiх алiмпiяд па прадмеце "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" — залiчаны на спецыяльнасць "Дзяржаўнае кiраванне i права" без уступных iспытаў. У лiку нашых студэнтаў пераможца алiмпiяды па геаграфii. Самы высокi прахадны бал для гарадскiх абiтурыентаў зафiксаваны на спецыяльнасцi "Дзяржаўнае кiраванне i эканомiка" — 303. Самы ж высокi прахадны бал для выпускнiкоў сельскiх школ — 291 — на спецыяльнасцi "Кiраванне iнфармацыйнымi рэсурсамi". Сёлета прыём дакументаў i залiчэнне абiтурыентаў на такiя спецыяльнасцi, як "Дзяржаўнае кiраванне i права" i "Дзяржаўнае кiраванне i эканомiка" вялося па вынiках прафесiйна-псiхалагiчнага субяседавання. Папярэднi аналiз паказвае, што ў Акадэмiю паступiлi толькi тыя абiтурыенты, якiя свядома выбралi гэту навучальную ўстанову. Прыходзiлi i абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсе, напрыклад, у Акадэмiю мiлiцыi. Але шлях на такiя запатрабаваныя спецыяльнасцi, як "Дзяржаўнае кiраванне i права" i "Дзяржаўнае кiраванне i эканомiка" для iх быў закрыты (паколькi яны напярэдаднi не планавалi паступаць у Акадэмiю кiравання, то, вядома, не праходзiлi субяседаванне на прадмет прафесiйнай прыдатнасцi)".

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка

На бюджэтную дзённую форму залiчаны 905 чалавек, сярод iх 6 чэмпiёнаў свету i Еўропы. Самы высокi конкурс на спецыяльнасць "Камп’ютарная графiка" — 9,2 чалавека на месца, на другiм месцы "Псiхалогiя. Сацыяльная псiхалогiя" — 7 чалавек на месца.

Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў

На стацыянар паступiла 360 чалавек, сярод iх 36 дзяўчат (летась набiралi 25 працэнтаў дзяўчат ад агульнай колькасцi абiтурыентаў). Самы вялiкi конкурс на спецыяльнасць "Правазнаўства" — сярод дзяўчат ён склаў 21 чалавек на месца. Сярэднi конкурс па Акадэмii прыкладна 4 чалавекi на месца, пры гэтым у хлопцаў ён нiжэйшы, чым у дзяўчат.

Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт

"Залiчана на дзённую бюджэтную форму навучання — 764 абiтурыенты (з сельскай мясцовасцi — 210, з горада — 554). Сярод iх ажно 24 пераможцы рэспублiканскiх алiмпiяд па хiмii i бiялогii. Самы высокi прахадны бал сярод гарадскiх абiтурыентаў — 300 — на стаматалагiчны факультэт, сярод сельскiх абiтурыентаў — 238 — на медыка-прафiлактычны факультэт.

Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў Самы высокi конкурс быў на спецыяльнасць "Менеджмент сацыякультурнай сферы" (факультэт культуралогii) — 9,4 чалавека на месца. Самы высокi прахадны бал сярод сельскiх абiтурыентаў назiраўся на спецыяльнасць "Бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя (замежная мова)" — 249. А, напрыклад, на спецыяльнасцi "Бiблiятэказнаўства" сельскi прахадны бал (199), быў большы за гарадскi (196). Шмат абiтурыентаў паступiла па мэтавым накiраваннi. Былi i казусныя непрыемныя сiтуацыi падчас прыёму дакументаў. З-за памылак у камерцыйных зборнiках для паступаючых у ВНУ (прымалi дакументы да 11 лiпеня (першы паток), а там было напiсана, што апошнi тэрмiн прыёму дакументаў — 25 лiпеня; цi на спецыяльнасць "Бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя (беларуская мова i лiтаратура)" прымалi сертыфiкат па прадмеце "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", а там было напiсана, што трэба здаваць "Гiсторыю Беларусi") многiя абiтурыенты страцiлi шанц вучыцца ў выбранай навучальнай установе".   Надзея ДРЫЛА. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абiтурыенты, якiя прайшлi на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ краiны, прымаюць вiншаваннi i з нецярпеннем чакаюць першай студэнцкай лекцыi. А п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика