21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе! Старэць не трэба!

...Гэта не байка, гэта насамрэч было. Сустрэлiся неяк былыя калегi. Як водзiцца, высветлiлi, хто дзе цяпер, успомнiлi, як працавалi раней, за лепшым часам, пакрытыкавалi гэты... Неўпрыкмет размова перайшла на так званыя свецкiя тэмы. Сярод iх, як вядома, бездакорныя тры — надвор’е, хатнiя жывёлы i, зразумела ж, дзецi. Вось адзiн з калег i расказаў, як ён дачку пацешыў. А потым — яна яго.

Купiў ён, значыць, малой набор дзiцячай касметыкi. Даўно прасiла. І вельмi ж рада была!..

Але ж радавацца адной — зусiм нецiкава, таму падарунак, назаўтра ж, трэба было занесцi ў садок.

Усю дарогу туды бацька вёў, так бы мовiць, растлумачальную работу. Казаў, што духамi можна "падзялiцца" з сяброўкамi — папырскацца ўсiм, а вось памада — гэта вельмi iндывiдуальна. Iнакш...

Пра вiрусы малой расказаў, пра магчымасць заразiцца герпесам цi iншай хваробай. Спытаў нарэшце:

— Усё зразумела?

— Усё, — адказала дачка.

Вечарам ён забiраў яе з садка. Па дарозе быў час пагаварыць — высветлiць, як прайшла "прэзентацыя" яго падарунка, цi спадабалiся дзяўчаткам духi, цi прасiлi яны пакарыстацца памадай?

— Прасiлi, — прызналася малая.

— I ты ж iм растлумачыла, чаму нельга?

— Не, я сказала, што... ты не дазволiў.

У бацькi аж дух заняло.

— Але ж я табе столькi тлумачыў, хацеў, каб ты разумнiцай была, каб ты ўсё ведала, каб iншых вучыла...

— А наша выхавацелька нам сказала: "Хто шмат будзе ведаць, — хутка састарэе... Татачка, мне гэта трэба?!"

"Не", — падумаў бацька...

А вось цi згадзiўся, не ведаю.

Наталля Шведава, г. Мiнск

г. Мiнск Бландзiнка па выклiку

Так здаўна павялося — нехта працуе, нехта — гэту працу правярае. Што, магчыма, i не шкодзiць, калi, зразумела, у меру...

Я адзiн час рэвiзорам быў — разам з калегамi, лiчы, усю краiну аб’ездзiлi. Прыязджалi, як правiла, на тыдзень-другi, спынялiся то ў гарадскiх, то ў ведамасных гасцiнiцах, днём працавалi, вечарам — зрэдку хадзiлi кудысь (у тэатры, кiно, на канцэрты...), а найчасцей — сыходзiлiся ў некага з нашых, вячэралi, разам глядзелi тэлевiзар, чыталi газеты, гулялi ў шахматы цi карты...

Як цяпер помню вечар, калi ў нумар нам пазванiлi i ў першы раз запыталi, цi не патрэбны дзяўчаты? "Не!", — сказаў тады самы старэйшы (яму за 60 было, яры партыец) i кiнуў слухаўку, ну як апёкшыся.

А мы ж маладзейшыя, Казiмiр — гаспадар таго нумара — нават не жанаты яшчэ, нам цiкава...

Карацей, калi тэлефон яшчэ раз зазванiў, трубку зняў халасцяк — стаў як бы жартам распытваць, а якiя там дзяўчаты, а колькi iм гадоў, а цi ёсць сярод iх бландзiнка, стаў (мы ж чуем усё) на "паслугi" цэны збiваць.

Тут ужо начальнiк наш не вытрымаў, спалохана залапатаў:

— Ты што, зусiм звар’яцеў?! Табе гэта трэба?!.

— Не, — адказаў Казiмiр (яму). А ў трубку (смехам — не смехам?) — Ну-у, разумееце, я тут не адзiн... Мы з сябрамi зараз параiмся, падумаем... Пазванiце пазней.

