Анатоль Бутэвiч узнагароджаны ордэнам Кiрылы Тураўскага
Анатоль Бутэвiч узнагароджаны ордэнам Кiрылы Тураўскага
Вядомы лiтаратар, перакладчык, краязнаўца, аўтар гiстарычных кнiг i кнiг для дзяцей Анатоль Бутэвiч за працу i заслугi перад Праваслаўем i ў сувязi з 60-годдзем узнагароджаны ордэнам свяцiцеля Кiрылы Тураўскага ІI ступенi, адной з высокiх узнагарод Беларускай праваслаўнай царквы. У няпростыя 90-я гады Анатоль Бутэвiч, займаючы высокiя дзяржаўныя пасады старшынi дзяржкамiтэта па друку, мiнiстра iнфармацыi, мiнiстра культуры i друку, аказваў дапамогу Беларускай праваслаўнай царкве ў набыццi кнiг богаслужэбнага прызначэння, садзейнiчаў адраджэнню духоўнага жыцця краiны, аднаўленню храмаў. Родам з вёскi Вялiкая Лiпа ў Нясвiжскiм раёне, ён у 2004—2005 гадах арганiзаваў збор ахвяраванняў на аднаўленне званоў для Свята-Пакроўскай царквы ХVIII стагоддзя, у якой калiсьцi маленькiм дзiцем быў ахрышчаны, i ў якой на пачатку ХХ стагоддзя быў ахрышчаны будучы архiепiскап Буэнос-Айраскi Афанасiй (Мартас). Сродкi на адзiн са званоў Анатоль Бутэвiч ахвяраваў асабiста. Дзякуючы яго намаганням у Вялiкай Лiпе была адрамантавана i сама званiца, вельмi рэдкага раннехрысцiянскага тыпу. Анатоль Бутэвiч актыўна ўдзельнiчае ў асветнiцкай дзейнасцi Праваслаўнай царквы, ахвотна адгукаецца на любыя звароты аб дапамозе ў справе духоўнага адраджэння. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы лiтаратар, перакладчык, краязнаўца, аўтар гiстарычных кнiг i кнiг для дзяцей Анатоль Бутэвiч за працу i заслугi перад Праваслаўем i ў сувязi з |
|