Думаць, зразумела ж, нiхто не збiраўся, але пагаварылi. Нехта паўздыхаў на тэму "да чаго дайшло!", нехта проста зубы паскалiў. Але доўжылася гэта зусiм нядоўга. Бо гаспадар раптам сказаў, што ўзяў з сабой новыя нарматыўныя акты, што трэба яшчэ раз iх прагледзець, бо заўтра могуць спатрэбiцца.

Тут жа ён выцягнуў папку з паперамi, ручку, заклапочаны сеў за стол. Мы, як людзi выхаваныя, не маглi яму перашкаджаць — развiталiся, выйшлi з яго пакоя.

Але iсцi па сваiх зусiм не хацелася, — спусцiлiся ў кафэ, заказалi пiва. За iм не помню ўжо, хто канкрэтна, падаў iдэю пажартаваць, разыграць "адшчапенца".

Для гэтага нам амаль нiчога не трэба было: за суседнiм столiкам убачылi дзвюх дзяўчат, пазнаёмiлiся i адну з iх угаварылi пазванiць Казiмiру ў нумар, сказаць: "Вы хотели юную блондинку?.. Через пять минут она будет! Открывайте дверь!.. Раздевайтесь...".

Хвiлiн праз пяць пасля гэтага званка ў... прыадчынены нумар калегi пацiху зайшоў... наш начальнiк.

А потым ужо i мы — трэба ж было пасмяяцца.

I. Кулiк, г. Мiнск

г. Мiнск Жабы квакалi...

Не вам казаць: ёсць на свеце людзi, якiх хлебам не кармi, дай нешта выведаць-пачуць, дай тую навiну ды па свеце панесцi. Сяброўка ў мяне такая... У маленстве была. Любiла пасакатаць. Пакуль адвучылi...

Было гэта даўно i акурат такою ж парою. Стыхiя ў нас разгулялася — гром, маланкi, вецер. Ды такi... Маладыя дрэвы ламалiся, як запалкi, старыя — вырывала з карэннямi, з дахаў зносiла стрэхi, з вокнаў ляцелi шыбы. На нашым падворку (потым убачылi) дашчэнту разбурыла пуню, палажыла сад. Але найстрашней было, як зрывала страху з хаты... Усё, здавалася, канец свету!

Але ж ён, як вядома, тады не наступiў — жыццё працягвалася. У вёску для лiквiдацыi наступстваў прыслалi вялiкую брыгаду маладых лесарубаў. Днём яны працавалi, вечарам — прыходзiлi ў клуб.

Нам, падлеткам, ну зразумела ж, цiкава было, хто там каго запрашаў на танцы, хто з кiм шаптаўся-"цiскаўся", хто каго праводзiў дадому. Але ж каб пайсцi сачыць ды падслухоўваць... Я да гэтага нiколi не дадумалася б, — сакатуха тая падбiла. Сказала: "Давай паглядзiм, як нашу Соню дамоў павядуць?".

Каб каго iншага, мне, вiдаць, нецiкава было б. А Соня — гэта ж наша аднакласнiца (хоць i пераростак), а ўжо двоечнiца... "Пра што з ёй можна гаварыць? Хто яе можа праводзiць?" — думала я.

Танцы мiж тым адшумелi, i праважаты знайшоўся — паплёўся ля Сонi поруч...

Мы — назiркам, подбегам — следам. Адно — далекавата, размоў не чутно... Але ж вось нарэшце пара спынiлася. Мы таксама: сядзiм за кустом бузiны, ад напружання аж вушы трашчаць — так баiмся што прапусцiць.

Але праважаты маўчыць — i пяць хвiлiн, i дзесяць. Соня таксама.

А ноч — вам не перадаць — цёплая-цёплая, зорная-зорная, цiхая...

— Жабы квакаюць, — выдаў нарэшце хлопец.

— Ну-у, — згадзiлася Соня.

Зноў наступiла маўчанне. "I гэта ўсё?!" — расчаравана зашаптала сяброўка.

Смех распiраў нам грудзi, але мы маўчалi, мы — чакалi, бо бачылi, што кавалер той стаў неяк нервавацца, заклапочана таптацца на месцы, пазiраць вакол.

— Ну ўсё, разыходзiмся, — нарэшце выдаў ён.

— Ы-гы, — згадзiлася Соня.

А далей?..

Далей — матлянулася ў бок яе светлая сукенка, побач з намi пачулiся цяжкiя мужчынскiя крокi.

Сэрцы зайшлiся ад жаху — прыб’е ж абаiх... Мы прыгнулiся, мы, здаецца, "ураслi" ў крапiву, але марна?!. Хлопец... заўважыў нас?!. Стаў (лiчы, побач!), шумна ўздыхнуў i... На куст бузiны зусiм побач з намi... палiўся струмень вадкасцi.

Як мы ўсхапiлiся, як ляцелi-пiшчалi, пiсаць не буду, а вось пра тое, што не трэба сунуць нос туды, куды не просяць — гэта калi ласачка. А тым больш у любiмай рубрыцы любiмай газеты.

М.Л. Бярэзiнскi раён

Бярэзiнскi раён А чаго мiргала?

Моладзь гэтую песню, напэўна, не чула, а вось людзi старэйшыя — нават спявалi. Больш за тое — дагэтуль, мо, помняць яе пяшчотнае, яе шматзначнае "И кто его знает, чего он моргает?".

Хоць там, ну згадзiцеся, яно зразумела (i чаго мiргае, i чаго ўздыхае)! Какецтва адно, песня... А вось тут — жыццё.

У нашай вёсцы бяседа неяк была. За сталом адзiн насупраць другога баба i мужык сядзелi. Абое ў гадах ужо. Яна — адзiнокая, мажная, ён — сямейны, глухаваты, картавы i ростам мо, з метр (на каньках i ў зiмовай шапцы).

Такi вось "прынц". Не дацкi. Але ж на сябе, ды збоку ён, мусiць, нiколi не глядзеў?

Глядзеў — прынамсi ў той вечар — перад сабой. А там — жанчына... Адзiнокая. Прывабная — як на яго думку. Як на яе — стомленая да стану нiякасцi, а ўжо спрацаваная!.. Ды i час не раннi... Карацей — стала яна носам кляваць, а вочы пры гэтым не-не ды i лыпнуць — самi па сабе.

"Метр", мiж тым, паглядае...

"Вой, няёмка як перад людзьмi, — падумала жанчына, позiрк яго злавiўшы. — Пайду я лепей дамоў ды лягу ўжо. Чаго тут сядзець?".

Устала яна, пайшла. А "прынц" i тое, як яна глянула, i тое, што ўстала, па-свойму зразумеў: цiшком ад жонкi вырабiўся з той гулянкi i за ёю, следам (разам жа нельга — канспiрацыя)... Не на многа адстаў: кабета толькi ў хату зайшла, толькi павярнулася, каб дзверы зачынiць ды распранацца, — на табе — "прынц" на парозе. Хуценька (нельга ж часу губляць) свой маленькi картузiк кiдэц на цвiк, туды ж, пад вешалку, свой пiнжачок. I за дзяжку ўжо...

Жанчыне, знячэўку, мову адняло. Пытае потым:

— Чаго ты?

— Чахо? Чахо? — бадзёра перапытвае ён, — а чахо мархала... Тахо!

— Ах жа ж ты...

Не будзем паўтараць, што яму сказала кабета, бо не так гэта i важна. Важна, што "прынц" той вылецеў з хаты, як корак з шампанскага.

А следам, як нi сумна гэта гучыць, яго маленькi пiнжачок i такi ж маленькi картузiк.

А. Барысевiч, г. Масты

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар. Ад яе ж заўсёднае — пiшыце!

 

г. МастыРубрыку вядзе Валянцiна Доўнар. Ад яе ж заўсёднае — пiшыце!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта не байка, гэта насамрэч было. Сустрэлiся неяк былыя калегi. Як водзiцца, высветлiлi, хто дзе цяпер, успомнiлi, як працавалi раней, за лепшым часа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика